Самая абаяльная і прыцягальная... аўтамабiлiстка
Самая абаяльная і прыцягальная... аўтамабiлiстка
У Мiнску выбралi "АўтаЛэдзi-2008" Акцыя "АўтаЛэдзi", якую ўжо ў шосты раз праводзiла радыёстанцыя "Альфа Радыё", сёлета выклiкала ў прыгожага полу небывалую цiкавасць. Больш як 300 аўтааматарак узялi ўдзел у бясплатнай фотасесii на фоне аўтамабiляў "Mаzdа", прычым пачэснымi гасцямi акцыi сталi многiя "зоркi": спявачкi Вольга Плотнiкава, Гюнеш, Вера Карэтнiкава, Алена Грышанава, Ганна Шаркунова, тэлевядучая Люся Лушчык, гiтарыстка Iрына Iгнацюк, "свецкая львiца" Элеанора Язерская... Па вынiках iнтэрнэт-галасавання балельшчыкаў ў фiнал прайшлi 13 дзяўчат, яшчэ чатыром далi шанц арганiзатары. Перш чым разгарэлася барацьба за перамогу, усе фiналiсткi атрымалi магчымасць правесцi тэст-драйв аўто — кiраўнiк Школы экстрэмальнага ваджэння Сяргей Аўчыннiкаў ацэньваў узровень майстэрства, выпраўляў памылкi i даваў каштоўныя парады кожнай удзельнiцы. I толькi потым дзяўчат чакалi конкурсныя выпрабаваннi, "крычалкi" груп падтрымкi i ваганнi журы, каму ўсё ж прысудзiць перамогу. У вынiку тытул "АўтаЛэдзi" заваявала актрыса тэатра i кiно Таццяна Калiх, другое месца падзялiлi студэнткi-прыгажунi Кацярына Цыганок i Ганна Вакульчык, i адразу тры дзяўчыны — Наталля Масленнiкава, Марына Стружко i Ганна Гомза — атрымалi прыз сiмпатый, глядацкiх i журы. I, натуральна, усiм дасталiся тэматычныя аўтамабiльныя прызы. Лiна МАЛIНIНА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акцыя "АўтаЛэдзi", якую ўжо ў шосты раз праводзiла радыёстанцыя "Альфа Радыё", сёлета выклiкала ў прыгожага полу небывалую цiкавас |
|