21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"...Пакуль сама не выйграла — не верыла..."

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"...Пакуль сама не выйграла — не верыла..."

Рэпартаж з колаў

Так атрымалася, што чарговая паездка звяздоўцаў у межах падпiсной кампанii прайшла ў скарочаным складзе. Дакладней — удвух. Галоўным пунктам нашага прызначэння значыўся Салiгорскi раён, вёска Хорастава, дзе наша даўняя чытачка чакала выйграны тэлевiзар. Па дарозе мы не маглi абмiнуць Узду i Капыль, дзе нанеслi вiзiт ветлiвасцi ў мясцовыя адмiнiстрацыi i паштовыя аддзяленнi — з новымi людзьмi пазнаёмiлiся, з сябрамi павiталiся, а заадно пацiкавiлiся тэмпамi падпiсной кампанii.

— А дзе ваша Валянцiна Доўнар, дзе Яўген Пясецкi, Анатоль Кляшчук? — адразу спыталi ў нас уздзенскiя паштавiкi. — Чаму больш не заязджаеце да нас праводзiць Дзень падпiсчыка? Нам так спадабалася, як гэта атрымалася ў мiнулы раз...

Сапраўды, разгорнутае мерапрыемства, якое афiцыйна называецца Дзень падпiсчыка i ўключае ў сябе сустрэчу з даўнiмi прыхiльнiкамi газеты, выступленне журналiстаў, правядзенне вiктарыны на веданне гiсторыi "Звязды" i шмат показак i баек, якiя майстар расказваць Валянцiна Аркадзьеўна, мы праводзiлi тут больш за год таму. I вельмi прыемна, што да гэтай пары ў людзей засталiся добрыя ўспамiны аб гэтай сустрэчы, фотаздымкi. Значыць, у нас атрымалася стварыць для чытачоў свята, аддзячыць за вернасць газеце добрым настроем i станоўчай энергетыкай. Абяцаем у хуткiм часе прыехаць да уздзенскiх падпiсчыкаў у поўным складзе "баявой" звяздоўскай брыгады, "адтанцаваць" па-поўнай.

— А наконт падпiскi вы не хвалюйцеся, — запэўнiла нас начальнiк раённага вузла паштовай сувязi Надзея Левандоўская, — план па "Звяздзе" мы заўсёды "закрываем". Найбольш актыўна зараз падпiска iдзе ў паштовых аддзяленнях Целякова, Лоша, Нёман, Войкава, Лiтвяны, Слабада, Узда. Агульная колькасць падпiсчыкаў на 1 верасня складала 438 чалавек.

Прынамсi, Надзея Васiльеўна — даўняя сяброўка газеты. Яна аддае ёй перавагу перад усiмi iншымi выданнямi: "Я заўсёды з задавальненнем чытаю "Звязду". Вельмi добра, што яна выдаецца на роднай мове. Мая дачка ў гэтым мяне актыўна падтрымлiвае. Яна не аднойчы мне гаварыла: "Мама, калi ты — беларуска, значыць, павiнна ведаць i шанаваць сваю мову!"

Прынамсi, Надзея Васiльеўна — даўняя сяброўка газеты. Яна аддае ёй перавагу перад усiмi iншымi выданнямi: "Я заўсёды з задавальненнем чытаю "Звязду". Вельмi добра, што яна выдаецца на роднай мове. Мая дачка ў гэтым мяне актыўна падтрымлiвае. Яна не аднойчы мне гаварыла: "Мама, калi ты — беларуска, значыць, павiнна ведаць i шанаваць сваю мову!"

Без перабольшвання актыўнымi прапагандыстамi "Звязды" можна назваць уздзенскiх паштавiкоў Тамару Сямашка i Таццяну Марцюхiну, на чыiх участках адны з самых высокiх паказчыкаў па падпiсцы.

У Капыльскiм раёне самыя вынiковыя — паштовыя аддзяленнi Жылiхава, Камсамольская, Ванялевiчы. Сярод паштавiкоў лепшыя паказчыкi ў Надзеi Кузмiчонак, Святланы Дубiнай, Марыi Данчанкi i Людмiлы Душэўскай. Акрамя таго, у раённым вузле паштовай сувязi нам паведамiлi, што сярод мясцовых падпiсчыкаў "Звязды" ёсць людзi, якiя не здраджваюць сваёй газеце больш за 20 гадоў. Гэта Марыя Хацько з вёскi Дунаева, Павел Карпучок з вёскi Камсамольская, Леанiд Давiдоўскi з вёскi Кандратовiчы, Марыя Германовiч i Галiна Сенюк з Жылiхава i Алена Есман з Выгоды. Дзякуй за вернасць!

У Салiгорскiм раёне лiдары падпiскi на "Звязду" — аддзяленнi паштовай сувязi Першамайск, Капацэвiчы, Хорастава. Менавiта ў вёску Хорастава наш звяздоўскi дуэт вёз каляровы тэлевiзар. Аднак перад тым, як пазнаёмiць чытачоў з яго шчаслiвай уладальнiцай, дзеля якой i арганiзоўвалася наша вандроўка, звернем увагу на саму вёску, дакладней, на яе гiсторыю. 1 студзеня 1899 года тут нарадзiўся Герой Савецкага Саюза Васiль Корж (падпольная клiчка Камароў), якi падчас вайны арганiзаваў першы на Беларусi партызанскi атрад. У Хораставе працуе музей партызанскага краю iмя Васiля Каржа, у цэнтры вёскi знакамiтаму палешуку ўзведзены помнiк. Паводле слоў загадчыцы музея Валянцiны Хрулькевiч, летапiс Хорастава не вядзецца, таму сказаць, колькi ёй гадоў, немагчыма. У час Вялiкай Айчыннай вайны вёска была спалена дашчэнту i потым аднаўлялася з нуля.

Для гераiнi дня — бухгалтара СВК "Хорастава" i шчаслiвай ўладальнiцы тэлевiзара "Вiцязь" — Надзеi Цуба наш прыезд аказаўся сюрпрызам. Гаспадыня завiхалася на градках, калi даведалася, што ля клуба яе чакаюць сталiчныя журналiсты, прадстаўнiкi мясцовай улады i паштавiкi, каб ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыць выйграны прыз. Ад нечаканасцi i хвалявання Надзея Рыгораўна нават праслязiлася. Аказалася, што не так даўно яе стары тэлевiзар сапсаваўся i новы аказаўся вельмi да месца. Пра свой выйгрыш жанчына даведалася ад брата (таксама нашага падпiсчыка), якi патэлефанаваў з вiншаваннямi. "Шчыра кажучы, я спачатку не паверыла. А потым прынеслi газету, тады i сама прачытала".

Адзначым, што гады са два таму Надзея Рыгораўна выйграла са "Звяздой" абрус. А яе брат Мiкалай Рыгоравiч крыху раней — бра. Як бачым, удача неаднаразова прыходзiць у гэтую сям’ю — разам з нашай газетай.

"Звязду" жанчына выпiсвае ўжо больш за 10 гадоў. Прызналася, што пакуль не выйграла сама — не верыла ў рэальнасць такiх розыгрышаў. "Цяпер неяк сорамна зноў дасылаць квiткi, хай i iншыя людзi выйграюць", — гаворыць наша чытачка. Як бы там нi было, газету ўсё ж жанчына выпiсвае ў хату не дзеля квiткоў, а дзеля iнфармацыi. Калi ў свой час паўстала пытанне, якое выданне выпiсаць, вызначальным момантам для сям’i Цуба стала беларускамоўнасць "Звязды".

Паважае "Звязду" i галоўны спецыялiст аддзела iдэалагiчнай работы Салiгорскага райвыканкама Наталля Емяльянава, якая прысутнiчала на ўрачыстым уручэннi прыза.

— Мяне заўсёды ў "Звяздзе" радуюць фотаздымкi. Яны робяць газету вельмi адметнай. Цiкава чытаць вiншаванкi — у вас яны не шаблонныя i вельмi шчырыя. Сёння газета выходзiць у колеры, на якаснай паперы. Я памятаю, якой сцiплай (у плане знешнасцi) яна была ў маiм дзяцiнстве, калi яе выпiсвалi дзядуля з бабуляй. Цяпер газета выйшла на новы ўзровень. Пагадзiцеся, любы тавар, каб добра прадавацца, павiнен мець прыцягальную яркую ўпакоўку. А што датычыцца "начынкi" — iнфармацыi — тут "Звяздзе" няма на што скардзiцца. Шмат яе матэрыялаў мы пераздымаем для сябе, каб выкарыстаць у рабоце. Нам пасуе тое, што яны друкуюцца адразу па-беларуску i няма неабходнасцi перакладаць рускамоўны тэкст. Беларускамоўнасць "Звязды" трэба абавязкова захаваць, хоць гэта i складана ў сённяшнiх умовах.

...На развiтанне з Салiгорскiм раёнам мы пажадалi нашым падпiсчыкам новых удач разам з любiмай газетай, каб хутка зноў з’явiлася нагода пабываць у гэтым гасцiнным куточку Беларусi, а самiм сабе — новых вандровак i новых сустрэч з людзьмi, якiя ўсё яшчэ шануюць мову i родную газету на роднай мове.

Апошнiм месцам нашага спынення па дарозе на Мiнск стаў слаўны горад Любань. Па традыцы завiталi ў раённы выканкам i на вузел сувязi. Пазнаёмiлiся з кiраўнiцтвам, нагадалi пра падпiсную кампанiю, знайшлi падтрымку i цёплыя словы ў адрас газеты.

Iнга МIНДАЛЁВА, Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.

Узда — Капыль — Салiгорск — Любань — Мiнск.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так атрымалася, што чарговая паездка звяздоўцаў у межах падпiсной кампанii прайшла ў скарочаным складзе. Дакладней — удвух. Галоўным пунктам нашага пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика