Серабро
Серабро
Серабро — каштоўны метал белага колеру, якi ў большасцi тлумачэнняў народнай культуры звязваецца з Месяцам, азначае дзявоцкасць, цнатлiвасць, жаночы пачатак. Серабро — каштоўны метал белага колеру, якi ў большасцi тлумачэнняў народнай культуры звязваецца з Месяцам, азначае дзявоцкасць, цнатлiвасць, жаночы пачатак.Серабро стала другiм пасля золата сiмвалам дабрабыту. З яго, як i з золата, выраблялi ўпрыгажэннi i рытуальныя рэчы, прызначаныя для ахвяраванняў — чашы, падсвечнiкi, аправы абразоў i г.д. І сёння iснуе традыцыя прыносiць у храм i вешаць каля абразоў Божай Мацi, якая даравала пазбаўленне ад хваробаў, вырабы з серабра ў выглядзе сэрца, нагi, рукi i г.д. l У народных павер’ях серабро было надзелена вялiкай моцай у барацьбе з нячыстай сiлай: сярэбраная куля забiвала ваўкалакаў i ведзьмакоў. l Лiчылася, што прысутнасць у хаце сярэбраных рэчаў захоўвае яе ад удараў маланкi. l Здавён у народзе ведалi пра дэзынфекцыйныя якасцi серабра. Часам сярэбраныя манеты клалi ў жбаны з вадой для пiтва i г.д. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Серабро — каштоўны метал белага колеру, якi ў большасцi тлумачэнняў народнай культуры звязваецца з Месяцам, азначае дзявоцкасць, цнатлiвасць, жаночы п |
|