Пудышаў не губляе форму
Пудышаў не губляе форму
Страцілi лёгкаатлетак на два гады
Двухгадовыя дысквалiфiкацыi атрымалi штурхальнiца ядра Юлiя Леанцюк i скакуння-бар’ерыстка
Ірына Баханоўская. Беларускiх лёгкаатлетак абвiнавацiлi ў выкарыстаннi забароненых
прэпаратаў на чэрвеньскiм Кубку Еўропы ў французскiм Анесi. Нагадаем, што днямi
адно з iнфармацыйных агенцтваў распаўсюдзiла iнфармацыю аб магчымай дысквалiфiкацыi
нашых малатабойцаў, прызёраў Алiмпiйскiх гульняў Iвана Цiхана i Вадзiма Дзевятоўскага.
"Ужо трэцi дзень мне тэлефануюць з-за нейкiх чутак, — скардзiцца Вадзiм. — У Пекiне
нас правяралi на выкарыстанне допiнгу, i пасля спаборнiцтваў нiякiх дакументаў
не прад’явiлi, а тут прайшоў тыдзень пасля завяршэння Алiмпiяды, i нехта пачынае
нешта выцягваць. Не разумею, каму i для чаго гэта патрэбна? Я перакананы, што
нiчога забароненага нi ў мяне, нi ў Цiхана быць не павiнна".
Пудышаў не губляе форму
Прайшлi першыя матчы 1/16 фiналу розыгрышу Кубка Беларусi па футболе. Самым запамiнальным выдаўся матч у Паставах. Зноў прыцягнуў да сябе ўвагу 54-гадовы старшы трэнер мiнскага МТЗ-РIПА Юрый Пудышаў, якi выйшаў на поле, зразумела, не ў стартавым складзе трактаразаводцаў, а на замену — на 67-й хвiлiне матча з ПМЦ (першая лiга). Паўабаронца нават узяў удзел у трэцяй галявой атацы мiнчан: перамогу святкавалi госцi — 3:1. Вынiкi iншых сустрэч, якiя адбылiся 3 верасня: "Вертыкаль" (Калiнкавiчы, Д 3) — "Лакаматыў" (Мiнск) — 0:4, "Зорка-БДУ" (Мiнск, Д 3) — "Гранiт" (Мiкашэвiчы) — 1:4, "Лiда" (Д 2) — "Нёман" (Гродна) — 1:1 (па пенальцi 1:3). Прайшлi першыя матчы 1/16 фiналу розыгрышу Кубка Беларусi па футболе. Самым запамiнальным выдаўся матч у Паставах. Зноў прыцягнуў да сябе ўвагу 54-гадовы старшы трэнер мiнскага МТЗ-РIПА Юрый Пудышаў, якi выйшаў на поле, зразумела, не ў стартавым складзе трактаразаводцаў, а на замену — на 67-й хвiлiне матча з ПМЦ (першая лiга). Паўабаронца нават узяў удзел у трэцяй галявой атацы мiнчан: перамогу святкавалi госцi — 3:1. Вынiкi iншых сустрэч, якiя адбылiся 3 верасня: "Вертыкаль" (Калiнкавiчы, Д 3) — "Лакаматыў" (Мiнск) — 0:4, "Зорка-БДУ" (Мiнск, Д 3) — "Гранiт" (Мiкашэвiчы) — 1:4, "Лiда" (Д 2) — "Нёман" (Гродна) — 1:1 (па пенальцi 1:3). На трэнiроўку на ...верталёцеНападаючы зборнай Бразiлii Рабiньё дабiраўся на трэнiроўку нацыянальнай зборнай на верталёце, бо iнакш спазнiўся б. Футбалiсты зараз рыхтуюцца да адборачнага турнiру ЧС-2010. Дарэчы, гульцу дазволiлi прыбыць на базу на дзень пазней, каб падпiсаць кантракт з англiйскiм "Манчэстар Сiцi", куды форвард перайшоў з iспанскага "Рэала" (Мадрыд). Нападаючы зборнай Бразiлii Рабiньё дабiраўся на трэнiроўку нацыянальнай зборнай на верталёце, бо iнакш спазнiўся б. Футбалiсты зараз рыхтуюцца да адборачнага турнiру ЧС-2010. Дарэчы, гульцу дазволiлi прыбыць на базу на дзень пазней, каб падпiсаць кантракт з англiйскiм "Манчэстар Сiцi", куды форвард перайшоў з iспанскага "Рэала" (Мадрыд). Трэнеры выйдуць на кортТрэнеры тэнiсiстак нарэшце набылi права выходзiць на корт у час матчаў, каб даваць парады сваiм падапечным. Новае правiла ўступiць у сiлу з 1 студзеня 2009 года. Галоўнай прычынай новаўвядзення стала жаданне гледачоў больш даведацца аб тэнiсе. Для размовы з тэнiсiсткамi настаўнiкi павiнны будуць прычапiць да сябе мiкрафон, каб тэлеаўдыторыя чула гутарку. Трэнеры змогуць падыходзiць да сваiх гульцоў адзiн раз на працягу сэта, а таксама, калi сапернiк бярэ медыцынскую паўзу. Нагадаем, што сёлета ў лiпенi года была дысквалiфiкаваная ўкраiнка Настасся Корж за падказкi, якiя яна атрымлiвала ад свайго бацькi-трэнера па радыёсувязi пры дапамозе мiнiяцюрнага навушнiка. Трэнеры тэнiсiстак нарэшце набылi права выходзiць на корт у час матчаў, каб даваць парады сваiм падапечным. Новае правiла ўступiць у сiлу з 1 студзеня 2009 года. Галоўнай прычынай новаўвядзення стала жаданне гледачоў больш даведацца аб тэнiсе. Для размовы з тэнiсiсткамi настаўнiкi павiнны будуць прычапiць да сябе мiкрафон, каб тэлеаўдыторыя чула гутарку. Трэнеры змогуць падыходзiць да сваiх гульцоў адзiн раз на працягу сэта, а таксама, калi сапернiк бярэ медыцынскую паўзу. Нагадаем, што сёлета ў лiпенi года была дысквалiфiкаваная ўкраiнка Настасся Корж за падказкi, якiя яна атрымлiвала ад свайго бацькi-трэнера па радыёсувязi пры дапамозе мiнiяцюрнага навушнiка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прайшлi першыя матчы 1/16 фiналу розыгрышу Кубка Беларусi па футболе. Самым запамiнальным выдаўся матч у Паставах. Зноў прыцягнуў да сябе ўвагу 54-гад |
|