21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пастанова ЦК КП(Б)Б: «Распусцiць пярвiчную партыйную арганiзацыю «Звязды»

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пастанова ЦК КП(Б)Б: «Распусцiць пярвiчную партыйную арганiзацыю «Звязды»

(Заканчэнне. пачатак у нумары за 4 верасня).

Перад навальнiцай

У канцы 30-х гадоў узначальвалi калектыў газеты "тутэйшыя". Iзраiль Афенчейм, ураджэнец Кармянскага павета Магiлёўскай губернii закончыў Гомельскую губпартшколу. З пасады рэдактара "Звязды" вызвалены 16.05.1939 г. "за змяшчэнне ў № 99 ад 01.05.1939 г. няправiльнага i шкодна зманцiраванага клiшэ, з прычыны чаго аддрукаваны тыраж газеты быў зняты". Перад вайною — дырэктар Мiнскай канторы "Саюздруку". Дзям’ян Лебедзеў з вёскi Варацiншчыны Магiлёўскага павета, выпускнiк Камунiстычнага ўнiверсiтэта. Да "Звязды" працаваў рэдактарам Хоцiмскай раённай газеты "Калчасная праўда". З пасады рэдактара "Звязды" звольнiўся восенню 1939 г. з-за цяжкай хваробы. У час вайны працаваў у групе друку пры ЦК КП(б)Б. З 1943 па 1944 г. — рэдактар газеты "Гомельская праўда". Цiмафей Гарбуноў нарадзiўся ў вёсцы Санiкi Вiцебскай губернii. Выпускнiк Камунiстычнага iнстытута iмя Ленiна. З пасады рэдактара "Звязды" звольнены у сувязi з абраннем вясною 1941 г. сакратаром ЦК КП(б)Б па прапагандзе. У гэтай ролi з перапынкамі знаходзiўся да студзеня 1960 г. Мiхаiл Астапенка — з вёскi Сырская Буда Кармянскай воласцi Магiлёўскай губернii. Закончыў у студзенi 1937 г. Камунiстычны iнстытут журналiстыкi. Вызвалены з пасады рэдактара 13.08.1941 г. па прычыне часовага прыпынення выдання "Звязды".

У 1939—1940 гг. з удзелам газеты праведзены нарады па праблемах якасцi выпускаемай прадукцыi на Магiлёўскiм аўтарамонтным заводзе iмя Кiрава, Аршанскiм паравозным дэпо, Бабруйскiм дрэваапрацоўчым камбiнаце, швейных i хлебапякарных прадпрыемствах Мiнска i г.д. Аддзел эканамiчнага жыцця пераўтвораны ў прамысловы i сельскагаспадарчы аддзелы. На актывiзацыю iдэалагiчнай работы скiравана ўвядзенне рубрыкi "У дапамогу вывучаемым гiсторыю ВКП(б)". З лета 1939 г. у "Звяздзе" арганiзуецца праходжанне практыкi будучых журналiстаў i перападрыхтоўка дзеючых.

"Звязда" адной з першых правяла сустрэчу с паэтамi i пiсьменнiкамi Заходняй Беларусii — М. Танкам, П. Пестраком, Н. Тарас, М. Машарай, iнш. Шчыра вiталi iх Я. Колас, М. Лынькоў, А. Куляшоў, Э. Агняцвет, В. Вольскi.

У сувязi з уз’яднаннем Заходняй Беларусi з БССР амаль у два разы павялiчылася колькасць лiстоў у газету. Адзiн з iх Гарбуноў аднёс непасрэдна тагачаснаму першаму сакратару ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнку. Мiнскi студэнт прасiў адказаць, чаму ў Ленiнскай бiблiатэцы (вул. Чырвонаармейская) пачала выдавацца для свабоднага карыстання кнiга Адольфа Гiтлера "Мая барацьба". За справу ўзяўся НКУС БССР. Улiчваючы пакт Молатава—Рыбентропа, заключаны памiж СССР i Германiяй, расследаванне завяршылася вуснай гутаркай з аўтарам лiста.

19.01.1941 г. "Звязда" паведамiла аб зацвярджэннi 17.01.1941 г. сесiяй Мiнскага гарадскога Савета Генеральнага плана рэканструкцыi беларускай сталiцы. Iнфармацыя выйшла пад загалоўкам — "Аб’яднанай Беларусi — упарадкаваную сталiцу".

У сярэдзiне 30-х гадоў рэдакцыя "Звязды" размяшчалася на другiм i трэцiм паверхах трохпавярховага дома па Савецкай вулiцы. Кабiнеты рэдактара Лебедзева, яго намеснiка Афенгейма i сакратарыяту знаходзiлiся на трэцiм паверсе. Якой бы цяжкай нi была эпоха даваенных гадоў, яна, тым не менш, нарадзiла генерацыю адданых справе журналiстаў. З тых гадоў пачалi свой творчы шлях Тарас Хадкевiч, Антон Бялевiч, Павел Кавалёў, Аляксандр Мiронаў. Працавалi ў рэдакцыi Макар Паслядовiч i Еўдакiя Лось, Мiкалай Вiшнеўскi, Пётр Казялецкi, Алесь Матусевiч. Упершыню ў 1932 г. рабочыя друкарнi — наборшчык П.В. Анташкевiч i метрапанж Г.А. Эйдэльман — узнагароджаны ордэнамi Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР. Не вярнулiся з фронту Аляксандр Джэлюк, Сямён Куняўскi, Якаў Iвашын i iнш.

Рэдакцыя "Звязды" сустракала 40-я гады змяненнем выразу "Пралетарыi ўсiх краiн, злучайцеся!" ("злучайцеся" — мела непрыемны падтэкст) на "Пралетарыi ўсiх краiн, яднайцеся!". Але ў газеце нiхто не здагадваўся аб хуткай смерцi гэтага лозунга, якую прынясе яму праз некаторы час страшэннае слова "вайна".

Яўген Бараноўскi,

кандыдат гiстарычных навук.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцы 30-х гадоў узначальвалi калектыў газеты "тутэйшыя". Iзраiль Афенчейм, ураджэнец Кармянскага павета Магiлёўскай губернii закончыў Гом
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика