Забойцу знайшлі па адбiтках
Забойцу знайшлі па адбiтках
2 верасня ў вёсцы Сiдараўка Краснапольскага раёна ў хаце быў знойдзены труп 58-гадовага мужчыны. Жыў ён адзiнока i, на першы погляд, памёр сваёй смерцю — на целе не было бачна слядоў гвалту. Аднак экспертыза ўстанавiла дакладна: мужчыну задушылi. А неўзабаве затрымалi i падазронага ў забойстве. Справа ў тым, што ў хаце было разбiта шкло — злачынца прабраўся праз акно. І прэс-служба Магiлёўскага абласнога УУС адзначае ў гэтай сувязi высокапрафесiйную працу эксперта Краснапольскага РАУС, якi здолеў на асколках знайсцi адбiткi пальцаў. Iх гаспадара хутка ўстанавiлi ў экспертна-крымiналiстычным цэнтры з дапамогай базы даных. Iм аказаўся жыхар той жа вёскi Сiдараўка — 22-гадовы малады чалавек. Як устанавiла следства, уначы ён забраўся ў хату аднавяскоўца, каб высветлiць з iм адносiны. А былi яны вельмi непрыязныя: пачалася сварка, i ў вынiку — страшны фiнал. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 верасня ў вёсцы Сiдараўка Краснапольскага раёна ў хаце быў знойдзены труп 58-гадовага мужчыны. Жыў ён адзiнока i, на першы погляд, памёр сваёй смерц |
|