Труп у полі
Труп у полі
Страшны выпадак у Кiраўскiм раёне: трактар з плугам наехаў на чалавека, якi ляжаў на полi. І трактарыст нават гэтага не заўважыў, бо справа была позна ўвечары i на глухiм полi. Кiраўская раённая пракуратура праводзiць праверку гэтага здарэння, якое адбылося паблiзу вёскi Хвайнiца 2 верасня. Каля 22 гадзiн да трактарыста СВК "Калгас "Беларусь"", якi рыхтаваўся араць поле, падышоў малады чалавек, 18-гадовы навучэнец сельскагаспадарчага каледжа. Вясковец запытаўся пра знаёмага напарнiка трактарыста, атрымаў адмоўны адказ i пайшоў. Паводле слоў суразмоўнiка, хлопец быў моцна п’яны i, вiдаць, павалiўся прама на полi. У Кiраўскай пракуратуры, дзе чакаюць вынiкаў экспертызы, адзначылi, што iншага тлумачэння далейшым падзеям няма. Труп, пашкоджаны плугам, людзi знайшлi ранiцай. Трактар быў на iншым канцы поля: каля апоўначы ён заглох, i трактарыст застаўся ў iм спаць. Чалавека, якi ляжаў на полi, у святле фараў ён не заўважыў i наезду ў грукаце працы не адчуў. Цi будзе трактарысту прад’яўлена абвiнавачанне — вырашыць пракуратура. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Страшны выпадак у Кiраўскiм раёне: трактар з плугам наехаў на чалавека, якi ляжаў на полi. І трактарыст нават гэтага не заўважыў, бо справа была позна
|
|