Асновы будучай прафесii — на школьным факультатыве
Асновы будучай прафесii — на школьным факультатывеДа новага навучальнага года Нацыянальны iнстытут адукацыi падрыхтаваў для беларускiх
школьнiкаў надзвычай вялiкi пералiк праграм факультатыўных заняткаў.
Як ужо паведамлялася раней, дзецi, якiя вывучалi той цi iншы прадмет на павышаным цi паглыбленым узроўнях, змогуць падоўжыць яго вывучэнне на факультатыўных занятках, прычым яны самi змогуць рэгуляваць ступень глыбiнi засваення прадмета, а таксама аб’ёмы нагрузкi. У Мiнiстэрстве адукацыi спадзяюцца, што факультатыўныя заняткi стануць на старшай ступенi школы сур’ёзнай альтэрнатывай нелегальнаму рэпетытарству. Тым больш што для школьнiкаў, гiмназiстаў i лiцэiстаў яны будуць бясплатныя. Мiнiмальная напаўняльнасць групы для правядзення факультатыўных заняткаў у сельскiх школах складае 3 вучнi i 5 вучняў — для гарадскiх школ. Мiж iншым, на факультатыўныя заняткi выносiцца i вельмi шмат iншых цiкавых тэмаў. Для прыкладу, школьнiкаў, якiя захапляюцца геаграфiяй, могуць зацiкавiць факультатыўныя заняткi на тэмы "Гiсторыя геаграфiчных адкрыццяў", "Краiназнаўства", "Геаграфiчнае прагназаванне", "Займальная картаграфiя", "Геаграфiя народанасельнiцтва", "Геаграфiчныя даследаваннi Беларусi", "Геаграфiя культуры Беларусi". Для тых, хто цiкавiцца гiсторыяй, — "Генеалагiчнае дрэва маёй сям’i", "Сусветная гiсторыя ў тэстах i задачах", "Гiстарычная азбука", "Займальная археалогiя", "Сусветныя войны ў гiсторыi ХХ стагоддзя", "Беларуская тапанiмiка", "Беларуская антрапанiмiка", "Храмы, замкi i палацы Беларусi", "Архiтэктура Беларусi". У пачатковай школе дзецям будуць прапанаваныя наступныя заняткi па iнтарэсах: "Фiтадызайн", "Вучуся творча мыслiць", "Вучымся размаўляць правiльна", "Вандроўка ў свет казкi", "Жывапiс. Графiка. Скульптура", "Як працуе мастак?", "Экалагiчнае краязнаўства", "Лепка", "Элементарнае музiцыраванне". Навучэнцы сярэднiх класаў змогуць наведваць такiя факультатыўныя заняткi, як "Лiтаратурная казка i яе сцэнiчнае ўвасабленне", "Юны астраном", "Азбука школьнiка-кветкавода", "Юны карэспандэнт", "Асновы бiяэтыкi", "Асновы вылiчальнай тэхнiкi", "Электронiка i камп’ютар", "Дызайн на камп’ютары", "Логiка i камп’ютар", "Асновы камп’ютарнага фота- i вiдэамантажу", "Мастацтва выцiнанкi", "Мастацтва керамiкi", "Мастацкi роспiс тканiн", "Мастацкая апрацоўка саломкi", "Школьны экалагiчны турызм i краязнаўства", "Нашы хатнiя любiмцы", "Пакаёвыя раслiны", "Выразнае чытанне", "Юны даследчык", "Беларускi народны каляндар", "Асновы тэатральнай культуры", "Асновы мастацкай фатаграфii", "Фотадызайн", "Францыск Скарына i мастацтва кнiжнай графiкi", "Фiзiка ў цацках", "Асабiстая i калектыўная бяспека ў школе i мiкрараёне". Для старэйшых школьнiкаў прапануюцца курсы, якiя дапамогуць iм вызначыцца з выбарам будучай прафесii, такiя, напрыклад, як "Майстэрства перакладу" i "Майстэрства пераказу", "Музеi свету", "Арганiзацыя бiялагiчнага эксперыменту", "Займальная агранамiя", "Бiяхiмiя", "Уводзiны ў журналiстыку", "Музычныя культуры свету", "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва", "Хрысцiянскiя каштоўнасцi i мастацкая культура", "Духоўна-эстэтычныя асновы фiзiчнай культуры чалавека", "Увядзенне ў свет сацыялогii", "Радыяцыйная бяспека", "Асновы этнаграфii Беларусi", "Эксперыментальная фiзiка", "Фiзiка на камп’ютары", "Мовы вiзуальных мастацтваў", "Тэхнiкi выяўленчага мастацтва", "Экалогiя чалавека", "Цыркавое мастацтва", "Тэатральнае мастацтва", "Прафесiя — дызайнер", "Прафесiя — акцёр", "Асновы мастацка-педагагiчнай дзейнасцi", "Камп’ютарная аранжыроўка", "Мастацтва калакольнага звону", "Мастацтва кiно", "Асновы тэатразнаўства i тэатральнай крытыкi", "Асновы права", "Асновы палiталогii", "Глабальныя праблемы сучаснасцi", "Эстрадны вакальны ансамбль", "Экалогiя з асновамi навукова-педагагiчнай дзейнасцi", "Школьны экалагiчны манiторынг", "Асновы лесазнаўства", "Азеляненне i дызайн", "Здаровае сэрца — на ўсё жыццё", "Бiялагiчная навука ў гiсторыi цывiлiзацыi". У Мiнiстэрстве адукацыi тлумачаць, што факультатыўныя заняткi — гэта форма арганiзацыi вучэбных заняткаў у пазаўрочны час, накiраваная на пашырэнне, паглыбленне i карэкцыю ведаў вучняў, у адпаведнасцi з iх патрэбамi, здольнасцямi i схiльнасцямi, а таксама на стымуляванне пазнавальнай дзейнасцi. Зразумела, што прапанаваць у асобна ўзятай школе ўвесь вышэйпералiчаны спiс факультатыўных заняткаў, проста немагчыма. У немалой ступенi прастора для выбару занятку па душы залежыць ад магчымасцяў педагагiчнага калектыву. У сталiцы, напрыклад, актыўна развiваюцца мiжшкольныя факультатывы. Такая "кааперацыя" дазваляе задаволiць попыт па самых запатрабаваных напрамках. Мiж iншым, падставай для наведвання вучнем факультатыўных заняткаў з’яўляюцца заявы iх законных прадстаўнiкоў... Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да новага навучальнага года Нацыянальны iнстытут адукацыi падрыхтаваў для беларускiх школьнiкаў надзвычай вялiкi пералiк праграм факультатыўных занятк
|
|