Краіны — члены АДКБ заклiкаюць да аб’ектыўнай ацэнкi сiтуацыi ў Каўказскiм рэгiёне
Краіны — члены АДКБ заклiкаюць да аб’ектыўнай ацэнкi сiтуацыi ў Каўказскiм рэгiёне
Дзяржавы — члены АДКБ глыбока заклапочаны зробленай Грузiяй спробай сiлавога рашэння канфлiкту ў Паўднёвай Асецii, якая прывяла да шматлiкiх ахвяраў сярод мiрнага насельнiцтва i мiратворцаў, а таксама пацягнула за сабой цяжкiя гуманiтарныя наступствы. Аб гэтым гаворыцца ў дэкларацыi, прынятай на Маскоўскай сесii Савета калектыўнай бяспекi Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У дакуменце адзначаецца, што краiны — удзельнiцы АДКБ занепакоены нарошчваннем ваеннага патэнцыялу i эскалацыяй напружанасцi ў Каўказскiм рэгiёне i заклiкаюць усе дзяржавы ўзважана i аб’ектыўна, без двайных стандартаў, падысцi да ацэнкi сiтуацыi, не прымаць дзеянняў, здольных справакаваць яе далейшае абвастрэнне. "Удзельнiкi Арганiзацыi, якiя паслядоўна выступаюць за забеспячэнне мiру i бяспекi, вяршэнства мiжнароднага права ў мiждзяржаўных адносiнах, вiтаюць выпрацаваныя Прэзiдэнтам Расii i Прэзiдэнтам Францыi прынцыпы ўрэгулявання, а таксама заклiкаюць бакi да iх няўхiльнага выканання ў мэтах недапушчэння новых спробаў сiлавога вырашэння канфлiкту, забеспячэння стабiльнасцi ў дадзеным рэгiёне", — гаворыцца ў дэкларацыi. У дакуменце таксама падкрэслiваецца, што дзяржавы — члены АДКБ падтрымлiваюць актыўную ролю Расii ў садзейнiчаннi мiру i супрацоўнiцтву ў рэгiёне i выступаюць за забеспячэнне трывалай бяспекi для Паўднёвай Асецii i Абхазii. Марта АСТРЭЙКА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржавы — члены АДКБ глыбока заклапочаны зробленай Грузiяй спробай сiлавога рашэння канфлiкту ў Паўднёвай Асецii, якая прывяла да шматлiкiх ахвяраў с |
|