Беларускія прадпрыемствы на працягу 2-3 гадоў павiнны поўнасцю перайсцi на энергаэфектыўныя тэхналог
Беларускія прадпрыемствы на працягу 2-3 гадоў павiнны поўнасцю перайсцi на энергаэфектыўныя тэхналогii
Такую задачу паставiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на нарадзе ў Смаргонскiм райвыканкаме. Кiраўнiк урада падкрэслiў, што рост сусветных цэнаў на энергарэсурсы патрабуе правядзення ў рэспублiцы пастаяннай работы па энергазберажэннi i павышэннi эфектыўнасцi вытворчасцi. Да 2010 года энергаёмiстасць ВУП у рэспублiцы плануецца знiзiць не менш як на 31 працэнт (адносна 2005 года), да 2015 года — на 50 працэнтаў, да 2020 — на 60 працэнтаў. "Задача каласальная, i яе неабходна вырашыць, — адзначыў прэм’ер-мiнiстр. — Неабходна ў кароткiя тэрмiны дасягнуць максiмальных паказчыкаў па энергазберажэннi". Паводле слоў Сяргея Сiдорскага, у гэтым годзе знiжэнне энергаёмiстасцi ВУП складае 7,2 працэнта, аднак пакуль што энергазатраты на беларускiх прадпрыемствах застаюцца ў паўтара-два разы вышэйшыя ў параўнаннi з еўрапейскiмi вытворцамi. Асаблiвую ўвагу на нарадзе Сяргей Сiдорскi ўдзялiў пытанням уключэння ў гаспадарчы абарот дзяржмаёмасцi, якая не выкарыстоўваецца, — такiх аб’ектаў у рэспублiцы налiчваецца амаль 12,5 тыс. Гэта праблема павiнна вырашацца, зыходзячы з двух асноўных аспектаў — прыцягнення дадатковых iнвестыцый на прадпрыемствы i навядзення поўнага парадку на зямлi. Сяргей Сiдорскi падкрэслiў, што для патэнцыяльных iнвестараў павiнны быць створаны максiмальна спрыяльныя ўмовы. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія прадпрыемствы на працягу 2-3 гадоў павiнны поўнасцю перайсцi на энергаэфектыўныя тэхналог Такую задачу паставiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на нарадзе ў Смаргонскiм райвыканкаме. Кiраўнiк урада падкрэслiў, што рост сусветных ц |
|