Бульба будзе якаснай і смачнай?
Бульба будзе якаснай і смачнай?
Дзякуючы ўмовам надвор’я, што назiралiся i назiраюцца, якасць ураджаю бульбы сёлета павiнна быць нашмат лепшай, чым у папярэднiм сезоне, прагназуюць навукоўцы Навукова-практычнага цэнтра НАН па бульбаводстве i плодаагароднiцтве. Праўда, падкрэслiваюць яны, калi былi захаваны ўсе рэкамендацыi па абароне бульбы ад фiтафторы, у прыватнасцi, праведзена як мiнiмум чатыры апрацоўкi. Дзе такiя рэкамендацыi выконвалiся дакладна, на клубнях фiтафторы не заўважана ўвогуле або яна прысутнiчае мiнiмальна. Такая бульба павiнна захоўвацца нашмат лепей, чым было, напрыклад, летась, калi перад закладкай на захоўванне даводзiлася праводзiць цэлы комплекс папярэднiх мерапрыемстваў. Сёлета ж такiя рэкамендацыi могуць датычацца толькi асобных участкаў, дзе перад гарачынёй прайшлi дажджы i часовае залiшняе пераўвiльгатненне глебы назiралася больш за два-тры днi. Як раяць навукоўцы, клубнi з такiх участкаў трэба асобна перабраць, прасушыць, перад закладкай патрымаць у часовых буртах i — нi ў якiм разе не змешваць з "другiм хлебам" з iншых месцаў. Што датычыцца смакавых якасцяў бульбы, дык, зноў жа дзякуючы спякотным умовам надвор’я, яны таксама павiнны быць лепшымi, чым летась, асаблiва па крухмалiстых гатунках. Пры вялiкiх працяглых тэмпературах колькасць крухмалу ў клубнях павялiчваецца, адпаведна, паляпшаюцца смакавыя якасцi (бульба разварваецца). Да прыкладу, сёлета нават "другi хлеб" ранняй групы гатункаў добра разварваўся. Праўда, каб зберагчы гэтыя смак i якасць, трэба яшчэ бульбу i належным чынам захоўваць. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзякуючы ўмовам надвор’я, што назiралiся i назiраюцца, якасць ураджаю бульбы сёлета павiнна быць нашмат лепшай, чым у папярэднiм сезоне, прагназуюць н |
|