21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Нулявое" чытанне"

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Нулявое" чытанне"

Дэпутаты ўжо аналiзуюць праект бюджэту краiны на наступны год i змены ў падаткаабкладаннi

 

Парламентарыi атрымалi адпаведныя законапраекты i прыступiлi да iх разгляду. Чакаецца, што выпрабаванне першым чытаннем у Авальнай зале гэтыя нарматыўна-прававыя акты пройдуць ужо на адкрыццi восеньскай сесii — 2 кастрычнiка. Пакуль жа адбылося iмправiзаванае "нулявое" чытанне. Так кiраўнiк нiжняй палаты парламента Вадзiм Папоў назваў абмеркаванне гэтых дакументаў на сумесным пасяджэннi ўсiх пастаянных камiсiй Палаты прадстаўнiкоў.

Выступаючы перад дэпутатамi, намеснiк мiнiстра фiнансаў Беларусi Уладзiмiр Амарын запэўнiў, што ў краiне распрацаваны шэраг мераў па знiжэннi падатковай нагрузкi. У прыватнасцi ў 2009 годзе чакаецца "палёгка" ў памеры прыблiзна двух трыльёнаў рублёў. Гэтыя сродкi застануцца ў распараджэннi падаткаплацельшчыкаў i, паводле слоў Уладзiмiра Амарына, стануць дадатковым фактарам павышэння канкурэнтаздольнасцi беларускiх тавараў на знешнiх рынках, крынiцай уласных абаротных сродкаў прадпрыемстваў i iнвестыцый. Тэндэнцыя да знiжэння падатковай нагрузкi захаваецца i ў 2010 годзе:

— Плануецца поўнасцю адмовiцца ад збораў у рэспублiканскi фонд падтрымкi сельгасвытворцаў, мэтавых збораў з прыбытку — маецца на ўвазе мясцовыя мэтавыя зборы, падатку на набыццё аўтатранспартных сродкаў, — праiнфармаваў намеснiк мiнiстра.

Ён таксама агучыў прагнозы, паводле якiх да канца 2010 года ў Беларусi застанецца 27 падатковых плацяжоў. Уладзiмiр Амарын зрабiў акцэнт на тым, што рэгулярна аплачваемых сярод iх толькi восем. Астатнiя ж будуць аплачвацца ў залежнасцi ад спецыфiкi дзейнасцi канкрэтнага прадпрыемства.

— У цэлым па сваёй структуры i колькасцi падаткаў наша сiстэма будзе дастаткова адэкватнай па-датковым сiстэмам замежных дзяржаў, — рэзюмаваў намеснiк мiнiстра фiнансаў.

Акрамя знiжэння падатковай нагрузкi законапраект замацоўвае i спрашчэнне самой падатковай сiстэмы. У прыватнасцi, прапануецца замест дзеючай прагрэсiўнай гадавой шкалы ставак падаходнага падатку (ад 9 да 30 працэнтаў у залежнасцi ад сумарнага даходу грамадзянiна) увесцi лiнейную адзiную стаўку ў памеры 12 працэнтаў. I, як удакладнiў Уладзiмiр Амарын, стаўка гэта будзе прымяняцца i да даходаў, атрыманых не па месцы асноўнай працы (на сёння яна складае 15 працэнтаў). Яшчэ адна прыемная навiна: даходы ў памеры бюджэту пражытковага мiнiмуму (мяркуецца, у 2009 годзе ён складзе 250 тыс. беларускiх рублёў) наогул не будуць абкладацца падаходным падаткам. Аналагiчнай палёгкай змогуць карыстацца i тыя грамадзяне, чый сярэднямесячны даход не перавышае 1,5 млн рублёў.

Што да бюджэту краiны на 2009 год, то чаканы дэфiцыт складзе 2,8 трлн рублёў (1,8 працэнта да ВУП). Намеснiк мiнiстра дадаткова адзначыў "высокую сацыяльную скiраванасць бюджэту". Сярод прыярытэтаў расходаў краiны ён назваў рост заробкаў у бюджэтнай сферы (да 550 долараў ЗША да канца наступнага года), сацыяльную падтрымку грамадзян. Iстотна павялiчыцца фiнансаванне дзейнасцi па лiквiдацыi наступстваў чарнобыльскай аварыi, запланаваныя траты на газiфiкацыю, водазабеспячэнне, стварэнне транспартнай iнфраструктуры на забруджаных тэрыторыях.

Расходная частка ўлiчвае таксама рост цэнаў на тыя энерганосьбiты, што iмпартуюцца ў краiну. "У 2009 годзе будзе працягнутая бюджэтная падтрымка прадпрыемстваў па стрымлiваннi тарыфаў на аплату электрычнай i цеплавой энергii ва ўмовах росту цэнаў на энерганосьбiты", — паведамiў Уладзiмiр Амарын. I ўдакладнiў, што на гэтыя мэты будзе выдаткавана 750 млрд рублёў. Закладзеныя ў бюджэце i выдаткi на будаўнiцтва АЭС — у памеры 170 млрд рублёў.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парламентарыi атрымалi адпаведныя законапраекты i прыступiлi да iх разгляду. Чакаецца, што выпрабаванне першым чытаннем у Авальнай зале гэтыя нарматыў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика