"Такой колькасці дакументаў пры ўстаноўцы лiчыльнiкаў вады мне яшчэ не даводзiлася падаваць нi
"Такой колькасці дакументаў пры ўстаноўцы лiчыльнiкаў вады мне яшчэ не даводзiлася падаваць нi ў адну арганiзацыю"
Праблему ўздымае чытач Наш даўнi падпiсчык мiнчанiн Пётр Андрэевiч Навуменкаў у пэўным сэнсе стала супрацоўнiчае з рэдакцыяй: рэгулярна выказвае сваё меркаванне па тых цi iншых падзеях, што асвятляюцца на старонках "Звязды", задае пытаннi, адказы на якiя амаль заўсёды маюць не прыватнае, а грамадскае значэнне. Словам, чалавек з актыўнай грамадзянскай пазiцыяй. Вось i на гэты раз Пётр Андрэевiч узняў праблему, якая па сваёй сутнасцi датычыцца многiх. Дадзiм слова нашаму чытачу."Нядаўна мы ўстанавiлi ў сваёй кватэры лiчыльнiкi халоднай i гарачай вады. Як гэта рабiлася, я i хачу вам расказаць. Спецыялiсты ЖЭСа цi iншай правамоцнай арганiзацыi ўстанаўлiваюць у кватэры лiчыльнiкi. Спажывец аплачвае кошт лiчыльнiкаў i работы. Выканаўца (ЖЭС) выдае даведку (акт), што пацвярджае ўстаноўку лiчыльнiкаў. Мне ўяўляецца, што з гэтай даведкай можна iсцi ў разлiковы цэнтр ЖЭСа i ў далейшым аплачваць ваду, што спажываем. Аказваецца, з гэтай даведкай трэба iсцi ў iншую арганiзацыю: УП "Мiнскводаканал", цэнтр па разлiках са спажыўцамi "Вадазбыт". У "Вадазбыт" трэба падаць наступныя дакументы: даведку з ЖЭСа, што ўжо маецца, пашпарты лiчыльнiкаў вады, тэхнiчны пашпарт кватэры цi ордэр, пашпарт уладальнiка кватэры. Калi ўладальнiк кватэры па нейкiх прычынах не можа паехаць у "Вадазбыт", дык iншы член сям’i павiнен падаць даверанасць, завераную ў натарыуса. Каб атрымаць яе, трэба паехаць у натарыяльную кантору, напiсаць, заверыць дакумент, заплацiць пэўную суму грошай. Такой колькасцi дакументаў мне не даводзiлася падаваць нi ў адну арганiзацыю. Дакументы гатовы. Падаю iх супрацоўнiку "Вадазбыта". Са мной заключаюць дагавор i выдаюць другi аркушык, дзе ўказаны маё прозвiшча, мой рахунак. У далейшым, з указаннем прозвiшча i рахунка, я павiнен буду аплачваць расход усёй вады па двух лiчыльнiках для "Вадазбыта". Далей з тэксту дагавора з "Вадазбытам" трэба зняць копiю. Яе аднесцi ў разлiковы цэнтр ЖЭСа. Там мне выдаюць паперку з запiсаным тэлефонам, па якiм я павiнен паведамляць паказчыкi лiчыльнiка гарачай вады. Гэта iнфармацыя прызначана для "Цепласетак" (аплата падагрэву вады). Г.зн. паказаннi лiчыльнiка гарачай вады я паведамляю двойчы: у ашчаднай касе цi на пошце пры аплаце ўсёй спажытай вады i ў разлiковым цэнтры ЖЭСа (падагрэў вады). Распрацоўшчыкi мерапрыемстваў па ўстаноўцы лiчыльнiкаў вады, верагодна, не чулi аб прагрэсiўнай форме працы з насельнiцтвам, якая называецца "адно акно". Уся працэдура нязручная, вельмi грувасткая, не прадуманая ад пачатку да канца. Мне ўяўляецца, што было б правiльным выконваць работы так: я пiшу заяву ў ЖЭС з просьбай устанавiць лiчыльнiкi, аплачваю кошт лiчыльнiкаў i работ па iх устаноўцы. Астатняе выконваюць адпаведныя службы. У далейшым адзiн раз на месяц я здымаю паказаннi абодвух лiчыльнiкаў i аплачваю кошт вады i падагрэву. Сувязь памiж "Водаканалам" i "Цепласеткамi" ажыццяўляе камп’ютар". Гэты лiст рэдакцыя накiравала на разгляд кiраўнiцтву УП "Мiнскводаканала". Што нам адказалi па сутнасцi? "Зараз заключыць дагавор на разлiкi па ўстаноўленых лiчыльнiкаў вады можна ў любым з шасцi разлiковых цэнтраў "Водазбыта". Акрамя таго, да састарэлых i хворых грамадзян можна па тэлефоне запрасiць кантралёра для заключэння дагавора дома. Заяўкi выконваюцца на працягу трох дзён. Дакументы, што падаюцца грамадзянамi для заключэння дагавора, неабходныя для належнага выканання прынятых абавязацельстваў па дадзеным дагаворы. Акт, выдадзены жыллёвай службай, з’яўляецца гарантыяй у выпадку выяўлення дэфектаў пры эксплуатацыi вадамерных вузлоў (працякання, залiцця кватэр i г.д.). Разам з тым праблемы, закранутыя ў вашым лiсце, маюць месца. У сувязi з гэтым паведамляем, што для зручнасцi грамадзян пачынаючы з 2006 года УП "Мiнскводаканал" пачало працу па перадачы функцый налiчэння i збору плацяжоў за водазабеспячэнне i водаадвядзенне жыллёвым арганiзацыям. На новую схему рахункаў ужо перайшлi Партызанскi, Кастрычнiцкi i часткова Фрунзенскi раёны горада. Пры правядзеннi разлiкаў па новай схеме грамадзяне атрымалi магчымасць аператыўна вырашаць пытаннi, звязаныя з аплатай камунальных плацяжоў у адным разлiковым цэнтры па прынцыпе "аднаго акна" па месцы жыхарства. Жыхару даецца адзiны рахунак-паведамленне аб аплаце ўсiх камунальных паслуг, у тым лiку за водазабеспячэнне i водаадвядзенне, а за УП "Мiнскводаканал" застаюцца функцыi абслугоўвання прыбораў улiку расходу вады. УП "Мiнскводаканал" выказвае вам удзячнасць за пастаўленыя пытаннi, якiя павiнны быць вырашаны сумесна з жыллёвымi арганiзацыямi i, спадзяёмся, што ваш зварот праз сродкi масавай iнфармацыi паскорыць працэс пераходу на новую форму разлiкаў". Ад рэдакцыi. Безумоўна, добра, што праблемы, закранутыя нашым чытачом, вырашаюцца ўжо з 2006 года, прынамсi, у сталiцы. Аднак апiсаная сiтуацыя з устаноўкай лiчыльнiкаў адбылася з Пятром Андрэевiчам сёлета, у 2008 годзе. Яшчэ можна прыгадаць, што агiтацыя насельнiцтва ўстанаўлiваць лiчыльнiкi вады таксама пачалася не ўчора. Апошнiм часам яна ўвогуле актывiзавалася, прычым, каб паскорыць працэс, пачалi выкарыстоўвацца i не зусiм часам зразумелыя меры ўздзеяння на жыльцоў. То пойдзе пагалоска, што калi людзi не ўстановяць лiчыльнiкi, iм адключаюць ваду, то пачнуць гуляць чуткi, што без лiчыльнiкаў спажыўцы пачнуць аплачваць ваду па сабекошце. А можа, напачатку трэба было паўсюдна адладзiць механiзм устаноўкi лiчыльнiкаў: без залiшняй бюракратыi (цi так ужо патрэбны для заключэння дагавора ўвесь спiс дакументаў, пра якiя згадваў Пётр Андрэевiч?), па памянёным прынцыпе "аднаго акна"? Можа, недзе i ў гэтым прычына, што нехта яшчэ не пагаджаецца на ўстаноўку лiчыльнiкаў, бо гэта патрабуе шмат часу i фiзiчных сiлаў? Пётр Андрэевiч — пенсiянер, у яго крыху больш вольнага часу (хоць "бегаць", напэўна, таксама нялёгка), а як з iншымi? Ды i сам працэс, умоўна кажучы, калi трэба браць даведку дзеля другой даведкi, многiм здаецца ў пэўнай ступенi бессэнсоўным. Сродкi масавай iнфармацыi, i "Звязда" ў тым лiку, як пiша нам у адказе кiраўнiцтва УП "Мiнскводаканал", гатова садзейнiчаць паскарэнню працэсу пераходу на новую форму разлiкаў. Толькi канкрэтныя крокi ў гэтым накiрунку (у тым лiку i па ўстаноўцы самiх лiчыльнiкаў) павiнны ўсё ж рабiць арганiзацыi, на якiя ўскладзены канкрэтныя ж абавязкi. І пажадана рабiць iх як мага хутчэй. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш даўнi падпiсчык мiнчанiн Пётр Андрэевiч Навуменкаў у пэўным сэнсе стала супрацоўнiчае з рэдакцыяй: рэгулярна выказвае сваё меркаванне па тых цi iн |
|