21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цудоўны час для жніва духоўнага...

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цудоўны час для жніва духоўнага...

Ля вытокаў

 

Анатоль БУТЭВІЧ, намеснiк старшынi Беларускага фонду культуры, былы старшыня Камiтэта па друку, якi быў ператвораны спачатку ў Мiнiстэрства iнфармацыi, а пасля — у Мiнiстэрства культуры i друку, з 1990 па 1996 год:

— Пятнаццаць гадоў таму, калi пачыналася гiсторыя Дзён пiсьменства, многае ў незалежнай Беларусi было ўпершыню... На той час у Расii iснавала свята славянскага пiсьменства, якое адзначалася i адзначаецца i ў нас, у маi, але мы вырашылi наладзiць сваё свята ўшанавання беларускага слова, свята, якое стала, як i меркавалася, адзiным, дзе беларускае слова гучыць i павiнна гучаць на поўную моц i не канкурыраваць з iншымi вiдамi мастацтва.

Называлася тагачаснае свята Дзень беларускага пiсьменства i друку. А прымеркаванае яно было да значнай падзеi — выхаду ў свет першай кнiгi Ф. Скарыны. Пачаўся першы Дзень з пасяджэння ў Нацыянальным акадэмiчным тэатры iмя Я. Купалы, а пасля "перамясцiўся" ў Полацк, на радзiму Скарыны... Праўда, жнiвень аказаўся не вельмi ўдалым месяцам для падобнай падзеi — iдзе ўборка, дзецi на канiкулах, i таму было вырашана перанесцi мерапрыемства на верасень, цудоўны час для пачатку жнiва духоўнага. Гэта апраўдала сябе, як i тое, каб свята пераходзiла з аднаго горада ў другi. Кожны год у новым горадзе — гэта значыць, што ўсё новыя i новыя людзi чуюць роднае слова i, спадзяюся, пачынаюць больш яго шанаваць.

У дапамогу краязнаўцам было вырашана ладзiць навуковую канферэнцыю, ажыццяўляць экспедыцыю "Дарога да Святыняў". Тады гэта "дарога" пачыналася на плошчы Незалежнасцi, дзе ўдзельнiкi сустракалi з Iерусалiма дабратворны агонь ад Труны Гасподняй. Фактычна тое, што мы тады запачаткоўвалi, сёння жыве, набыло сiлу i развiваецца. Такiм чынам, першы крок аказаўся ўдалым. Думаю, беларускае слова заслужыла права гучаць свабодна...

Жадаю ўдзельнiкам барысаўскага свята адчуць смак нашага беларускага слова ў гэтыя днi, i захаваць яго на ўсё далейшае жыццё...

Запiсала Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анатоль БУТЭВІЧ, намеснiк старшынi Беларускага фонду культуры, былы старшыня Камiтэта па друку, якi быў ператвораны спачатку ў Мiнiстэрства iнфармацыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика