Не сорамна і перад японцамi
Не сорамна і перад японцамi
Ураджэнец Беларусi Восiп Антонавiч Гашкевiч быў першым расiйскiм консулам у Японii (з 1858 па 1865 год). Ён нарадзiўся ў 1815 годзе, аднак доўгiя гады жыў у Пецярбургу. І толькi ў 1867 годзе гэты вядомы вучоны i асветнiк (напрыклад, ён дасканала валодаў 13 мовамi) вярнуўся на радзiму, недалёка ад Астраўца набыў маёнтак, узяў другi шлюб з дачкой адстаўнога палкоўнiка. Памёр Восiп Гашкевiч 3 мая 1875 года ад хваробы лёгкiх, быў пахаваны на могiлках у Астраўцы. Дагэтуль наш славуты зямляк карыстаецца ў далёкай Японii вялiкай павагай: да магiлы знакамiтага консула адтуль штогод прыязджаюць госцi. Кожны год у iх ёсць магчымасць пераканацца на ўласныя вочы, як iмклiва апошнiм часам паляпшаецца жыццё ў СВК iмя Гашкевiча. Уласна, iмя знакамiтага беларуса гаспадарка атрымала толькi ў 2003 годзе. У 2006 годзе да яе далучылi частку тэрыторыi СВК "Палушы" i цяпер яна мае 6247 гектараў зямлi, з якiх 2791 гектар складае паша. Асноўны напрамак СВК — малочна-мясная жывёлагадоўля з развiтым раслiнаводствам у галiне вырошчвання збожжа. Моцны "штуршок" у развiццi вытворчасцi (ды i дабрабыту працаўнiкоў) гаспадарка атрымала са з’яўленнем у 2005 годзе шэфаў у "асобе" Мiнiстэрства гандлю: штогод, паводле слоў прэс-сакратара Алены Кавалёвай, СВК iмя Гашкевiча атрымлiвае фiнансавую дапамогу ад мiнiстэрства ў суме каля 1 мiльярда рублёў. На сродкi ад шэфаў у асноўным набываецца сельскагаспадарчая тэхнiка айчыннай вытворчасцi, што дазваляе гаспадарцы iстотна эканомiць працоўныя i энергарэсурсы. Так, дзякуючы набыццю сушыльнага комплексу "Лiд Арай" на дапрацоўцы збожжа толькi сёлетняга ўраджаю было зэканомлена 16 тысяч кВт электраэнергii. Пасля замены трактароў на энерганасычаныя (такiя, як "Беларус-2522, 1221, 1025") у вынiку знiжэння расходаў палiва атрымалася зэканомiць 35 мiльёнаў рублёў. За апошнiя гады ў СВК рэалiзацыя малака вышэйшага гатунку дзяржаве павялiчылася на 20 працэнтаў. Гэта стала магчымым дзякуючы набыццю i ўстаноўцы на чатырох малочнатаварных фермах ахаладжальнiкаў малака. Акрамя таго, за кошт фiнансавай падтрымкi шэфаў у СВК была праведзена рэканструкцыя малочнатаварнай фермы з пашырэннем да 600 галоў дойнага статку ў вёсцы Малi, што дазволiла гаспадарцы iстотна знiзiць працаёмкасць, зэканомiць працоўныя рэсурсы i рацыянальна выкарыстоўваць рабочую сiлу. У гаспадарцы актыўна вядзецца будаўнiцтва i рамонт будынкаў, iдзе будаўнiцтва аграгарадка Малi, якi плануецца ўвесцi да канца года. Сёлета ж у СВК плануецца адкрыць цэх па вытворчасцi блокаў, агароджаў, аўтасэрвiс, мясны цэх, цырульню, пральню, фiтнэс-клуб, пяць гасцiнiчных нумароў. За апошнiя два гады тут пабудаваны магазiн, таваразварот якога за першае паўгоддзе гэтага года склаў 132 мiльёны рублёў. ...На тэрыторыi гаспадаркi ўстаноўлены памятны знак у гонар першага расiйскага консула ў Японii, створаны музей. Жыхароў краiны ўзыходзячага сонца, якiя наведваюць яго, безумоўна, цяжка ўразiць i здзiвiць эканамiчнымi дасягненнямi. Але ёсць усе падставы з гонарам iх паказваць. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ураджэнец Беларусi Восiп Антонавiч Гашкевiч быў першым расiйскiм консулам у Японii (з 1858 па 1865 год). Ён нарадзiўся ў 1815 годзе, аднак доўгiя гады
|
|