Народныя фрашкі. Артур Клінаў, чарнілы і канцэптуальная партызанка
2004 год. Сустрэліся мы з мастаком Артурам Клінавым выпадкова ў “офісе Клінава” — на століках ля “Цэнтральнага” гастраному. Артур рыхтаваў чарговы нумар культурніцкага часопісу “пАРТызан”, запытаўся:
— Ня ведаеш, дзе можна зладзіць прэзэнтацыю? — Можна зьняць параходзік на Сьвіслачы, — адказваю. — Не, дарагавасьценька, — Клінаў замоўк, твар выдаваў моцны інтэлектуальны працэс. Пасьля маэстра працягнуў: — Зробім у электрычцы Менск-Маладэчна. — Здорава, — кажу, — а выйдзем у Зялёным, і працягнем на лясной палянцы, я ведаю адну файную. Далей >>> Народныя фрашкі - праект літаратара і журналіста Севярына Квяткоўскага. Фрашкі - “гэта альтэрнатыўная гісторыя найноўшай Беларусі, распаведзеная за сяброўскай бяседай” - так паўжартам Севярын тлумачыць сэнс паняцця. А калі сур’ёзна, то гэта кароткія забаўныя гісторыі “пра вядомых беларускіх палітыкаў, музыкантаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў, а таксама паспалітых людзей: выкладчыкаў, міліцыянтаў, рабочых, таксістаў, мытнікаў, памежнікаў, бізнэсоўцаў, эмігрантаў і дзяцей”. Адзін зборнік - “Фрашкі ды пляшкі” - не так даўно пабачыў свет, зараз рыхтуецца да выдання наступны - “Народныя фрашкі” - тут сабраныя фрашкі ад дзесяткаў чалавек. Цяпер не столькі аўтар, колькі ўкладальнік Севярын Квяткоўскі прапануе ўсім далучыцца да спісу аўтараў фрашак. Усе ахвотныя могуць узяць удзел у праекце і расказаць свае фрашкі. Запрашаем зрабіць гэта ў блогу Севярына Квяткоўскага ці ў сваім уласным. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|