21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адносіны Беларусi i Кiтая — узор мiждзяржаўных адносiнаў

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адносіны Беларусi i Кiтая — узор мiждзяржаўных адносiнаў

Аб гэтым заявiў на сустрэчы са слухачамi, студэнтамi i выкладчыкамi Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Беларусi пасол Кiтая ў Мiнску У Хуньбiнь.

Сюды ён завiтаў невыпадкова. Памiж Акадэмiяй i Нацыянальнай школай кiравання КНР падпiсана пагадненне аб супрацоўнiцтве, у рамках якога прадугледжаны навуковыя абмены, сумесныя даследаваннi i г.д. У Хуньбiнь, у прыватнасцi, спынiўся на асаблiвасцях функцыянавання кiтайскай мадэлi дзяржаўнага кiравання. Пасол зазначыў, што за 30 гадоў рэформаў былi як поспехi i здабыткi, так i памылкi, пралiкi. Таму сёлета ў Пекiне сур’ёзна аналiзуюць вынiкi гэтага 30-гадовага шляху, робяць адпаведныя высновы на будучыню. Сёння на парадку дня паўстала новае пытанне — як лепш прыстасавацца Кiтаю да новай мiжнароднай абстаноўкi ў свеце? Гэта, па словах дыпламата, складаная задача.

У Хуньбiнь выказаў задаволенасць узроўнем адносiнаў нашых дзяржаў, якiя адрознiваюцца ўстойлiвасцю, уражваюць станоўчай дынамiкай кантактаў i вялiкай ступенню ўзаемаразумення i даверу памiж iх кiраўнiкамi. Гэтага ўдалося дасягнуць у многiм дзякуючы таму, што мы нiколi не навязвалi сваю волю адзiн аднаму, адносiны будуюцца на прынцыпах раўнапраўя i поўнай павагi суверэнiтэту.

Невыпадкова апошнiм часам, на думку пасла, значна вырас гандлёвы абарот, якi ўжо пераўзышоў мiльярд долараў ЗША. Аднак гэта не мяжа, лiчыць У Хуньбiнь. Значным крокам наперад стане рэалiзацыя сумесных праектаў: мадэрнiзацыя Мiнскай ЦЭЦ-2 i будаўнiцтва цэментнага завода. Толькi кiтайскi крэдыт на ўзвядзенне апошняга складзе паўмiльярда долараў ЗША.

Разам з тым пасол заўважыў, што супрацоўнiцтва ў эканомiцы развiваецца не так хутка i плённа, як адносiны ў палiтычнай сферы. Сiтуацыя можа iстотна змянiцца з прыходам на рынак Беларусi вялiкiх кiтайскiх кампанiй, пашырэння паставак якасных тавараў з КНР, а не гандаль тымi вырабамi, якiя завозяць "чаўнакi".

У сваю чаргу пасол паабяцаў, што кiтайскiя дыпламаты будуць усяляк спрыяць зблiжэнню двух народаў, пашырэнню культурных кантактаў, узаемных гастроляў творчых калектываў, абмену студэнтамi. У Хуньбiнь сказаў, што нядаўна ў Кiтаi з поспехам прайшлi Днi культуры Беларусi.

Аб чым толькi нi пыталiся студэнты ў пасла: аб правiлах вучобы ў кiтайскiх ВНУ, падзеях у Тыбеце, стаўленнi да агрэсii Грузii, старажытнай кiтайскай медыцыне, нядаўняй Алiмпiядзе i г.д. І на ўсе пытаннi моладзь атрымала шчырыя адказы

Леанiд Тугарын.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў на сустрэчы са слухачамi, студэнтамi i выкладчыкамi Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Беларусi пасол Кiтая ў Мiнску У Хуньбiнь.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика