21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: "супрацоўніцтва Беларусi з расійскімі рэгiёнамi — фундамент палiтычных адн

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: "супрацоўніцтва Беларусi з расійскімі рэгiёнамi — фундамент палiтычных адносiнаў дзвюх краiн"

Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Валагодскай вобласцi Вячаславам Пазгалёвым.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што вiзiты ў Беларусь дэлегацый з рэгiёнаў Расii надаюць магутны iмпульс развiццю двухбаковых адносiнаў на розных узроўнях. "Калi б не наша супрацоўнiцтва з расiйскiмi рэгiёнамi, не было б такiх адносiнаў памiж дзвюма краiнамi", — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

"Расiя была, ёсць i будзе асноўным стратэгiчным партнёрам Беларусi. Узяты курс на глыбокую ўсебаковую iнтэграцыю, заснаваную на iмкненнi быць разам, жыць i дзейнiчаць сумесна, у поўнай меры адпавядае iнтарэсам нашых краiн i народаў", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Прэзiдэнт Беларусi адзначыў, што далейшай актывiзацыi адносiнаў павiнна садзейнiчаць работа Сумеснай камiсii па развiцці супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Валагодскай вобласцю. Ён выказаў упэўненасць, што яе роля ва ўмацаваннi гандлёва-эканамiчных сувязяў будзе ўзрастаць: "Моцныя эканамiчныя сувязi ствараюць базу для развiцця ўзаемадзеяння ў галiне культуры, адукацыi, аховы здароўя, спорту".

Прэзiдэнт акцэнтаваў таксама ўвагу на важнасцi ўзгодненых дзеянняў двух бакоў пры падрыхтоўцы да святкавання 65-годдзя перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне.

У час сустрэчы Аляксандр Лукашэнка заявiў, што Беларусь плануе актывiзаваць узаемадзеянне i з украiнскiмi рэгiёнамi — па тых жа прынцыпах супрацоўнiцтва, што i з суб’ектамi РФ. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што ўкраiнцы, як i расiяне, брацкi, вельмi блiзкi беларусам народ. "Наўрад цi каму-небудзь удасца нас разарваць", — адзначыў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў узяць для пачатку дзесятак найбуйнейшых рэгiёнаў i на iх прыкладзе развiваць рэгiянальнае супрацоўнiцтва. На думку Аляксандра Лукашэнкi, "гэта будзе карысна i для палiтычных адносiнаў Расii, Украiны i Беларусi".

У сваю чаргу губернатар Валагодскай вобласцi Вячаслаў Пазгалёў паведамiў, што Валагодская вобласць разлiчвае на пашырэнне гандлёва-эканамiчнага ўзаемадзеяння з Беларуссю. Паводле яго слоў, для гэтага ёсць добрая база.

Вячаслаў Пазгалёў вызначыў серыю перспектыўных напрамкаў эканамiчнага супрацоўнiцтва Беларусi i Валагодчыны. Найбольш буйны праект датычыцца ўдзелу расiйскай прамысловай групы "Поўначсталь" у будаўнiцтве ў Беларусi новага металургiчнага завода.

"Мы гатовы развiваць у сябе зборку беларускiх сельгасмашын i сэрвiсныя цэнтры", — заявiў губернатар. "Гэта можна рабiць шляхам стварэння СП або стопрацэнтна беларускiх прадпрыемстваў. Ваша тэхнiка карыстаецца вялiкай папулярнасцю ў Расii. Яна высокаканкурэнтаздольна i па тэхнiчных даных, i па цэнавых паказчыках", — дадаў ён.

Вячаслаў Пазгалёў канстатаваў, што развiваюцца i культурныя сувязi Беларусi i Валагодскай вобласцi, наладжаны абмен творчымi калектывамi. На думку Вячаслава Пазгалёва, гэтаму садзейнiчае i той факт, што ў Валагодскай вобласцi вялiкая беларуская дыяспара.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Валагодскай вобласцi Вячаславам Пазгалёвым. Кiраўнiк дзяржавы адзна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика