21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вышэйшая школа: праблемы вырашальныя...

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вышэйшая школа: праблемы вырашальныя...

Праект дзяржаўнай праграмы развiцця вышэйшай адукацыi на 2008—2010 гады i на перспектыву да 2015 года, якi быў разгледжаны на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi, патрабуе не агульных, а больш канкрэтных падыходаў, што дазволяць вырашыць усе праблемы нашай сiстэмы адукацыi — такую выснову зрабiў па вынiках учарашняга абмеркавання дакумента прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi.

Аб праблемах, дарэчы, што iснуюць у цяперашняй сiстэме ўнiверсiтэцкай адукацыi, на пасяджэннi ўзгадваў не толькi мiнiстр галiны Аляксандар Радзькоў, якi прадстаўляў праект, iх актыўна абмяркоўвалi i iншыя члены Прэзiдыума Урада. У прыватнасцi, грунтоўна спынiўся на болевых кропках айчыннай адукацыi i старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч, якi прапанаваў зыходзiць у гэтым пытаннi з таго, што неабходна нашай краiне. "Апошняе ж, — заўважыў Пётр Пракаповiч, — вызначыў Прэзiдэнт: самы час з краiн, якiя даганяюць iншых, перайсцi ў групу лiдараў. Мы павiнны мець высокi iндэкс чалавечага развiцця, а гэта значыць, высокi ўзровень адукацыi". Цяпер жа, паводле яго слоў, па ўзроўнi адукацыi мы фактычна тупаем на месцы. "У ХХІ стагоддзi людзi з вышэйшай адукацыяй вызначаюць тэхнiчны прагрэс, i на гэтых спецыялiстаў кладзецца галоўная нагрузка", — зазначыў галоўны банкiр. Акрамя таго, паводле яго слоў, праграма развiцця вышэйшай школы павiнна быць цесна ўвязана з патрэбамi эканомiкi ў квалiфiкаваных кадрах. Аднак, лiчыць Пётр Пракаповiч, адукацыйная сiстэма, на жаль, тут не аператыўна рэагуе на сiтуацыю. У якасцi прыкладу ён узгадаў недахоп будаўнiчых кадраў у рэспублiцы i фактычна нязменную сiтуацыю з падрыхтоўкай гэтых спецыялiстаў. "У краiне будаўнiчы бум, а мы адчуваем востры дэфiцыт такiх спецыялiстаў, — адзначае старшыня праўлення Нацбанка. — Да вырашэння праблемы фармальна падышлi: дадалi там групу, там паўгрупы i ўсё". Незразумелым, на яго думку, з’яўляецца i сцвярджэнне наконт лiшку ў Беларусi тых жа эканамiстаў. Паказальны ў гэтым сэнсе сённяшнi бум у банкаўскай галiне, якая хутка развiваецца. "Толькi сёлета ў банкi прыйшлi на працу больш як 3 тысячы чалавек. Цяпер у нас 50 тысяч банкаўскiх работнiкаў, а будзе 200 тысяч", — сцвярджае галоўны банкiр.

А вось мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў, кажучы пра вузкiя месцы ў працы вышэйшай школы, спынiўся, у прыватнасцi, на недастатковым фiнансаваннi рэсурснага забеспячэння вышэйшых навучальных устаноў, зносе вучэбна-лабараторнага абсталявання дзяржаўных ВНУ, якi складае каля 70 працэнтаў. Акрамя таго, ВНУ не хапае вучэбна-лабараторных плошчаў, i толькi 67 працэнтаў iншагароднiх студэнтаў дзяржаўных ВНУ забяспечаны iнтэрнатамi. Каб вырашыць гэтыя i iншыя пытаннi, патрабуюцца i iстотныя сродкi. На пасяджэннi прагучала лiчба амаль у 5 трыльёнаў рублёў, якiя згодна з праектам пойдуць на рэалiзацыю дзяржпраграмы. З гэтай сумы на абнаўленне вучэбна-лабараторнай базы вышэйшых навучальных устаноў патрэбна звыш 1 трыльёна сродкаў з бюджэту i каля 52,5 мiльярда рублёў пазабюджэтных. На будаўнiцтва i рэканструкцыю будынкаў i збудаванняў ВНУ патрабуецца больш за 3 трыльёны рублёў са сродкаў бюджэту i на рамонт аб’ектаў ВНУ — каля 738 мiльярдаў рублёў бюджэтных сродкаў. Так, лiчбы ўражальныя, аднак укладзеныя ў развiццё вышэйшай адукацыi сродкi, на думку Аляксандра Радзькова, акупяцца ў блiжэйшае дзесяцiгоддзе. Паводле яго меркавання, рэалiзацыя праграмы — гэта ўнутраныя iнвестыцыi ў нашу будучыню, а сiстэма вышэйшай адукацыi — асаблiвы нацыянальны рэсурс, якi дазваляе вырашаць складаныя задачы ўстойлiвага сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны. У сваю чаргу кiраўнiк Урада Сяргей Сiдорскi прапанаваў разлiчваць у гэтай справе не толькi на сродкi бюджэту, паколькi развiццё ў сферы адукацыi не павiнна iсцi ў адрыве ад фiнансавання з iнавацыйных фондаў прадпрыемстваў. "Спецыялiсты ж з новым мысленнем прыйдуць менавiта на гэтыя прадпрыемствы, каб накiраваць iх рух па паскораным iнавацыйным шляху развiцця", — падкрэслiў прэм’ер.

Цяпер, паведамiў мiнiстр адукацыi, у рэспублiцы функцыянуе 53 ВНУ, у якiх 23,3 тысячы чалавек прафесарскага складу навучаюць звыш 400 тысяч студэнтаў. Мiж тым, прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi звярнуў увагу прысутных на той факт, што ў ВНУ 80 працэнтаў прафесараў маюць узрост больш за 60 гадоў. Ён заўважыў, што пры ўсёй павазе да гэтых людзей трэба задумацца i пра заўтрашнi дзень, пра тое, якiм чынам амалоджваць прафесарска-выкладчыцкiя кадры. I падкрэслiў, што навучаць студэнтаў павiнны маладыя адукаваныя спецыялiсты, з сучаснымi поглядамi на развiццё эканомiкi па iнавацыйным шляху.

На пасяджэннi было вырашана прыняць праект праграмы за аснову, а на яго дапрацоўку адведзены месяц.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект дзяржаўнай праграмы развiцця вышэйшай адукацыi на 2008—2010 гады i на перспектыву да 2015 года, якi быў разгледжаны на пасяджэннi Прэзiдыума Са
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика