Плюс адзін прэтэндэнт
Плюс адзін прэтэндэнт
Аднаму з незарэгiстраваных кандыдатаў удалося аспрэчыць рашэнне Цэнтрвыбаркама У Вярхоўны Суд Беларусi паступiла 14 скаргаў ад грамадзян, якiм Цэнтральная камiсiя па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў адмовiла ў рэгiстрацыi кандыдатамi ў дэпутаты. Аб гэтым праiнфармаваў старшыня Вярхоўнага Суда Беларусi Валянцiн Сукала падчас сустрэчы з журналiстамi. Вядзецца разгляд пададзеных скаргаў, якi працягнецца i сёння. — Адна скарга ўжо задаволена, — адзначыў Валянцiн Сукала. — А астатнiя знаходзяцца ў стадыi разгляду. Прынятае рашэнне датычыцца iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якi балатаваўся ад сталiчнай акругi № 102. Такiм чынам, прэтэндэнтаў на дэпутацкi мандат у краiне пакуль што стала на аднаго больш. Не выключана, што з разглядам усiх скаргаў колькасць сушукальнiкаў зноў павялiчыцца. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднаму з незарэгiстраваных кандыдатаў удалося аспрэчыць рашэнне Цэнтрвыбаркама. У Вярхоўны Суд Беларусi паступiла 14 скаргаў ад грамадзян, якiм Цэнтра
|
|