Беларускiя спартсмены на Алiмпiядзе ў Пекiне па некаторых вiдах спорту выступiлi нiжэй за свае магчы
Беларускiя спартсмены на Алiмпiядзе ў Пекiне па некаторых вiдах спорту выступiлi нiжэй за свае магчымасцi
Беларускiя спартсмены на Алiмпiядзе ў Пекiне па асобных вiдах спорту, што маюць сучасную спартыўную базу, прафесiйныя кадры i матэрыяльныя рэсурсы, выступiлi нiжэй за свае магчымасцi. Гэта адзначыў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з пераможцамi i прызёрамi Алiмпiйскiх гульняў. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што на блiжэйшым алiмпiйскiм сходзе будзе праведзены дэталёвы аналiз вынiкаў Алiмпiяды па кожнаму вiду спорту i па кожнаму спартсмену. У той жа час кiраўнiк дзяржавы выказаў асаблiвую ўдзячнасць чэмпiёнам Алiмпiйскiх гульняў Андрэю Арамнаву, Аксане Мяньковай, братам Аляксандру i Андрэю Багдановiчам, Аляксею Абалмасаву, Артуру Лiтвiнчуку, Вадзiму Махневу i Раману Петрушэнку, а таксама сярэбраным i бронзавым прызёрам Алiмпiяды. "Уся краiна балела за вас, спадзявалася i чакала вашых спартыўных перамог. З пачуццём гордасцi назiрала, як у гонар пераможцаў узнiмаецца Дзяржаўны сцяг i гучыць беларускi гiмн", — сказаў Прэзiдэнт. У сямi вiдах спорту Беларусь заваявала 19 медалёў, у тым лiку 4 залатыя, 5 сярэбраных i 10 бронзавых. У неафiцыйным залiку па агульнай колькасцi медалёў заняла 13-е месца сярод 204 краiн. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, гэта значны прагрэс у параўнаннi з 18-м месцам, занятым беларусамi на папярэдняй летняй Алiмпiядзе ў Афiнах. Найбольш паспяхова каманды выступiлi па такiх вiдах спорту, як лёгкая атлетыка (7 медалёў), веславанне на байдарках i каноэ (3 медалi), цяжкая атлетыка (3 медалi), акадэмiчнае веславанне, мастацкая гiмнастыка, вольная i грэка-рымская барацьба (па 2 медалi). Прэзiдэнт адзначыў i поспехi жаночай каманды па баскетболе, якая ўпершыню ў гiсторыi беларускага спорту дабiлася права ўдзельнiчаць у Гульнях i заняла ганаровае шостае месца. Кiраўнiк дзяржавы лiчыць немалаважным i тое, што з 28 прызёраў гэтай Алiмпiяды ўпершыню медалi выйгралi 22 спартсмены. "Гэта новае пакаленне алiмпiйцаў, выхаванцы нашай беларускай спартыўнай школы", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама сказаў, што 40 беларускiх атлетаў у 15 вiдах спорту адзначаны дыпломамi Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта з 4 па 8 месцы. Кiраўнiк дзяржавы таксама выказаў словы ўдзячнасцi трэнерам за "карпатлiвую працу i нястомны клопат па "гадаваннi" спартыўнай элiты краiны". Аляксандр Лукашэнка ўручыў лепшым спартсменам i трэнерам дзяржаўныя ўзнагароды ў знак павагi i грамадскага прызнання заслуг перад краiнай. "Пастарайцеся не разгубiць вашу сiлу, спрытнасць, мужнасць i мэтанакiраванасць, каб праз чатыры гады на Алiмпiядзе ў Лондане вы перасягнулi дасягненнi Пекiна", — пажадаў Прэзiдэнт беларускiм спартсменам. Паводле паведамленняў прэс-службы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя спартсмены на Алiмпiядзе ў Пекiне па некаторых вiдах спорту выступiлi нiжэй за свае магчы Беларускiя спартсмены на Алiмпiядзе ў Пекiне па асобных вiдах спорту, што маюць сучасную спартыўную базу, прафесiйныя кадры i матэрыяльныя рэсурсы, вы
|
|