21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

НЕ ТРЭБА БАЯЦЦА ЗАМЕЖНЫХ БАНКАЎ

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НЕ ТРЭБА БАЯЦЦА ЗАМЕЖНЫХ БАНКАЎ

Зразумелая эканоміка. Прэм’ера аўтарскай рубрыкі прафесара Кавалёва

Замежны капiтал у статутных фондах беларускiх банкаў прысутнiчае даўно: яго доля з 2000 года з 4,5 працэнта ўзрасла да 22 працэнтаў у вераснi 2008 г. Але толькi з прыходам Rаiffеisеn Bаnk у Прiорбанк i крыху раней Газпрамбанка ў Белгазпрамбанк можна казаць аб прыходзе ў нашу краiну сур’ёзных замежных банкаў. Таму што калi ўладальнiкi банка — афшорныя кампанii, гэта яшчэ не абавязкова замежныя iнвестыцыi i загадзя не iнвестыцыi замежнага банка. За апошнiя два гады ў Беларусi ўзнiклi даччыныя банкi галоўнага расiйскага банка — ВТБ-банк i лiдара ў галiне знешнеэканамiчных разлiкаў Знешэканамбанка, iншых буйных расiйскiх банкаў — Альфа-банка (Мiжгандальбанк), Расбанка (Белрасбанк), казахскага лiдара — БТА-банка, найбуйнейшага Банка Грузii (Беларускi народны банк), украiнскага Дэльта-банка. Буйная польская група "Дагмат" набыла Мiжнародны рэзервовы банк, цiкавасць да Белiнвестбанка выказваў нямецкi Камерцбанк, а да Белпрамбудбанка — знакамiты амерыканскi Сiцi-банк. З прыкладна 30 дзейных банкаў толькi ў 7 няма замежнага капiталу.

Замежны капiтал у статутных фондах беларускiх банкаў прысутнiчае даўно: яго доля з 2000 года з 4,5 працэнта ўзрасла да 22 працэнтаў у вераснi 2008 г. Але толькi з прыходам Rаiffеisеn Bаnk у Прiорбанк i крыху раней Газпрамбанка ў Белгазпрамбанк можна казаць аб прыходзе ў нашу краiну сур’ёзных замежных банкаў. Таму што калi ўладальнiкi банка — афшорныя кампанii, гэта яшчэ не абавязкова замежныя iнвестыцыi i загадзя не iнвестыцыi замежнага банка. За апошнiя два гады ў Беларусi ўзнiклi даччыныя банкi галоўнага расiйскага банка — ВТБ-банк i лiдара ў галiне знешнеэканамiчных разлiкаў Знешэканамбанка, iншых буйных расiйскiх банкаў — Альфа-банка (Мiжгандальбанк), Расбанка (Белрасбанк), казахскага лiдара — БТА-банка, найбуйнейшага Банка Грузii (Беларускi народны банк), украiнскага Дэльта-банка. Буйная польская група "Дагмат" набыла Мiжнародны рэзервовы банк, цiкавасць да Белiнвестбанка выказваў нямецкi Камерцбанк, а да Белпрамбудбанка — знакамiты амерыканскi Сiцi-банк. З прыкладна 30 дзейных банкаў толькi ў 7 няма замежнага капiталу.

Некаторыя сталi асцерагацца, што кантроль над важным банкаўскiм сектарам пяройдзе да iншаземцаў i Беларусь паўторыць лёс краiн Цэнтральнай i Усходняй Еўропы (ЦУЕ), у якiх практычна не засталося нацыянальных банкаў. Заўважым, што да гэтага яшчэ далёка, нават з улiкам усталяванага Нацыянальным банкам бар’еру для iншаземцаў — не больш за 50 працэнтаў статутнага фонду. Звычайна ж улiчваюць не долю iншаземцаў у акцыянерным капiтале, а долю кантраляваных iх банкамi актываў. Дык вось, у нас яна па-ранейшаму невялiкая i складае каля адной пятай, гэта значыць пакуль i на крэдытным, i на дэпазiтным рынках дамiнуюць чатыры дзяржаўныя банкi: Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белiнвестбанк i БПС-банк. І нам здаецца, што настаў час пры захаваннi пакуль у дзяржавы кантрольных пакетаў рэалiзаваць буйныя пакеты акцый гэтых банкаў салiдным еўрапейскiм або амерыканскiм банкам. Пры гэтым прыярытэтам дзяржавы павiнны быць не грошы, якiя пры гэтым будуць выручаны, — хоць iх было б досыць для стварэння вызначанага ў 10 млрд золатавалютнага запасу, — як важны сiгнал замежным iнвестарам. Прыход салiдных банкаў з развiтых краiн, па-першае, павысiць краiнавы рэйтынг Беларусi i тым самым знiзiць кошт замежных запазычанняў, па-другое, мацярынскiя банкi, безумоўна, акрамя капiталу дадуць сваiм беларускiм дочкам танныя рэсурсы, па-трэцяе, прывядуць у рэальны сектар Беларусi сваiх клiентаў, па-чацвёртае, да краiны, у якой працуе салiдны замежны бiзнэс, малаверагодна прымяненне эканамiчных абмежаванняў. З прыходам салiдных замежных банкаў у краiнах ЦУЕ хутка павышаўся каэфiцыент манетызацыi эканомiкi. Акрамя фiнансава-манетарнай прычыны ёсць не менш важная канкурэнтная прычына. Прыход грандаў сусветнага банкаўскага бiзнэсу нам сёння важны, каб хутка мадэрнiзаваць увесь банкаўска-iнвестыцыйны працэс. Нягледзячы на тое, што за апошнiя гады нашы галоўныя банкi вельмi шмат зрабiлi па ўкараненнi сучасных тэхналогiй абслугоўвання клiентаў, асаблiва па кругазвароце грошай ад адной часткi насельнiцтва iншай — узялi 13 трлн лiшнiх у адных хатнiх гаспадарак i 9 трлн аддалi ў пазыку iншым. <І>

Засвоена i дырэктыўнае крэдытаванне пад iльготы або гарантыi дзяржавы. Але сапраўднага прарыву ў iнвестыцыйным крэдытаваннi па iнiцыятыве банкаў пакуль не наступiла. Ёсць толькi асобныя ўдалыя праекты па прыцягненнi замежных, у тым лiку i сiндыцыраваных, крэдытаў. Не сталi нашы банкi пакуль стваральнiкамi масавага бiзнэсу ў малых гарадах, аграгарадках i па-сапраўднаму iнавацыйнага бiзнэсу — няма пакуль нi пры адным з банкаў венчурных фондаў. Не сталi банкi iнвестыцыйнымi кансультантамi, абаронцамi бiзнэсу. А ў рынкавай эканомiцы менавiта банкi павiнны ўзяць на сябе эканамiчныя функцыi i абкама партыi, i вертыкалi ўлады. Вельмi нiзкай застаецца прадукцыйнасць працы, а такiм чынам эфектыўнасць працы — рэальная маржа з улiкам камiсiйных нашмат перавышае традыцыйныя банкаўскiя 2—3 працэнты, што павялiчвае рэальны кошт крэдытаў.

Салiдныя ж замежныя банкi прынясуць новую якасць банкаўскага абслугоўвання дзякуючы сучасным тэхналогiям i арганiзацыйна-кадравым рашэнням. У чым гэта праяўляецца для насельнiцтва i арганiзацый?

Па-першае, узмацненне жорсткасцi канкурэнцыi прывядзе да панiжэння працэнтнай маржы — рознiцы памiж коштам выдадзеных крэдытаў i прыцягнутых рэсурсаў. Iншымi словамi, знiжаецца кошт крэдытаў i гэта адбываецца яшчэ i таму, што iншаземцы маюць доступ да таннейшых рэсурсаў. Да таго ж сур’ёзныя заходнiя банкi не будуць хiтрыць з камiсiйнымi — яны занадта клапоцяцца аб дзелавой рэпутацыi i дадуць нашым прыклад захавання нормаў заканадаўства i празрыстасцi работы.

Па-другое, замежныя банкi стымулююць прадпрымальнiцкую актыўнасць, асаблiва рост новых фiрмаў, фiрмаў з iнавацыйным ухiлам. Яны прыходзяць на крэдытны рынак, дзе буйныя клiенты разабраныя i iм даводзiцца знаходзiць новых i быць да iх больш уважлiвымi, прапаноўваючы гнуткую i эфектыўную сiстэму паслуг. Замежныя банкi нейтральныя ў дачыненнi да ўсталяваных "роднасных" адносiнаў памiж асобнымi фiрмамi i iх кiшэннымi банкамi. Некаторыя асцерагаюцца, што, стаўшы замежнымi, банкi не стануць аказваць сацыяльныя паслугi. Але гэтага можа запатрабаваць Нацыянальны банк — любы клiент, i багаты, i бедны, выбiрае банк, i банк не мае права адмовiць.

Па-трэцяе, замежныя банкi прыносяць новыя iнаватыўныя метады работы з клiентамi: iнтэрнэт-банкiнг, разлiковая сiстэма клiент-клiент 24 гадзiны ў суткi, iх характарызуе хуткасць абслугоўвання.

Па-чацвёртае, замежныя банкi становяцца ўзорам для пераймання як у рабоце з клiентамi, так i ў рабоце з уласным персаналам, i асаблiва з сучаснымi iнфармацыйнымi тэхналогiямi (сёння банк працуе не з грашыма, а з iнфармацыяй аб iх).

Па-пятае, замежныя банкi ў вачах насельнiцтва больш надзейныя i лепш захоўваюць банкаўскую таямнiцу, i гэта павялiчыць прыток укладаў самых асцярожных клiентаў — у Камерц-банк ахвотней аддадуць свае скарбонкi (а iх увесь час ацэньваюць у 5 млрд у.а.), чым у якi-небудзь N-банк.

Па-шостае, з прыходам замежных банкаў эфектыўней пачне працаваць рынак працы банкаўскiх работнiкаў, а iх у краiне больш за 40 тыс. Частка персаналу пяройдзе ў новыя замежныя банкi, атрымае новы вопыт работы i вернецца на больш высокiя пасады ў свае ранейшыя банкi. Такая ратацыя кадраў павысiць зарплату i прадукцыйнасць працы ў банкаўскай сферы. Натуральна, хто не гатовы да сучасных банкаўскiх тэхналогiй, — страцiць работу, але беспрацоўя баяцца не варта: на былых банкаўскiх работнiкаў высокi попыт у эканамiчных службах рэальнага сектара. Да таго ж з прыходам замежных банкаў безумоўна паскорыцца фармаванне зусiм не развiтай ў нас iнфраструктуры па кiраваннi капiталамi ў выглядзе iнвестыцыйных, брокерскiх, кансал-тынгавых, аўтсорсiнгавых i г.д. арганiзацый i гэта ёсць сёмы вынiк прыходу замежных банкаў.

Восьмы вынiк — салiдныя замежныя банкi прыводзяць у краiну сваiх клiентаў у якасцi iнвестараў у тым лiку так патрэбныя нам ТНК i абслугоўваюць iх, спрыяючы росту знешнеэканамiчнай актыўнасцi памiж сваёй краiнай i Беларуссю.

Дзявяты вынiк — замежныя банкi хутчэй прымусяць перайсцi банкаўскiх работнiкаў на мэтавую ўстаноўку: "не клiент для банка, а банк для клiента".

Узмацненне жорсткасцi канкурэнтнай барацьбы прымусiць мясцовыя банкi падражаць буйным замежным у тэхналогiях работы i паляпшаць якасць працы, а iх мясцовыя перавагi (веданне клiентаў, сувязi i г.д.) дапамогуць выстаяць. Агульнае меркаванне ўсiх аналiтыкаў — прыход замежных банкаў павышае канкурэнтаздольнасць краiны i павялiчвае рост ВУП. Зразумела, пры эфектыўнай рабоце цэнтральнага банка, якi асаблiва дбайна кантралюе iншаземцаў з дапамогай сiстэмных нарматываў трансмежнага руху капiталаў (лiмiты, тэрмiны, рэзервы). Таму мая рэкамендацыя — Нацыянальнаму банку прыход замежных банкаў не варта пускаць на самацёк — яго трэба прадумана рэгуляваць i геаграфiчна i сектаральна i асаблiва, магчымы адток капiталу.

На погляд аўтара, сёння прыярытэтна прыцягненне вельмi буйных еўрапейскiх або амерыканскiх банкаў у статутныя фонды ААТ "ААБ Беларусбанк" i Белаграпрамбанка. Сеткавыя структуры двух нашых самых буйных банкаў маюць вострую патрэбу ў тэхналагiчнай i iнавацыйнай мадэрнiзацыi, якая патрабуе значнага грашовага i iнтэлектуальнага капiталу. Позняя прыватызацыя дазволiць Беларусi пазбегнуць памылак iншых пераходных краiн, якiя, расцягнуўшы ў часе прыватызацыю, спачатку распылiлi акцыi, спрабуючы дасягнуць балансу замежных i нацыянальных iнвестараў, якiя затым усё роўна танна або дорага павыкуплялi ўжо стратэгiчнага iнвестара — банк. Таму неабходна адразу i дорага прадаваць буйным замежным банкам запланаваную для iншаземцаў долю, пакiнуўшы другую палову ў дзяржавы i, магчыма, прыняўшы абавязак прадаць частку яе потым. Не трэба забываць i долю нацыянальных iнвестараў, а магчыма, i насельнiцтва, абгаварыўшы, каму ў дзяржаве мiнарытарныя нацыянальныя ўласнiкi будуць дэлегаваць свае паўнамоцтвы па карпаратыўным кiраваннi.     Мiхаiл КАВАЛЁЎ, дэкан эканамiчнага факультэта БДУ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Замежны капiтал у статутных фондах беларускiх банкаў прысутнiчае даўно: яго доля з 2000 года з 4,5 працэнта ўзрасла да 22 працэнтаў у вераснi 2008 г.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика