21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У бібліятэцы імя Цёткі адбудзецца "Дзявочнік"

26.08.2009 12:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У бібліятэцы імя Цёткі 12 верасня адбудзецца сапраўдны баль ведзьмаў — у адным месцы збяруцца не звычайныя дзяўчаты, а падступныя і рамантычныя прадстаўніцы маладой беларускай паэзіі. Што толькі ні вынаходзілі беларускія літаратары, каб зрабіць свае вечарыны больш прывабнымі для новага гледача-слухача, але такі "Дзявочнік" ладзіцца ўпершыню. Выштурхнуць мужчын па-за сферу ўласных увесяленняў дзяўчат прымусіла іх нялёгкая літаратарская доля — тое, што кніжкі не раскупляюцца.

У межах гэтага літаратурнага праекту будзе прэзентавана пяць свежых "жаночых" кніг: "Сонца за тэрыконамі" Юліі Новік, "Лупы" Вольгі Чайкоўскай, "Готыка тонкіх падманаў" Таццяны Нілавай, "Цмокі лятуць на нераст" Марыйкі Мартысевіч, "Экзістэнцыйны пейзаж" Вікі Трэнас. Набытыя кнігі, на думку аўтарак, "выйдуць замуж". Таму і "дзявочнік".

Марыйка Мартысевіч адразу тлумачыць, што не яна тут галоўная — на гэтым карнавале. Асноўная арганізатарская місія на плячах Вікі Трэнас. Спачатку планавалася сабраць пяць розных паэтак, якія да таго ж пішуць у пяці розных стылях. Аднак пакуль што спыніліся на ідэі пяці аўтарак, якія цягам году выдалі па ўласным зборніку. У свет выдалі, а замуж — не паспелі. Прыводзячы метафары ў больш канструктыўны выгляд, гэта азначае, што выдадзеныя кнігі так і не займелі камерцыйнага поспеху. Таму акцыю дзяўчаты ладзяць найперш у мэтах папулярызатарскіх, гэткім чынам адкрываючы кніжны сезон.

"Гэта будзе цікава, таму што такога акцэнту на дзявочае раней ніколі не было, — кажа Марыйка. — Калі я запрашаю ў госці адных дзяўчат, то бачу, наколькі нам камфортна разам. І не шукайце ў гэтым фемінізму — гэта антыфемінізм! Гэта такое дзяўчачае, такое "girlish".

"Наколькі я разумею ўласную ролю, я на гэтым дзявочніку буду гэткай "разбітной аторвай", — кажа Марыйка. — Кожная сяброўка нявесты павінна прыцягнуць нейкую сваю забаўку, я вырашыла, што прывяду мужчынскі стрыптыз — ясна, што зраблю я гэта метафарычна, парнаграфіі ніякай не будзе!"

На "Дзявочніку" будзе паказаны фільм віцебскай паэткі Вольгі Чайкоўскай, дыск з запісам якога атрымае кожны, хто набудзе ейную кнігу. Юлія Новік паведаміла, што забаўляць гасцей плануе літаратурнай латарэяй. Наогул кожнай удзельніцы выдзелена 20 хвілін "поўнай свабоды дзеянняў", таму дагэтуль невядома, як дакладна будзе выглядаць гэтая "перадвясельная" гулянка.

Віка Трэнас прызнаецца, што пакуль сама не ведае, чаго ад сябе чакаць, паколькі зладзіць тэхнічную частку — неверагодны клопат, які займае ўвесь час.

"Некаторыя крытыкі пішуць пра тое, што найноўшую беларускую літаратуру робяць менавіта дзяўчаты. І я з імі цалкам згодная. Тым не менш, нашыя кнігі не былі належным чынам ацэненыя грамадствам. Да таго ж большую частку выданняў, якія мы будзем "выдаваць замуж", вельмі складана дастаць", — кажа яна.

"У нас на мэце таксама — прадставіць сённяшні беларускі выдавецкі пласт. Нашыя кнігі выйшлі з выдавецтваў "Мастацкая літаратура", "Логвінаў", "Галіяфы", кніга Волі Чайкоўскай — самвыдат", — кажа Віка.

Апроч літаратурнай часткі, на дзявочае ігрышча пакліканая таксама бард Наталля Пушкарова.

Пачнецца "Дзявочнік" у пятніцу а 18.30. Уваход вольны.





Первоисточник: Белорусские новости
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бібліятэцы імя Цёткі 12 верасня адбудзецца сапраўдны баль ведзьмаў — у адным месцы збяруцца не звычайныя дзяўчаты, а падступныя і рамантычныя прадстаўніцы маладой беларускай паэзіі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика