Аляксандр Лукашэнка: "Супрацоўніцтва Беларусi i Кiтая мае вялiкiя перспектывы"
Аляксандр Лукашэнка: "Супрацоўніцтва Беларусi i Кiтая мае вялiкiя перспектывы"
Гэта датычыцца ўсiх сфераў супрацоўнiцтва — ад палiтычнай да ваенна-тэхнiчнай. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з мiнiстрам абароны Кiтайскай Народнай Рэспублiкi Лянам Гуанле. Прэзiдэнт падкрэслiў, што на сустрэчы ў Пекiне ў жнiўнi гэтага года са Старшынёй КНР абодва лiдары выказалi зацiкаўленасць у развiццi двухбаковых сувязяў: "Я прапанаваў кiраўнiку Кiтая стварыць спецыяльную групу па аналiзу сiтуацыi ў супрацоўнiцтве Беларусi i Кiтая. А самае галоўнае — выпрацаваць цэласныя прапановы па перспектывах нашага ўзаемадзеяння, каб гэтыя перспектывы былi глабальнымi i стратэгiчнымi". Супрацоўнiцтва ў ваенна-тэхнiчнай сферы будзе адным з краевугольных камянёў у глабальным узаемадзеяннi Беларусi i Кiтая, заявiў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён канстатаваў, што абстаноўка на Захадзе не зусiм спрыяльная ў ваенна-палiтычных адносiнах: "Нас вельмi насцярожвае пашырэнне НАТА на Усход i размяшчэнне элементаў процiракетнай абароны ЗША каля гранiц Беларусi, iншыя ваенныя тэндэнцыi, звязаныя з Захадам. Таму мы ўдзяляем значную ўвагу павышэнню абараназдольнасцi Беларусi". Прэзiдэнт падкрэслiў, што для ўдасканалення сваёй абароны Беларусь мае дастаткова высокi ўзровень ваенна-прамысловага комплексу па асобных напрамках. "І, вядома, мы хацелi б скарыстацца супрацоўнiцтвам з Кiтаем, каб павысiць гэты ўзровень. Хацелася б, каб цяперашнi вiзiт адпавядаў гэтаму высокаму ўзроўню, i каб сапраўды ў вынiку яго мы змаглi рушыць наперад у нашым супрацоўнiцтве", — сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы, звяртаючыся да мiнiстра абароны Кiтая. Аляксандр Лукашэнка закрануў i алiмпiйскую тэматыку: "Кiтай блiскуча правёў Алiмпiяду. Калi мяне спыталi пра стаўленне да Гульняў, я сказаў, што Кiтай ужо выйграў iх цудоўнай цырымонiяй адкрыцця, i па вынiках Гульняў кiтайскiя спартсмены атрымаюць перамогу. Так яно i адбылося. Вiншую вас з гэтай выдатнай перамогай". Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў Беларусi з вялiкай павагай ставяцца да поспехаў Кiтая. Беларусь ганарыцца, што мае блiзкiя адносiны з такой гiганцкай i паспяховай краiнай, якой з’яўляецца Кiтайская Народная Рэспублiка, сказаў Аляксандр Лукашэнка. Лян Гуанле ў сваю чаргу адзначыў, што кiтайская дэлегацыя прыбыла ў Мiнск па запрашэннi мiнiстра абароны Беларусi з мэтай садзейнiчаць развiццю ўзаемаразумення памiж дзяржавамi, умацаванню двухбаковага супрацоўнiцтва, дружбы, а таксама каб надаць новы iмпульс ваенна-тэхнiчным сувязям памiж дзвюма краiнамi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта датычыцца ўсiх сфераў супрацоўнiцтва — ад палiтычнай да ваенна-тэхнiчнай. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з |
|