21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Маючы адбыцца візiт прэзiдэнта ПАР у Беларусь паслужыць iмпульсам для паглыблення адносiнаў дзвюх кр

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маючы адбыцца візiт прэзiдэнта ПАР у Беларусь паслужыць iмпульсам для паглыблення адносiнаў дзвюх краiн

Беларусь спадзяецца на развiццё больш глыбокiх разнапланавых кантактаў з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкай. Аб гэтым заявiў кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з мiнiстрам замежных спраў ПАР Нкасазанай Дламiнi-Зума.

"Мы вельмi разлiчваем, што маючы адбыцца ў 2009 годзе вiзiт у нашу краiну прэзiдэнта ПАР Таба Мбекi паслужыць добрым iмпульсам для паглыблення двухбаковых адносiнаў", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што акрамя эканамiчных перспектыў у дзвюх дзяржаў ёсць добрыя палiтычныя кантакты. Абедзве краiны з’яўляюцца актыўнымi членамi Руху недалучэння. "Упэўнены, што нашы краiны павiнны адыграць вялiкую ролю ва ўзмацненнi гэтай арганiзацыi, асаблiва на фоне выклiкаў сучаснага свету", — заявiў кiраўнiк беларускай дзяржавы.

У сваю чаргу Нкасазана Дламiнi-Зума паведамiла Аляксандру Лукашэнку, што Прэзiдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi даручыў Мiнiстэрству замежных спраў i дыппрадстаўнiцтву гэтай краiны зрабiць усё магчымае для ўмацавання сувязяў памiж ПАР i Беларуссю.

"Мы назiраем у дзелавых колах ПАР рост цiкавасцi да супрацоўнiцтва з беларускiм бокам", — канстатавала Нкасазана Дламiнi-Зума.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь спадзяецца на развiццё больш глыбокiх разнапланавых кантактаў з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкай. Аб гэтым заявiў кiраўнiк беларускай дзяржав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика