21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стары новы Мiнск

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стары новы Мiнск

Мы глядзiм на свой горад i здаецца, што ён заўсёды быў такi ж прыгожы, светлы, шчаслiвы, як i сёння... Але памяць вяртае нас да тых страшных дзён вайны, калi на вулiцах Мiнска замест прыгожых будынкаў чарнелi руiны, сляпымi вачнiцамi вокнаў глядзелi зруйнаваныя дамы, калi горада амаль не было, ён здаваўся мертвым.

Мiнула больш за паўстагоддзя. Сёння мы святкуем Дзень горада. Упэўненага, ганарлiва-прыгожага, моцнага... А якiм ён быў тады,у 1944-м, калi зруйнаваны, гарэў? Якiм ён стаў пасля вайны?

У старым Мiнску былi вузкiя, зламаныя у плане вулiцы. У цэнтры — гiстарычныя помнiкi архiтэктуры. На ўзвышаных месцах — манументальныя будынкi цэркваў, манастыроў, што надавалi своеасаблiвую прыгажосць сiлуэту горада.

Стары горад будаваўся вякамi, а разбурылi яго за 3 гады.

У нашы днi некаторыя сцвярджаюць, што ў вызваленай сталiцы разбурэнняў было значна менш, чым прынята лiчыць паводле звыклай афiцыйнай статыстыкi, - не 80 працэнтаў, а прыкладна 25—30. У тлумачальнай запiсцы да генеральнага плана Мiнска ёсць i такiя лiчбы:

"По предварительным данным инвентаризационного бюро горисполкома на 01.01.1946 г., жылплошча, якая захавалася пасля акупацыi i аднаўлення за перыяд 1944—1945гг. Складала каля 656 тыс. кв.м. Такiм чынам, было разбурана 54,2 працэнта ўсяго жыллёвага фонду".

Былi знiшчаны амаль што ўсе школы i тэхнiкумы, 113 дзяржаўных устаноў, будынкаў банкаў, унiвермаг, паштамт, ЦК КПБ, гасцiнiцы, кiнатэатры, клубы.

У апошнiя днi акупацыi былi ўзарваны 23 прамысловыя прадпрыемствы, пашкоджаны водаправод, каналiзацыя, тэлефон, тэлеграф, разбурана 21 з 47 iснуючых тады школ...

Агульны ўрон гораду склаў 6 млрд рублёў. Да моманту вызвалення ў Мiнску засталiся жывымi 45 тыс. чалавек.

Значна пацярпела ў вынiку пажараў i драўляная забудова горада. У раёне сённяшняга парка iмя Янкi Купалы ўжо нiшто не нагадвае пра тое, што тут калiсьцi размяшчалiся дзве цудоўныя вулiцы, якiя патаналi ў зелянiне,- Садовая i Садова-Набярэжная. На iх пераважалi драўляныя дамы. Пасля нямецкiх бамбардзiровак большая частка забудовы гэтых вулiц згарэла.

Усiм хацелася хутчэй адрадзiць сталiцу, пабудаваць сабе дастойнае жыллё. З усiх бакоў гучалi прызыўныя надпiсы: "Цi ўносiш ты сваю долю працы ў аднаўленне Мiнска?!", "Маладыя мiнчане! Аддадзiм усе сiлы на аднаўленне роднага горада!"

А за сценамi ўцалелых будынкаў хавалася вялiкая небяспека. Фашысты замiнiравалi ўсё, што было не разбурана. Больш за 50 фугасаў, вагой ад 200 да 500 кiлаграмаў кожны, было пакiнута ў Доме Урада.

Дапамогу ваенным аказвала i мiрнае насельнiцтва. Камсамольцы арганiзавалi суботнiк па зборы боепрыпасаў, авiябомбаў i iншых выбуховых прадметаў. Газета " Звязда" пiсала восенню 1944 г.: "Цяпер для беларускай сталiцы скончылiся днi мiннага каранцiну. Зняты ўсе аб’явы i адзнакi, якiя папярэджваюць аб мiнiраваннi. Больш няма скоўваючай насцярожанасцi, маральнага напружання жыхароў горада. Мiнск вярнуўся да нармальнага жыцця".

Пасля вызвалення сталiцы некаторы час усё ж захоўвалася надзея на тое, што шэраг гiстарычных аб’ектаў, у тым лiку выдатны касцёл св. Томаша Аквiнскага будзе адроджаны. Такую надзею падмацавалi, напрыклад, наступныя газетныя радкi:

"У Мiнску аднаўляецца разбураны гiтлераўцамi домiк, дзе ў час вайны са шведамi часова пражываў Пётр І. Тут жа будзе адноўлен Дамiнiканскi сабор i яшчэ 10 выдатных помнiкаў, знiшчаных гiтлераўцамi" ("Чырвоная змена", 21.10.1944 г.)

Прайшло некалькi гадоў i ў 1950-м касцёл разам з iншымi будынкамi, якiя ўваходзiлi ва ўнiкальны комплекс дамiнiканскага манастыра, разбураюць. Гэты помнiк архiтэктуры ХVII ст., паводле меркавання тагачаснага кiраўнiцтва горада i рэспублiкi, не павiнен быў суседнiчаць з будучым 18-метровым помнiкам I. Сталiну на Цэнтральнай плошчы (яго адкрыюць 21 верасня 1952 г.)

Яшчэ адзiн шэдэўр барока - Марыiнскi кафедральны касцёл на пл. Свабоды ў 51-м перабудоўваюць пад спартыўную установу. У хуткiм часе зносяцца вежа-званiца i будынак калегiума, якiя атрымалi пашкоджаннi ў час вайны.

Вынiкi такога падыходу здаюцца парадаксальнымi. З аднаго боку, мы сёння назiраем выдатныя архiтэктурныя дасягненнi тых гадоў, з iншага - страту многiх культурных каштоўнасцяў старога Мiнска.

У адным канцы горада разбуралi старыя пабудовы, а ў другiм ствараўся комплекс жылых дамоў. На цяперашняй Прывакзальнай плошчы, якая павiнна была стаць своеасаблiвым вестыбюлем горада, пачаткам развiцця архiтэктурных кампазiцый ў напрамку да яго цэнтра будавалi дамы, аднаўляўся i будынак чыгуначнага вакзала (праект архiтэктараў Л. Абрамава, У. Караля, I. Рудэнкi).

21 снежня 1948 года "Советская Белоруссия" паведамляла, што ўнутры ён аблiцоўваецца ўральскiм мармурам, упрыгожваецца мастацкай ляпнiнай, тут устанаўлiваюць люстры дзённага асвятлення. Паводле задумы сталiчных архiтэктараў, пры выхадзе з будынка вакзала на плошчу перад жыхарамi горада i яго гасцямi павiнен быў адкрывацца вiд на два вялiкiя жылыя дамы з 11-павярховымi вежамi. Сёння iх называюць у народзе "варотамi" Мiнска.

Большасць сучасных мiнчан, ды i многiя госцi нашай сталiцы ведаюць прыгожы архiтэктурны ансамбль, якi сфармiраваўся да сярэдзiны 1950-х гг. вакол плошчы Перамогi (да лiстапада 1958 г. называлася Круглай). Гэты ансамбль ствараўся на працягу шэрагу гадоў, пачынаючы яшчэ з 1938 года.

Прайшло ўжо больш чым паўстагоддзя з дня адкрыцця галоўнага сталiчнага магазiна (5 лiстапада 1951 г.), але багата аформленыя фасады яго будынка вызначаюцца ўсе той жа навiзной i свежасцю як раней. Гэта гаворыць пра высокi ўзровень выкананых тут будаўнiчых i аддзелачных работ. Будынак ГУМа з’яўляецца на сёння адным з нямногiх у Мiнску, якi захаваў сваё першапачатковае дэкаратыўнае аздабленне.

22 кастрычнiка 1944 года адкрыў свае дзверы музей Вялiкай Айчыннай вайны. Дарэчы, гэта быў першы музей у СССР, прысвечаны гiсторыi вайны. Першым яго дырэктрам стаў В. Стальноў. У лiку першых наведвальнiкаў музея былi франтавiкi i партызаны, студэнты, школьнiкi... Цiкавую гiсторыю мае дом, якi сёння, як i шмат гадоў таму, сустракае людзей на рагу вулiцы Камсамольскай, 32 i праспекта Незалежнасцi, 17. Пабудаваны ён быў па праекце архiтэктараў М. Паруснiкава i Г. Багданава. У красавiку 50-га на вежы дома быў усталяваны вялiкi гадзiннiк, добра знаёмы жыхарам горада. Паводле некаторых даных, яны трафейныя (дастаўлены з Кенiгсберга), i першы час работа механiзма суправаджалася боем...

Да канца 1952 года на вулiцах Мiнска паўсюдна знiклi руiны. Беларуская сталiца нарэшце змагла аправiцца ад ваенных ранаў.

Для таго, каб праектаваць гарады, вулiцы, паркi, трэба быць мастаком, летуценнiкам, закаханым у жыццё, у людзей... Калi б нашы архiтэктары i будаўнiкi проста старанна але нудна клалi цэглу, i не марылi, не верылi ў тое, што робяць цуд, не ўзнiклi б такiя плошчы, вулiцы. Не узнiк i не адрадзiўся б Мiнск. Такi, якiм мы яго любiм.

Са святам, Мiнск! Красуй, любiмая сталiца!

Iрына Раманiва, па матэрыялах архiваў, прадастаўленых Музеем гісторыі Вялiкай Айчыннай Вайны.

па матэрыялах архiваў, прадастаўленых Музеем гісторыі Вялiкай Айчыннай Вайны.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы глядзiм на свой горад i здаецца, што ён заўсёды быў такi ж прыгожы, светлы, шчаслiвы, як i сёння... Але памяць вяртае нас да тых страшных дзён вайн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика