Чэкі можна падарыць...
Чэкі можна падарыць...
Мы жывём у прыватным доме, у паляпшэннi жыллёвых умоў патрэбы не маем. На якiя мэты можна выкарыстаць чэкi "Жыллё"? Л. Шабунь, <І>Мiнская вобл. Перш за ўсё, неабходна адзначыць, што пасля 1 студзеня 2007 года знаходзяцца ў абарачэннi i выкарыстоўваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам толькi перарэгiстраваныя чэкi "Жыллё". У выпадку, калi ўладальнiк перарэгiстраваных чэкаў "Жыллё" не мае патрэбы ў прыватызацыi займаемага жылога памяшкання (або яно не падлягае прыватызацыi), а таксама ў iндэксацыi чэкаў для выкарыстання iх на фiнансаванне будаўнiцтва, рэканструкцыi або набыцця жылля, то ён можа падарыць iх па натарыяльна засведчаным дагаворы сваiм блiзкiм родным (мужу (жонцы), бацькам, дзецям, усынавiцелям, усыноўленым, родным братам i сёстрам, дзядулi, бабулi, унукам). Гэтыя родныя, у сваю чаргу могуць выкарыстоўваць ва ўстаноўленым парадку падараныя чэкi "Жыллё" для прыватызацыi займаемых iмi жылых памяшканняў у дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду альбо для паляпшэння сваiх жыллёвых умоў. Права ўласнасцi на iмянныя прыватызацыйныя чэкi "Жыллё" можа перайсцi да iншых грамадзян таксама ў спадчыну або па рашэннi суда. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы жывём у прыватным доме, у паляпшэннi жыллёвых умоў патрэбы не маем. На якiя мэты можна выкарыстаць чэкi "Жыллё"? |
|