21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пунько заваяваў для Беларусі трэцяе "золата"

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пунько заваяваў для Беларусі трэцяе "золата"

Трэцяе "золата" для зборнай Беларусi на Паралiмпiйскiх гульнях у Пекiне заваяваў плывец Сяргей Пунько. Яму не было роўных на дыстанцыi 400 метраў вольным стылем. Беларус устанавiў сусветны рэкорд — 4.08,64. У кiтайскай сталiцы Пунько падняўся на п’едэстал гонару ў трэцi раз. Раней ён стаў сярэбраным прызёрам на стометроўках брасам i батэрфляем.

Трэцяе "серабро" ў скарбонку зборнай Беларусi на Паралiмпiядзе ў Пекiне прынесла Людмiла Валчок. Яна вызначылася ў дысцыплiне, якая ўпершыню ўключана ў Гульнi — адаптацыйным веславаннi. Здавалася б, спартсменку не павiнна здзiўляць яе пазiцыя ў вынiковым пратаколе: Людмiла — Паралiмпiйская чэмпiёнка-2006 па лыжных гонках, аднак яна прызнаецца, што не можа паверыць у поспех. "Пакуль не ўсведамляю. Гэта ж спорт, непрадказальнасць. Я вельмi задаволена. І ўдзячная сваiм трэнерам. Асаблiва Тамары Шыманскай. Яна — трэнер ад Бога". Пасля пяцi дзён спаборнiцтваў у агульнамедальным залiку роўных сабе не ведаюць гаспадары — 96 узнагарод: 33 залатыя, 37 сярэбраных i 26 бронзавых. Беларусы пакуль на 17-м месцы, маючы 3 "золаты" i 3 "серабры".

Сапернiк "маладзёжкi" — Турцыя

Учора ў шведскiм Мальме адбылася жараб’ёўка раўнда плэй-оф маладзёжнага чэмпiянату Еўропы-2009. Апошняй перашкодай на шляху нашай маладзёжнай зборнай (И-21) у Швецыю стане каманда Турцыi. У iншых парах сустрэнуцца: Германiя — Францыя, Данiя — Сербiя, Аўстрыя— Фiнляндыя, Уэльс — Англiя, Iталiя — Iзраiль i Швейцарыя — Iспанiя.

Першы матч са зборнай Турцыi беларуская каманда правядзе 10 цi 11 кастрычнiка на полi сапернiка, у адказ — 14 цi 15 кастрычнiка ў Беларусi. Фiнальны турнiр пройдзе з 15 па 29 чэрвеня ў Швецыi з удзелам сямi пераможцаў плей-оф i гаспадароў спаборнiцтваў.

"Керамiн" i "Юнацтва" наперадзе

Мiнскiя "Керамiн" i "Юнацтва" лiдзiруюць у Адкрытым чэмпiянаце Беларусi па хакеi ў экстралiзе. У матчах другога тура "Керамiн" адолеў "Брэст" — 4:0. У сваю чаргу "Юнацтва" на выездзе ўзяло верх над наваполацкiм "Хiмiкам -СКА" — 3:1. Вынiкi астатнiх матчаў наступныя: "Гомель" — "Рыга-2000" — 3:4 (па булiтах); "Шыннiк" (Бабруйск) — "Нёман" (Гродна) — 2:5; "Металург" (Жлобiн") — "Латгале" (Даўгаўпiлс) — 8:1; "Вiцебск" — "Хiмвалакно" (Магiлёў) — 1:3. Паядынкi трэцяга тура нацыянальнага першынства пройдуць у нядзелю, 14 верасня.

У "Дынама" —  экс-форвард "Анахайма"

Мiнскае "Дынама" папоўнiлася яшчэ адным навiчком. Iм стаў 23-гадовы канадзец Джэф Плат, паведамляе афiцыйны сайт КХЛ. Нападаючы правёў пяць матчаў у складзе "Анахайма". За "бела-блакiтных" ён будзе выступаць пад 78-м нумарам.

Пасля сiбiрска-далёкаўсходняга ваяжу ў межах чэмпiянату КХЛ мiнскае "Дынама" ўчора ўвечары правяло свой першы хатнi паядынак. У сталiчным Палацы спорту падапечныя Джыма Х’юза памералiся сiламi з мыцiшчанскiм "Атлантам". На пару з навакузнецкiм "Металургам", "Анлант" лiдзiруе ў дывiзiёне Усевалада Баброва. Абедзве каманды набралi па 10 ачкоў. Следам iдуць уфiмскi "Салават Юлаеў" — 9 балаў (пасля 3 паядынкаў), маскоўскi "Спартак" — 5 (4), мiнскае "Дынама" — 5 (4) i чарапавецкая "Поўначсталь" — 2 (4).

Глеба прымусiлi вучыць iспанскую

Кiраўнiцтва iспанскага клуба "Барселона" абавязала навiчка каманды Аляксандра Глеба у максiмальна кароткiя тэрмiны вывучыць iспанскую мову. Паўабаронцу зборнай Беларусi накiравалi на спецыяльныя курсы, дзе ён будзе наведваць заняткi тры разы на тыдзень. Пакуль Глеб адчувае вялiкiя цяжкасцi ў кантактаваннi. Футбалiст падпiсаў кантракт два месяцы таму, але яму дагэтуль складана разумець заданнi галоўнага трэнера Хасэпа Гвардыёлы. Беларусу дапамагае французскi нападаючы Цьеры Анры, з якiм ён на працягу двух гадоў выступаў у лонданскiм "Арсенале". Кiраўнiцтва "Барселоны" лiчыць, што Глеб павiнен вывучыць iспанскую, каб нармальна кантактаваць не толькi з партнёрамi, але i з трэнерамi i супрацоўнiкамi медыцынскай службы каманды. Паводле iнфармацыi iспанскага выдання Еl Mundо Dероrtivо, паўабаронца зможа разлiчваць на пастаяннае месца ў асноўным складзе не раней, чым вывучыць iспанскую.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трэцяе "золата" для зборнай Беларусi на Паралiмпiйскiх гульнях у Пекiне заваяваў плывец Сяргей Пунько. Яму не было роўных на дыстанцыi 400 м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика