Інтэрактыўнае тэлебачанне "замахнулася" на рэгіёны
Інтэрактыўнае тэлебачанне "замахнулася" на рэгіёны
З 15 верасня пакет iнтэрактыўнага тэлебачання IРTV "Прэм’ера" стане даступны жыхарам усiх гарадоў Беларусi. — Работы па пашырэннi прапускной здольнасцi сеткi "Белтэлекам" завяршылася напрыканцы лета. I цяпер, маючы 10-гiгабiтную сетку, мы можам прапанаваць новыя сэрвiсы ўсiм нашым абанентам. Карыстальнiкам iнтэрактыўнага тэлебачання можа стаць абсалютна любы абанент "Белтэлекам", — каментуе з’яўленне iнтэрактыўнага тэлебачання ў рэгiёнах генеральны дырэктар РУП "Белтэлекм" Канстанцiн Цiкар. Жыхары сталiцы першымi атрымалi магчымасць падключыцца да IРTV. Сёння ў Мiнску налiчваецца ўжо больш як 500 абанентаў iнтэрактыўнага тэлебачання i заяўкi на падключэнне працягваюць паступаць кожны дзень. Магчымасцi новага тэлебачання дазваляюць мадэляваць уласны эфiр, не прывязваючыся да раскладу тэлеперадач эфiрнага тэлебачання. Сярод iнтэрактыўных сэрвiсаў кожнаму абаненту даступныя "Тэлевяшчанне па запыце", "Тэлевяшчанне са зрухам у часе", а таксама функцыя "Бацькоўкi кантроль", якая дазваляе размяжоўваць тэлеперадачы для дзяцей i дарослых. Акрамя таго абаненты могуць карыстацца сэрвiсам "Выбранае" i электроннай версiяй раскладу тэлеперадач. Першы пакет iнтэрактыўнага тэлебачання складаецца з 28 каналаў, сярод якiх прадстаўлены спартыўныя, iнфармацыйныя, музычныя i кiнаканалы. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 15 верасня пакет iнтэрактыўнага тэлебачання IРTV "Прэм’ера" стане даступны жыхарам усiх гарадоў Беларусi.
|
|