Магілёўскi феномен: яблыня цвiце восенню
Магілёўскi феномен: яблыня цвiце восенню
У цэнтры Магiлёва пасярод восенi зацвiла яблыня. Каля дрэва, пакрытага бела-ружовымi кветкамi, спыняюцца прахожыя. Людзi здзiўляюцца гэтаму цудоўнаму напамiнку пра вясну ў час надзвычай халоднай ранняй восенi: нiбыта напярэдаднi доўгай зiмы прырода нагадвае, што вясна абавязкова прыйдзе. Гэта магiлёўская яблыня здзiўляе i бiёлагаў. Гавораць, што некалькi восеньскiх кветак з’яўляюцца на гэтым незвычайным дрэве штогод. Але ўпершыню iмi абсыпана ўсё дрэва. Летась падобных выпадкаў было нямала ў розных кутках Беларусi, i спецыялiсты тлумачылi iх незвычайна цёплай зiмой i ўвогуле змяненнямi клiмату. Аднак гэту магiлёўскую яблыню ўсё ж лiчаць бiялагiчным феноменам за ўпартае цвiценне двойчы на год — вясной i восенню. Ілона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтры Магiлёва пасярод восенi зацвiла яблыня. Каля дрэва, пакрытага бела-ружовымi кветкамi, спыняюцца прахожыя. Людзi здзiўляюцца гэтаму цудоўнаму |
|