21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праблема № 1 — траўматызм пешаходаў

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праблема № 1 — траўматызм пешаходаў

Пра сённяшнi даволi няпросты стан спраў на дарогах, пра намаганнi дзяржаўнай аўтаiнспекцыi па знiжэннi колькасцi траўматызму i смяротнасцi сярод удзельнiкаў дарожнага руху ўласны карэспандэнт "Звязды" пагутарыў з начальнiкам упраўлення ДАІ УУС Вiцебскага аблвыканкама падпалкоўнiкам мiлiцыi Сяргеем Матаронкам.

— Я пачаў бы з таго, што няшчасныя выпадкi на дарогах незалежна ад таго, колькi iх адбылося, адно альбо дзесяць, — заўсёды трагедыя, бяда для тых, хто пазбавiўся кармiльца, дзiця альбо iншых блiзкiх людзей. Смерць на дарозе, бадай, самая бязглуздая смерць, — расказвае падпалкоўнiк. — Але, пагадзiцеся, дарожная бяспека нашых суграмадзян на дарогах — клопат не толькi адной Дзяржаўтаiнспекцыi, але i многiх зацiкаўленых арганiзацый, ды i ўсiх разважных людзей. Другая справа, што ў коле самых розных клопатаў, у штодзённай мiтуснi многiя звяртаюць на гэту праблему вельмi мала ўвагi. Альбо не звяртаюць наогул. Мы ж прыкладваем максiмум намаганняў для таго, каб паменшыць колькасць аварый, што адбываюцца на дарогах нашай вобласцi.

— Якая праблема больш за ўсё хвалюе супрацоўнiкаў ДАI?

— Нямала гадоў адпрацаваўшы ў Дзяржаўтаiнспекцыi, кожны дзень упэўнiваешся ў тым, што асноўная прычына гiбелi на дарогах усё ж — сумна вядомы "чалавечы фактар"...

Як можна растлумачыць бестурботнасць людзей, якiя кiруюць аўтамабiлем альбо матацыклам, не маючы вадзiцельскiх правоў, пры гэтым у iх адсутнiчаюць элементарныя навыкi ваджэння? Альбо выпiўшы вялiкую дозу спiртнога некаторыя лiчаць нормай сесцi за руль. А ёсць i такiя, хто на небяспечным участку дарогi, дзе хуткасць абмежавана да 40 кiламетраў у гадзiну, едуць з хуткасцю 100.

На сёння праблема № 1 — траўматызм сярод пешаходаў. Толькi з пачатку гэтага года з удзелам пешаходаў адбылося 209 ДТЗ, пры гэтым у 108 выпадках яны пакутавалi па сваёй вiне.

З раннiх гадоў дзiця вучаць, як правiльна паводзiць сябе ў адносiнах з дарослымi, у коле сяброў, знаёмяць з правiламi этыкету. Але ўсебаковае развiццё немагчыма без вывучэння элементарных нормаў паводзiнаў на дарозе. На жаль, узровень такога выхавання застаецца крайне нiзкiм. I, сапраўды, непрыемна, калi вiнавацяць у гэтым толькi Мiнiстэрства адукацыi i Дзяржаўтаiнспекцыю.

Неабходны комплексны падыход да гэтага пытання, да рашэння якога павiнны быць прыцягнуты ўсе iнстанцыi. Павiнна iснаваць цесная сувязь памiж тэорыяй i практыкай. Напрыклад, калi вадзiцелi праходзяць навучанне ў аўташколах, тыя, у каго няма аўто, вывучаюць правiлы дарожнага руху самастойна на вулiцах. А вулiцы — школа жорсткая.

— Тады адразу ўзнiкае пытанне: у чым выйсце?

— Хай вашы чытачы правiльна зразумеюць тое, што я скажу далей — у першую чаргу будзем старацца, калi можна так сказаць, выратаваць тых, каго яшчэ можна. Я маю на ўвазе дзяцей. Калi асноўнае намаганне мы пераарыентуем на прафiлактычную работу ў дзiцячых садках, школах, iншых навучальных установах, зможам змянiць сiтуацыю. Хай нават не праз год, а праз пяць. Я ўпэўнены, што вынiкi гэтай дзейнасцi стануць бачныя ў будучынi.

— А як жа дарослыя? Хай гiнуць? Няўжо нiхто не будзе iм нагадваць пра банальныя правiлы бяспекi?

— Не трэба згушчаць фарбы. Навучыцца i, самае галоўнае, выпрацаваць прывычку прытрымлiвацца правiлаў дарожнага руху — нiколi не позна. Другая справа — жаданне. У сваю чаргу будзем караць тых, хто ўпарта парушае правiлы. Адзiн у вынiку зробiць для сябе высновы, другi проста будзе баяцца парушаць правiлы, ну а з тымi, хто не хоча прыслухацца да голасу розуму, хай лёс вырашыць, што з iмi будзе...

— Вельмi часта ў газетах расказваецца аб гераiчных дзеяннях супрацоўнiкаў ДАI. Разам з тым сустракаюцца i крытычныя публiкацыi. Як вы да гэтага ставiцеся?

— Мы, бадай, самае адкрытае i даступнае для журналiстаў падраздзяленне МУС. Штодзень на вулiцах вы часцей за астатнiх бачыце iнспектараў ДПС. Менавiта таму пра iх часта пiшуць i шмат гавораць. Нiчога дрэннага ў гэтым няма.

Караючы ўдзельнiка руху, iнспектар даволi часта выслухоўвае альбо пагрозы "знайсцi ўправу" у тым лiку i ў газеце, альбо непрыемныя выказваннi. Дарэчы, вельмi крыўдна, калi некаторыя выданнi друкуюць на сваiх старонках лiсты такiх "пацярпелых", нават не пацiкавiўшыся думкай iншага ўдзельнiка канфлiкту. Пасля такой публiкацыi даказваць сваю праўду вельмi цяжка, бывае нават дарэмна — меркаваннi ў чытачоў ужо склалiся яўна не на карысць супрацоўнiка ДАI. Калi iнспектар сапраўды перавысiў свае паўнамоцтвы, парушыў закон — давайце разбiрацца разам.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра сённяшнi даволi няпросты стан спраў на дарогах, пра намаганнi дзяржаўнай аўтаiнспекцыi па знiжэннi колькасцi траўматызму i смяротнасцi сярод удзел
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика