Холадна i дажджлiва
Холадна i дажджлiва
У гэтыя выхадныя днi Беларусь апынецца пад уплывам халодных паветраных мас, на большай частцы рэспублiкi пройдуць дажджы. Аб гэтым паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. У нядзелю атмасферны цiск пачне расцi, аднак уначы яшчэ ў многiх раёнах, а днём месцамi чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—10 градусаў цяпла, днём яна ўздымецца да плюс 10—16 градусаў. 20 верасня, у дзень правядзення рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу працаўнiкоў вёскi "Дажынкi-2008", у Оршы будзе холадна. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—7 градусаў цяпла, днём тут будзе плюс 9—11 градусаў. Вольга Фядотава таксама адзначыла, што ў апошнiя днi ў Беларусi пераважае анамальна халоднае надвор’е. Сярэднясутачная тэмпература не перавышае 5—10 градусаў цяпла, што на 3—7 градусаў нiжэй за клiматычную норму.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтыя выхадныя днi Беларусь апынецца пад уплывам халодных паветраных мас, на большай частцы рэспублiкi пройдуць дажджы. Аб гэтым паведамiла галоўны
|
|