Да дня работнікаў лесу - Каб не змяншалася лясное багацце
Да дня работнікаў лесу - Каб не змяншалася лясное багацце
Бязлiтасным быў сёлета ўраган да лесаводаў Мiншчыны, у прыватнасцi работнiкаў Бярэзiнскага лясгаса: на плошчы больш за 3 тысячы гектараў наламаў ён тут дрэў. На дапамогу бярэзiнцам для расчысткi пашкоджанага стыхiяй лесу прыйшлi лесаводы з усёй рэспублiкi i ў першую чаргу з Мiнскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Да сённяшняга дня ад буралому ачышчана большая частка тэрыторыi, пры гэтым каля 450 тысяч кубаметраў узятай з яе драўнiны пушчана ў справу. "Прыйдзе час, i на гэтых тэрыторыях зноў зашумяць лясы", — зазначаюць у мiнскiм лесагаспадарчым аб’яднаннi. У аб’яднаннi сёлета дружна правялi тыдзень лесу, якi прайшоў у красавiку. У гэтай акцыi ўзялi ўдзел больш за 8 з паловай тысяч чалавек. — У аб’яднаннi ўсё робiцца для таго, каб наша лясное багацце не змяншалася, а, наадварот, памнажалася, — падкрэслiвае яго генеральны дырэктар Мiхаiл Амельяновiч. — У нас працуюць людзi, па-сапраўднаму ўлюбёныя ў нашу лясную справу. Мы ганарымся нашай прафесiяй... Да слоў Мiхаiла Мiхайлавiча варта дадаць: Мiнскае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне па вынiках работы за другi квартал прызнана лепшым у галiне. Добры падарунак зрабiлi самi сабе яго работнiкi да свайго прафесiйнага свята. Іван АЛЯКСАНДРАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бязлiтасным быў сёлета ўраган да лесаводаў Мiншчыны, у прыватнасцi работнiкаў Бярэзiнскага лясгаса: на плошчы больш за 3 тысячы гектараў наламаў ён ту
|
|