Лепшыя — Мінская Белпошта
Лепшыя — Мінская Белпошта
Учора, 19 верасня, былi падведзеныя вынiкi Рэспублiканскага конкурсу прафесiйнага майстэрства вадзiцеляў Белпошты. Конкурс прафесiйнага майстэрства вадзiцеляў праходзiць з 2000 года. Паводле слоў намеснiка генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" па тэхнiчных пытаннях Алега Бегуна, мэта конкурсу — не толькi ўдасканаленне навыкаў i прафесiйнага майстэрства супрацоўнiкаў пошты, але i паляпшэнне бяспекi дарожнага руху. Менавiта таму да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве дапускалiся толькi з пэўным наборам патрабаванняў: за апошнiя тры гады не мець ДТЗ, а за апошнi год — не парушаць правiлаў дарожнага руху i правiлаў працоўнай дысцыплiны. У конкурсе ўдзельнiчалi 24 лепшых вадзiцеляў i iнжынераў транспарту з усiх абласных аддзяленняў сувязi "Белпошта". Спаборнiцтвы праводзiлiся ў два этапы: ў вадзiцеляў правяралi навыкi прафесiйнага майстэрства ў ваджэннi, у iнжынераў — веданне тэхнiкi бяспекi. Лепшай у камандным залiку стаў Мiнскi фiлiял Белпошты, другое месца заняла каманда Гродзенскага фiлiяла, трэцяе — Магiлёўская. Сярод вадзiцеляў першае месца занялi Мiкалай Кузьмякоў (Магiлёўскi фiлiял) i Андрэй Голеў (Мiнскi фiлiял). Званне лепшага iнжынера атрымаў Аляксандр Кальчэўскi з Гомельскага фiлiяла. Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора, 19 верасня, былi падведзеныя вынiкi Рэспублiканскага конкурсу прафесiйнага майстэрства вадзiцеляў Белпошты. Конкурс прафесiйнага майстэрства ва
|
|