...
...
Кiрмаш "Рыба Беларусi" ўпершыню пройдзе ў Мiнску. Такое мерапрыемства арганiзуецца 20 верасня каля сталiчнага Палаца спорту. 9 буйнейшых рыбаводчых гаспадарак краiны прапануюць мiнчанам увесь асартымент рыбы, што разводзiцца ў нас — ад фарэлi да плотак. Будуць карп, таўсталобiк, белы, і стракаты амур, шчупак, сом, карась, судак, лешч, асяцёр... Рэалiзаваць рыбу прадпрыемствы будуць з мiнiмальнай гандлёвай надбаўкай. Будзе i вэнджаная, вяленая рыба. Не абыдзецца без галоўнай рыбнай стравы — юшкi, пакаштаваць якую змогуць усе ахвотныя. Мiнгарсавет устанавiў штомесячныя даплаты да акладаў работнiкаў устаноў аховы здароўя, падведамных Мiнгарвыканкаму. У прыватнасцi, урачы i сярэднi медперсанал устаноў аховы здароўя будуць атрымлiваць дадаткова да акладаў 2 базавыя велiчынi. Фармацэўты i правiзары — па 3 базавыя. Даплаты ў памеры 4 базавыя велiчынi ўстаноўлены работнiкам палiклiнiк i урачам скорай медыцынскай дапамогi. Павышаныя надбаўкi вырашана выплачваць спецыялiстам тых напрамкаў медыцыны, якiя ўносяць важкi ўклад у знiжэнне смяротнасцi. Гэта кардыёлагi i анколагi. У прыватнасцi, ад 9 да 12 базавых — урачам-кардыяхiрургам аддзяленняў рэнтгена-эндаваскулярнай хiрургii (у залежнасцi ад катэгорыi). Урачы-кардыёлагi гарадскога кардыядыспансэра i раённых кардыялагiчных цэнтраў будуць атрымлiваць да акладаў ад 5 да 7 базавых велiчынь. Урачам i сярэдняму медперсаналу гарадскога клiнiчнага анкалагiчнага дыспансэра даплаты ўстаноўлены ў памеры ад 5 да 6 базавых. Штомесячныя даплаты да акладаў пачнуць выплачваць у Мiнску з 1 кастрычнiка. Дэпутаты Мiнгарсавета прынялi рашэнне аб устанаўленнi надбаўкi ў памеры 30 працэнтаў да службовых акладаў участковых iнспектараў мiлiцыi i ўчастковых iнспектараў па справах няпоўнагадовых. Пасля павелiчэння акладу на 30 працэнтаў сярэдняя заработная плата ўчастковага ўзрасце з 860 тысяч да 1,1—1,2 мiльёна рублёў. Больш за 300 тысяч мiнчан атрымаюць аднаразовую грашовую дапамогу ў памеры 3 базавых велiчынь на нарыхтоўку сельскагаспадарчай прадукцыi. Найперш гэта непрацуючыя пенсiянеры i iнвалiды (за выключэннем тых, хто знаходзiцца на поўным дзяржзабеспячэннi). Такое рашэнне прынята на сесii Мiнгарсавета. Супрацоўнiкi Кастрычнiцкага РУУС г. Мiнска затрымалi групу асобаў, якiя падазраюцца ў ажыццяўленнi ў Мiнску некалькiх дзясяткаў кватэрных крадзяжоў. Папалiся зламыснiкi на Br4 тыс. У адной з кватэр у Мiнску яны ўкралi банкаўскую картку, каля якой на паперы быў напiсаны пiн-код. Затрыманыя знялi з карткi Br700 тыс., на рахунку засталося Br4 тыс. Праз некалькi гадзiн яны вырашылi зняць рэшткi сумы. Хаваючыся ад вiдэакамер, яны сталi здымаць грошы. У гэты час да iх падышоў знаёмы, якi нiчога не ведаў пра занятак зламыснiкаў i не хаваўся ад вiдэакамер. Праваахоўнiкi хутка ўстанавiлi асобы ўсiх удзельнiкаў i пачалi сачыць за iмi. Пасля чарговага крадзяжу на вулiцы Чарвякова яны былi затрыманыя. Як аказалася, група карысталася радыёстанцыямi, падчас злачынстваў зладзеi перасаджвалiся з адной дарагой машыны ў iншую i таму доўгi час былi няўлоўнымi. Вярнуць незаконны "заробак", а таксама заплацiць штрафы, якiя значна перавышаюць чаканую выгаду, давялося некаторым работнiкам лакаматыўнага дэпо Лiды. Ім хацелася падзарабiць, аднак гэтыя дзеяннi, якiя былi выяўлены супрацоўнiкамi транспартнай мiлiцыi, квалiфiкуюцца Крымiнальным кодэксам Беларусi як махлярства. Перад камандзiроўкай у Расiю вадзiцелi дэпо бралi аванс i па вяртаннi ў Лiду прад’яўлялi ў бухгалтэрыю чэкi i квiтанцыi аб пражываннi ў дарагiх гасцiнiцах, карыстаннi платнымi аўтастаянкамi i г.д. Агульная сума выплат з 2006 года склала больш за тры мiльёны рублёў. Аднак насамрэч гэтыя дакументы былi фiктыўнымi. ПОЎНЫ АБЗАЦnСоф’я Зноская стала пераможцай конкурсу на лепшага дворнiка Вiльнюса i атрымала ў якасцi прыза пуцёўку на Канары, куды яна накiруецца разам з сынам. Мэр горада ўручыў ёй чамадан i бiлеты. 64-гадовая жанчына была выбраная ў фiнале з 12 прэтэндэнтаў. Кошт пуцёўкi для дваiх — каля 1740 еўра.
Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiрмаш "Рыба Беларусi" ўпершыню пройдзе ў Мiнску. Такое мерапрыемства арганiзуецца 20 верасня каля сталiчнага Палаца спорту. 9 буйнейшых рыб
|
|