21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Самыя недарэчныя рэкорды

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самыя недарэчныя рэкорды

Француз Мiшэль Лацiта еў шкло i метал з 1959 па 2007 год. Робiн Бобiн Барабек з’еў за падсправаздачны перыяд 18 веласiпедаў, 15 калясак з супермаркета, 7 тэлевiзараў, 6 кандэлябраў, два ложкi, пару лыж, нiзкакаларыйны самалёт "Сесна" i кам’ютар. Па яго словах, ён аднойчы дамавiну з’еў. Такi вось парадаксальны выпадак быў. Потым, зрэшты, дамавiны звялi матч унiчыю.

Рэкордны лiк абарачэнняў у хвiлiну пры кручэннi на вiсячым дрылi. 141 абарачэнне.

Самы цяжкi рэкорд для шпагаглытальнiка. DеWАLT D25980 — перфаратар/адбойны малаток, 38 кг. На фота — малаток уключаны. Брытанец Томас Блэктарн утрымлiваў гэтую рэч у роце тры секунды.

Па слядах Гары Гудзiнi. Лэслi Цiптан (ЗША) хутчэй за ўсiх у свеце выбiраецца з зашпiленага на маланку чамадана — за 7,04 секунды.

Вось такому бы гiмнасту прадаваць зубную пасту. Хутчэй за ўсiх 10-метроўку са сталом i дзеўкаю ў зубах прайшоў Жорж Крыстэн з Люксембурга. 7,5 секунды.

Тупой галавой дзеравяшку не праб’еш? Амерыканец Кевiн Шэлi прабiў больш за ўсiх драўляных туалетных сядзенняў. Усё 46 ён прабiў галавой. Ну, а што яшчэ з iмi рабiць?

Не кажыце толькi, што з яе пясок сыплецца. 71-гадовая Кейцi Джанг з ЗША не па гэтай частцы. У гарсэце яе талiя — 15 дзюймаў (38,1 см), без гарсэта — 21 дзюйм (53,3 см). З 38 гадоў яна носiць спецыяльны пояс. А да таго яна была таўстухай з абхопам талii ў 66 сантыметраў. Хiрургi з ёю не працавалi.

Таямнiчы юбiлей

10 верасня знакамiтаму i эксцэнтрычнаму нямецкаму куцюр’е Карлу Лагерфельду споўнiлася цi то 70, цi то 75 гадоў.

Як сцвярджае сам Лагерфельд, ён нарадзiўся 10 верасня 1938 года. Хоць у кнiзе рэгiстрацыi нараджэнняў Гамбурга напiсана, што куцюр’е 1933 года нараджэння. У адказ нямецкi дызайнер заявiў, што яго дата нараджэння знаходзiцца дзесьцi памiж 1933 i 1938 гадамi, i паабяцаў апублiкаваць дакументы, аб якiх не ведае нiхто. Па яго словах усё было не так, як усу думаюць. Да юбiлею Карла Лагерфельда яго ўласнае атэлье па вытворчасцi цацачных мядзведзяў выпусцiла спецыяльную мадэль — мядзведзя, падобнага на мэтра. Апошнiя 25 гадоў Карл Лагерфельд — крэатыўны дырэктар дома Сhаnеl. Акрамя гэтага, ён апранае галiвудскiх зорак, распрацоўвае касцюмы для тэатра i кiно i з’яўляецца прафесiйным фатографам. Карла Лагерфельда завуць iмператарам сучаснай моды, працаздольнасцi якога можна толькi пазайздросцiць. У цяперашнi час мадэльер заняты праектаваннем 80 вiл у Дубаi, а ў кастрычнiку ён прадставiць сваю новую парфуму Kарsulе.

Падрыхтаваў Іван Купарвас.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Француз Мiшэль Лацiта еў шкло i метал з 1959 па 2007 год. Робiн Бобiн Барабек з’еў за падсправаздачны перыяд 18 веласiпедаў, 15 калясак з супермаркета
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика