Свіран
Свіран
Свiран (клець, гумно, тока, восець, асець, ёўня, сушня) — сельскагаспадарчая пабудова, прызначаная для захавання жыта, сушкi i малацьбы збожжавых культур. У рытуальна-магiчнай практыцы ўсходнiх славян сiмвалiзаваў ураджайнасць i пладавiтасць. "Поўна клець" цi "ёсць у свiране, будзе i ў кiшэнi" — выразы, якiя азначаюць дабрабыт, прыбытак у гаспадарцы. l Каб захаваць свой ураджай, свiран, гумно i iншыя пабудовы на падворку абпырсквалi святой вадой, пасыпалi Чацвярговай соллю, утыкалi пад дахам асвечаныя галiнкi вярбы, малявалi на Хрышчэнне мелам крыжы i г.д. l Паўсюдна быў вядомы звычай апошнi сноп ("бараду" цi "дзеда") захоўваць у свiране. l Для ўдалай малацьбы па кутах токi ўтыкалi некалькi каласоў жыта. l У некаторых рэгiёнах на Раство было прынята адчыняць дзверы свiрана, каб на наступны год быць з ураджаем. l Усходнiя славяне на першую шлюбную ноч слалi маладым ложак на гумне, каб сумеснае жыццё было добрым, нарадзiлiся здаровыя дзецi i г.д. l У натопленым свiране народныя лекары пры дапамозе магiчных дзеянняў лячылi шматлiкiя хваробы, напрыклад, радыкулiт, лiхаманку, болi ў паяснiцы i г.д. У замовах, калi звярталiся да свiрана, прасiлi забраць хваробы i немачы. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свiран (клець, гумно, тока, восець, асець, ёўня, сушня) — сельскагаспадарчая пабудова, прызначаная для захавання жыта, сушкi i малацьбы збожжавых куль
|
|