21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ян Маўзэр. ШОЎ-БІЗ. Таварыш MAUZER – а хто яшчэ?..

26.08.2009 12:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Ян Маўзэр. Лідэр групы MAUZER, паэт і скандаліст, улюбёнец рамантычных дзяўчын 14-19 гадовага ўзросту. 25 год. Нідзе не працуе, пэрманентна займаецца толькі ўласнай творасьцю. І ўсё. Заўсёды прыемна, калі запрашаюць з канцэртам за мяжу. Пагуляць па вуліцах, атрымаць мора новых уражаньняў, дзяўчыне сьпінку памыць у душы… Ну і канцэрт адыграць. Але гэта несур’ёзна, бо тое, пра што ты сьпяваеш, цікавіць цябе – і ўсё. Мне здаецца, што цікавасьці да беларускай музыкі за мяжой няма ўвогуле. Гэта цікавасьць выключна палітычная.

Узяць, напрыклад, Польшчу. Мы вельмі ня любім там выступаць. Возьмем “Басовішча”. Хто туды прыязджае (калі прыязджае)? Беласток – у лепшым выпадку. А так з Гарадку (гораду, дзе гэта адбываецца) прыходзяць на фэстываль мясцовы жыхары проста пабухаць пад музыку. Гэта ж бясплатна. Сапраўды, чаму ж не прыйсьці адпачыць пад музыку? Усё весялей, чым, як цэлы год, адпачываць без музыкі. Большасьці палякаў абсалютова пас..ць на групы, якія там выступаюць. Ёсьць выключэньні, але яны складаюць статыстычную памылку.

Адпаведнае стаўленьне і арганізатараў (не кажу пра ўсіх, але ў асноўным) да музыкаў, што бяруць удзел у канцэртах накшталт Дзён беларускай культуры ў Варшаве: вы тут ніхто, вы нічога зь сябе не ўяўляеце.

Нам палякі, напрыклад, кажуць: будзеце граць у гэтым дзярмовым клюбе, паступова, маўляў, набіраць вядомасьць і папулярнасьць, каб потым граць у нармальных кнайпах. Мы кажам: гэтая схема ня дзейнічае і ніколі дзейнічаць не пачне. Таму што, калі ты будзеш іграць у дзярмовых клюбах, цябе ніхто не пачуе і папулярным ты ніколі ня станеш. Дзейнічае толькі адна схема: ты выступаеш у добрым клюбе з добрым хэдлайнэрам. Першы раз табе нават за квіткі не заплацяць. Другі раз, калі ты спадабаўся, заплацяць за дарогу. Трэці – дадуць ганарар, бо ты ўжо зьбіраеш на сябе людзей. Яны гэтага не разумеюць. Яны і не павінны гэтага разумець – таму што яны займаюцца палітыкай, а не музыкай. І ў схемах папулярызацыі музыкі не кампетэнтныя.

Можна сказаць, што беларускія музыкі самі на такое пагаджаюцца. Таму нас і выкарыстоўваюць. Магчыма — мы ж людзі простыя, кампрамісныя і недасьведчаныя. Асабліва ў першы раз. Вось, прапанавалі выступіць на “Басовішчы” — а да гэтага ты пра фэст чытаў толькі ў СМІ. Ну, канешне, зь вялікім задавальненьнем! Ці прапанавалі зьездзіць у Варшаву за ганарар — а ў Беларусі з ганарарамі праблематычна. Ну, канешне, зь вялікім задавальненьнем! Гэта камэрцыйныя вылазкі. Нягледзячы на тое, што там на цябе прыходзяць толькі беларусы. Немагчыма зьмяніць стаўленьне арганізатараў і публікі да ўсіх беларускіх музыкаў. Бо ўсе беларускія музыкі гэтага ня вартыя. Гэтага вартыя адзінкі. Яны і павінны біцца. Па-нармальнаму, як ва ўсім цывілізаваным сьвеце.

Нашыя музыкі ня тое, што зусім ня ўмеюць сабой гандляваць… У іх не хапае настойлівасьці, утрапёнасьці ў гандлі сабой. І гэта зразумела: яны нечага дасягнулі ў сваёй краіне. Гэта можа быць стымулам, а можа быць тормазам. Тормазам у тым сэнсе, што ты ўжо маеш нешта тут. Там жа давядзецца пачынаць калі не спачатку, дык зь нейкага ніжэйшага ўзроўню. І гэта заўсёды цяжэй.

Але шлях да посьпеху за мяжой ёсьць: пісаць класныя песьні. Для музыкі самае галоўнае – ня добра граць, а ўмець пісаць класныя песьні. Хітовасьць – вялікая праблема. І ня толькі ў папсе, якой у Беларусі няма – і гэта таксама праблема. Якую я, праўда, вырашаць не хачу, бо мне гэты стыль ня блізкі. Мы працуем у вузкім стылі – ня тым, у якім пяецца на кухнях. Мы – ня група “Кино”. Але, разам з тым, я чуў, як сьпявае мае песьні пад мабільнік на прыпынку натоўп п’яных падлеткаў. А я хутка ішоў празь іх. І мне было прыемна. На маю думку, Mauzer – адна зь лепшых у сьвеце цяжкіх груп на дадзены момант. Таму што цяжкіх груп, якія пішуць класныя песьні, вельмі мала. Нават у самых зараз папулярных камандаў матэрыял горш, чым у нас.

Некалі Піт Паўлаў выказаў абсалютна слушную рэч: мусіць зьявіцца адметны прадукт, які будзе выбуховым. Калі так, яго можна пачынаць прадаваць — у тым ліку і за мяжой. Калі не – гэта будуць “Лепрыконсы”. Нічога, канешне, страшнага ў гэтым няма: у кожнай краіне ёсьць лякальна вядомыя групы. Па якасьці яны такія ж, як беларускія, — ня лепш і ня горш. Але сусьветна вядомымі зь іх робяцца адна-дзьве. Колькі мы ведаем брытанскіх групаў часоў “Бітлз”? А часоў “Ролінгаў”? А Брытанія – вялікая культурная краіна. Што ж мы хочам ад нашай беднай маленькай рэспублікі? Нам ня трэба генэрацыі рок- ці поп-герояў. Так не бывае. Мне здаецца, што для Беларусі хапіла б аднаго яскравага імя. Майго. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика