Цi можа малады спецыялiст пераразмеркавацца?
Цi можа малады спецыялiст пераразмеркавацца?
Пытальнік Патлумачце, калi ласка, цi можа малады спецыялiст пераразмеркавацца, калi працадаўца не забяспечыў яго жыллём i адмаўляецца кампенсаваць выдаткi па найме жылля. Хоць падчас правядзення ў ВНУ размеркавання такiя абяцаннi з яго боку гучалi. І ўвогуле, якiя могуць быць падставы для пераразмеркавання? Служба ў войску, напрыклад, залiчваецца ў час адпрацоўкi па размеркаваннi? А.М., Ваўкавыскi раён. Ваўкавыскi раён.Справа ў тым, што ў Палажэннi аб размеркаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную i вышэйшую адукацыю, зацверджанай пастановай Урада ад 10 снежня 2007 года, не прапiсаны абавязак наймальнiка забяспечваць маладога спецыялiста жыллём. "Маладым спецыялiстам, якiя прыбылi на працу па размеркаваннi, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, а таксама арганiзацыi, якiя запрасiлi на работу маладога спецыялiста, пры недастатковасцi ўласнага жыллёвага фонду могуць, але на абавязаныя выдзяляць сродкi для кампенсацыi выдаткаў па найме жылля", — патлумачыў намеснiк старшынi ЦК Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi Раман Дапiра. Згодна з Палажэннем аб размеркаваннi, права на пераразмеркаванне маюць усе катэгорыi, якiя карыстаюцца прэферэнцыямi пры размеркаваннi: гэта iнвалiды, маладыя людзi, якiя маюць хворых бацькоў-iнвалiдаў цi мужа (жонку)-iнвалiда I i II групы, сямейныя людзi, якiя выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, цяжарныя жанчыны i г.д., калi дадзеныя абставiны з’явiлiся ўжо пасля размеркавання. Падставай для пераразмеркавання можа стаць таксама адмова наймальнiка ў прыёме на работу маладому спецыялiсту, накiраванаму ў адпаведнасцi з заяўкай гэтага наймальнiка, а таксама немагчымасць прадаставiць месца работы ў адпаведнасцi з атрыманай спецыяльнасцю i прысвоенай квалiфiкацыяй пасля завяршэння службы ў войску. Напрыклад, малады спецыялiст быў прызваны ў войска яшчэ да таго, як паспеў прыступiць да працы паводле размеркавання. Або пасля службы ва Ўзброеных Сiлах хоча прадоўжыць працаваць па месцы свайго размеркавання, а яму там не могуць прадаставiць працоўнае месца ў адпаведнасцi з атрыманай спецыяльнасцю i квалiфiкацыяй. Ён таксама мае права на пераразмеркаванне. Прынамсi, калi выпускнiк быў прызваны на службу ў армiю, то час, на працягу якога ён абараняе Айчыну, залiчваецца яму ў тэрмiн работы па размеркаваннi. I калi пасля службы хлопец збiраецца вярнуцца працаваць паводле свайго размеркавання, ён абавязаны пiсьмова за два месяцы да заканчэння тэрмiну службы папярэдзiць аб гэтым наймальнiка. Заўважым таксама, што ў тэрмiн работы па размеркаваннi ўключаецца i перыяд знаходжання пасля заканчэння ўстановы адукацыi ў адпачынку па доглядзе немаўляцi. Да таго ж маладыя спецыялiсты могуць звярнуцца ў камiсiю па размеркаваннi з просьбай аб пераразмеркаваннi, калi наймальнiк пастаянна затрымлiвае iм выплату заработнай платы. Згодна з Палажэннем, парушэннi наймальнiкам працоўнага заканадаўства, калектыўнага цi працоўнага дагавора з’яўляюцца падставай для скасавання па патрабаваннi работнiка працоўнага дагавора i наступнага пераразмеркавання. Прычынай для пераразмеркавання можа быць таксама i хвароба, якая з’яўляецца супрацьпаказаннем да работы па атрыманай прафесii цi не дазваляе працаваць у прапанаваных умовах. Да таго ж у Палажэннi ёсць пункт, у якiм агаворваецца магчымасць пераводу маладога спецыялiста з яго згоды ад аднаго наймальнiка да iншага. Заўважым толькi, што наймальнiк зусiм не абавязаны вас адпускаць, як i камiсiя не абавязана вас пераразмяркоўваць. Гэта iх права, а не абавязак. Але маладыя спецыялiсты могуць прымаць меры, якiя будуць спрыяць iх больш рацыянальнаму працаўладкаванню. Галоўнае — пераканаць у гэтым свайго наймальнiка i камiсiю па размеркаваннi. Установы адукацыi маюць права вырашаць пытаннi пераразмеркавання маладых спецыялiстаў на працягу аднаго года пасля атрымання прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, двух гадоў — пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi i двух гадоў — пасля праходжання стажыроўкi (iнтэрнатуры) выпускнiкамi медыцынскiх ВНУ. Для разгляду пытання аб пераразмеркаваннi маладому спецыялiсту трэба звярнуцца ва ўстанову адукацыi, якая накiравала яго на работу. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патлумачце, калi ласка, цi можа малады спецыялiст пераразмеркавацца, калi працадаўца не забяспечыў яго жыллём i адмаўляецца кампенсаваць выдаткi па на |
|