Зноў масавае забойства ў каледжы
Зноў масавае забойства ў каледжы
Студэнт, якi адкрыў стральбу ў каледжы Kauhajoki Palvelualojen Oppilaitos фiнскага горада Каухаёкi, спрабаваў спалiць будынак нувучальнай установы. Паводле слоў вiдавочцаў, злачынец аблiў некалькi аўдыторый каледжа бензiнам, затым у будынку пачаўся пажар. Малады чалавек, якi адкрыў агонь па студэнтах, быў забiты ў перастрэлцы з палiцэйскiмi. Фiнскiя электронныя СМІ паведамляюць, што злачынец, iмя якога пакуль не называецца, атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву i сканаў на месцы. Лiк загiнулых i параненых у вынiку стральбы ўчора афiцыйна не называўся. Пажарныя, якiя працавалi на месцы здарэння, заявiлi, што бачылi ў будынку некалькi целаў загiнулых. Кiраўнiк пажарнай аховы Каухаёкi заявiў, што ахвярамi стралка сталi 7-8 чалавек. Ва ўкраiнскiм парламенце нараджаецца супярэчлiвая каалiцыяПарламент Украiны распачаў актыўныя перамовы па стварэннi новай каалiцыi. Аднак першымi крокамi да разумення i ўз’яднання ў iмя дабрабыту народа сталi не ўзаемныя саступкi, а вылучэнне ўмоў адзiн аднаму. Так, кiраўнiк Партыi рэгiёнаў экс-прэм’ер Украiны Вiктар Януковiч заявiў, што каалiцыя з Блокам Цiмашэнкi для рэгiяналаў вельмi некамфортная. Аднак калi саюз усё ж адбудзецца, яго асновай стануць праграмныя прынцыпы Партыi рэгiёнаў. "Для нас прынцыповае пытанне рускай мовы. Цiмашэнка наўрад цi пойдзе на прызнанне рускай другой дзяржаўнай, — лiчыць палiтык. — Але калi яна пагодзiцца хоць бы на прыняцце цвёрдага закона аб выкарыстаннi рускай, скажам, як рэгiянальнай, гэта нас задаволiць". У той жа час ён адзначыў наяўнасць шэрагу прынцыповых рознагалоссяў з БЮЦ, у прыватнасцi, па пытаннi аб уступленнi Украiны ў НАТА. "Мы перакананыя: Украiна можа пайсцi ў НАТА толькi ў тым выпадку, калi грамадзяне пагодзяцца з гэтым на рэферэндуме". The Times: ужо 20 гадоў Iзраiль вырабляе ядзерную зброю i 6 гадоў — тэрмаядзернуюIзраiльская ядзерная праграма iснуе больш за 20 гадоў, а 6 гадоў таму на сцiплым заводзе ў iзраiльскай пустынi Негеў прыступiлi да вытворчасцi тэрмаядзернай зброi, пiша брытанская The Times. Нагадаем, што першая ўцечка iнфармацыi аб наяўнасцi ў Iзраiля ядзернай праграмы адбылася ў 1986 годзе дзякуючы iзраiльскаму навукоўцу-ядзернiку Мардэхаю Вануну, якi пазней быў абвiнавачаны ў шпiянажы i правёў 18 гадоў у турме. Пасля выхаду на волю ў 2004 годзе ён сцвярджаў, што Iзраiль мае ў сваiм распараджэннi ад 100 да 200 ядзерных бомбаў, уключаючы нейтронную i вадародную зброю. Аднак у Тэль-Авiве яго заявы нiколi не пацвярджалi, але i не аспрэчвалi. У наступны раз аб iзраiльскай ядзернай праграме прагаварыўся прэм’ер-мiнiстр краiны Эхуд Ольмерт. Пазней эксперты па абодвух баках Атлантыкi пацвердзiлi, што Iзраiль па ядзернай моцы выйшаў на шостае месца пасля ЗША, СССР, Вялiкабрытанii, Францыi i Кiтая. Яго запасы большыя, чым у Iндыi, Пакiстана i ПАР — яшчэ адной краiны, у якой, як мяркуецца, таксама ёсць атамная бомба. Паводле iнфармацыi экспертаў-ядзернiкаў, у Iзраiлi сабрана не менш за 200 адзiнак ядзернай зброi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Студэнт, якi адкрыў стральбу ў каледжы Kauhajoki Palvelualojen Oppilaitos фiнскага горада Каухаёкi, спрабаваў спалiць будынак нувучальнай установы. Па |
|