Завяршыўся візіт прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага ў Саратаўскую вобласць Расіі. Важным яе пунктам было наведванне Балакоўскай АЭС.
Вось што распавяла Еўрарадыё пра тое, чым цікавіўся Сідорскі, супрацоўніца цэнтра грамадскіх сувязяў АЭС Галіна Кадачнікава:
"Цікавіўся найперш такімі чыста практычнымі пытаннямі, як арганізацыя навучання, графік працы змены аператыўнага персанала".
Адзначым, што Балакоўская АЭС - самая сучасная атамная станцыя Расіі (пасля Волгадонскай). Яна эксплуатуе чатыры энергаблокі апошняга пакалення. Падобныя энергаблокі Расія будуе ў Іране, Кітаі і Індыі, і яны адпавядаюць усім міжнародным патрабаваням па бяспецы.
Як інфармуе "Інтэрфакс", Сяргей Сідорскі па выніках візіту адзначыў, што ўражаны Балакоўскай АЭС і найперш цэнтрам падрыхтоўкі спецыялістаў. Ён падкрэсліў, што для беларускага боку будзе вельмі каштоўным досвед расійскіх спецыялістаў, у тым ліку і "асабісты досвед губернатара".
Высвятляецца, што губернатар Саратаўскай вобласці Павел Іпатаў на працягу 20 гадоў працаваў на Балакоўскай АЭС, у тым ліку і яе дырэктарам. Цікава, што пасля размовы Сідорскага з Іпатавым дзяржкамісія ў Мінску так і не выбрала пляцоўку для пабудовы АЭС, хаця і анансавалася, што рашэнне будзе прынятае.
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.