За стабільнасць i разважлiвасць
За стабільнасць i разважлiвасць
На працягу ўсяго дня ў нядзелю выбаршчыкi 30-га выбарчага ўчастка мiкрараёна "Кавалёва" ў Брэсце iшлi роўна. Не было чэргаў да стала камiсii, але i не было вялiкiх прамежкаў часу, каб камiсii даводзiлася сумаваць. Паводле слоў яе старшынi Мiхаiла Казлова, 19 працэнтаў гараджан, якiя замацаваныя за гэтым участкам, выканалi свой грамадзянскi абавязак датэрмiнова. Зранку прыйшлi ў СШ № 35, дзе размясцiўся ўчастак для галасавання, Святлана i Мiхаiл Лесiкi. Мiхаiл Арцёмавiч — вэтэран Узброеных Сiлаў, Святлана Канстанцiнаўна — педагог, былы работнiк устаноў адукацыi. Муж i жонка былi аднадушныя у сваiх думках i пажаданнях новаму парламенту: — Мы прыйшлi прагаласаваць найперш за спакой, стабiльнасць, мiрную працу для дзяцей i ўнукаў, для ўсяго нашага грамадства. Прыемна, што апошнiм часам харашэюць гарады i вёскi, у краiне многа робiцца для паляпшэння жыцця ўсiх катэгорый насельнiцтва. А праблемы, якiя ёсць... Яны, на наш погляд, вырашальныя. Новым парламентарыям хацелася б пажадаць, каб да прыняцця рашэнняў яны падыходзiлi больш удумлiва, разважана, больш раiлiся са сваiмi выбаршчыкамi ў акругах. Каб не атрымлiвалася так, як у выпадку з адменай некаторых iльготаў, скарачэннем працоўных водпускаў: спачатку прынялi рашэнне, а потым давялося яго выпраўляць i дапаўняць. Як паведамiла сакратар камiсii 30-га ўчастка Наталля Байчук, шэсць чалавек падчас зверкi спiсаў папярэдзiлi, што з-за дрэннага здароўя не могуць прыйсцi на выбарчы ўчастак. Да iх накiравалiся прадстаўнiкi камiсii Канстанцiн Бяроза i Адам Скародзька з загадзя падрыхтаванай скрынкай. І першай, да каго завiталi, была Ганна Харошка 1925 года нараджэння. Аказалася, што Ганна Якаўлеўна — чалавек гераiчнай бiярафii. Усю вайну прайшла былы афiцэр сувязi, двойчы была параненая. Апошнiм часам узнагародам стала цесна на святочным пiнжаку, i да Дня Перамогi ветэран заказала новую сукенку. Ганна Якаўлеўна — карэнная брастаўчанка. А ў той ракавы дзень 22 чэрвеня яна ў лiку старшакласнiкаў — выдатнiкаў вучобы была на экскурсii ў Маскве. Адтуль па волi лёсу трапiла ў Мурманск, дзе скончыла вучылiшча сувязiстаў, затым была работа ў складзе падпольна-дыверсiйнай групы i фронт. У Брэст дзяўчына вярнулася толькi ў 1946 годзе. Усё жыццё потым працавала ў сiстэме гандлю райспажыўсаюза. Да справы выбару дэпутатаў Ганна Якаўлеўна ставiцца вельмi сур’ёзна. Яна сказала, што пенсiю ёй плацяць добрую, умовы для жыцця i працы маладога пакалення, на яе погляд, ёсць, трэба, каб i надалей былi стабiльнасць, спакой, паступовае развiццё. На прэс-канферэнцыi, якую правёў учора член Цэнтрвыбаркама начальнiк галоўнага ўпраўлення арганiзацыйна-кадравай работы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Каляда, было адзначана, што выбары адбылiся ва ўсiх 16 акругах Брэстчыны. I ва ўсiх акругах, па папярэднiх даных, дэпутаты выбраныя ў першым туры. На ўчасткi прыйшло 76 працэнтаў выбаршчыкаў, крыху больш за 25 працэнтаў прагаласавалi загадзя. Выбарчую гонку пачыналi 40 прэтэндэнтаў на дэпутацкi мандат, усе 40 прайшлi яе да канца. Кандыдатамi былi зарэгiстраваны восем дзеючых парламентарыяў, сем з iх выбраны на новы тэрмiн. Вiктар Кучынскi, якi прадстаўляў Кобрын у вярхоўным органе ўлады краiны з 1990 года, уступiў бiзнэсмену Аляксандру Зазулi. З сямi кандыдатаў-жанчын усе сем набралi неабходную большасць галасоў. Як заўважыў Аляксандр Каляда, iстотных скаргаў у дзень выбараў не паступiла. Самыя значныя, адзначаныя назiральнiкамi, былi, напрыклад, такога кшталту: у адной з вёсак у нейкай бабулькi не праверылi пашпарт, а выдалi бюлетэнь адразу. Паводле ацэнкi Аляксандра Каляды, перадвыбарная кампанiя прайшла ў рэгiёне нават занадта памяркоўна. Невялiкiя скандальчыкi на гэтым этапе спрыяюць "разагрэву" яе i прыцягваюць большую ўвагу выбаршчыкаў. А ўвагi, удумлiвага стаўлення да свайго грамадзянскага абавязку выбаршчыкам пажадаць не пашкодзiць. А iнакш чым растлумачыць лунiнецкi феномен? Там быў кандыдатам Мядзведзеў Дзмiтрый Анатольевiч, поўны цёзка вядомага палiтыка. Ён не праводзiў нiякай кампанii, практычна самаўхiлiўся ад яе, але набраў 22 працэнты галасоў. Прозвiшча спрацавала. Святлана ЯСКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу ўсяго дня ў нядзелю выбаршчыкi 30-га выбарчага ўчастка мiкрараёна "Кавалёва" ў Брэсце iшлi роўна. Не было чэргаў да стала камiсii
|
|