Малако
Малако
Малако — самая распаўсюджаная ежа сярод усходнiх славян, сыравiна для прыгатавання смятаны, сыру, тварагу i .д. Ад колькасьцi малака залежаў дабрабыт сям’i. У той жа час малако вельмi часта выкарыстоўвалi ў магiчных дзеяннях, зарыентаваных на захаванне здароўя i дабрабыту. l Лiчылася, калi ўвесну, са з’яўленнем першай ластаўкi, памыцца малаком, твар будзе белым, чыстым i прыгожым. l Каб дзiця не сурочылi, пры яго першым рытуальным купаннi ў ваду дадавалi невялiкую колькасць малака. l Паўсюдна на Беларусi малако выкарыстоўвалi як магiчны сродак для спынення пажару, асаблiва калi ён пачынаўся ад удару маланкi. l У той жа час у паўсядзённым жыццi гаспадыня павiнна была строга сачыць за тым, каб малако не "збягала" на адкрытае полымя — iнакш у каровы яно знiкне ўвогуле. l Пралiваць малако на зямлю катэгарычна забаранялася. І калi крыху малака ўсё ж пралiвалася, каб пазбегнуць "малочных сурокаў", яго трэба было хутка затаптаць у зямлю. l Калi малаком частавалi нейкую пабочную асобу, у кружку абавязкова клалi некалькi драбiнак солi. Гэта рабiлася для таго, каб "чужыя вочы" не сурочылi карову i ў яе не знiкла малако. l У народнай медыцыне малаком адпойвалi тых, хто быў атручаны, кiслае выкарыстоўвалi для лячэння тых, каго ўкусiла змяя. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малако — самая распаўсюджаная ежа сярод усходнiх славян, сыравiна для прыгатавання смятаны, сыру, тварагу i .д. Ад колькасьцi малака залежаў дабрабыт
|
|