...
...
Памер дапамогi па доглядзе дзiцяцi да 3-х гадоў плануецца павысiць з 1 студзеня 2009 г. Ён будзе складаць 100 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму, якi цяпер, з 1 жнiўня па 31 кастрычнiка, складае Br224 тыс. 700. Паводле iудзейскага летазлiчэння Новы 5769 год — Рош-Ашана — наступае сёння. Існуе легенда, што ў днi Рош-Ашана Бог адзначае ў Кнiзе жыцця, якi лёс чакае ў наступным годзе кожнага з людзей. Пры праўдзiвым разглядзе сваiх учынкаў i жаданняў чалавек можа паўплываць на рашэнне нябеснага суда. Для гэтага яму даецца час — за месяц да Рош-Ашана i першыя 10 дзён пасля яго. У Беларусi за мiнулыя выхадныя ў ДТЗ загiнулi 17 чалавек, акрамя гэтага, у 62 дарожна-транспартных здарэнняў атрымалi цялесныя пашкоджаннi 59 чалавек. Агракамбiнат "Ждановiчы" пабудуе цяплiчны камбiнат i лабараторыю па развядзеннi чмялёў. Гэтыя аб’екты размесцяцца ў вёсцы Багатырова Мiнскага раёна. Увод спецыяльнай лабараторыi па развядзеннi чмялёў дазволiць поўнасцю забяспечыць патрэбнасць цяплiчных гаспадарак рэспублiкi ў гэтых насякомых для апылення раслiн. На сухагрузе "Фаiна", якi захапiлi пiраты ў Адэнскiм залiве, памёр расiйскi марак, капiтан судна Уладзiмiр Калабкоў. Прычынай смерцi стаў гiпертанiчны крыз. Напярэдаднi адкрыцця чарговага тэатральнага сезона Гомельскi дзяржаўны тэатр лялек на час пазбавiўся скульптурнай кампазiцыi "Бурацiна", устаноўленай каля ўвахода год таму. У выхадныя работнiкi тэатра выявiлi спробу дэмантаваць скульптуру вагой больш за 200 кг. Былi парушаныя мацаваннi скульптуры, яна трымалася толькi на адной. Таму было вырашана зняць скульптуру з пастамента, а да пачатку сезона, 2 кастрычнiка, вярнуць на месца, умацаваўшы больш надзейна. Да ўсяго вырашана ўстанавiць вiдэаназiранне за тэрыторыяй, што прымыкае да тэатра. Мiлiцыя затрымала 55-гадовага жыхара Магiлёва за захоўванне наркотыкаў. Дома ў непрацуючага магiляўчанiна выяўлена амаль 3 тыс. таблетак экстазi вагой 907 грамаў. Рынкавы кошт адной таблеткi складае прыкладна $5. Незаконны вываз трох трактароў МТЗ спынiлi супрацоўнiкi вiцебскай мытнi. Адпраўнiком грузу была пазначана беларуская фермерская гаспадарка, адрасаваўся ён для фiзiчных асобаў суседняй гаспадаркi. Пры гэтым у вадзiцеля адсутнiчала ўзгадненне з упаўнаважаным дзяржаўным аб’яднаннем на вываз. Кошт грузу — амаль Br110 млн. Вядзецца праверка. У латвiйскiх школах плануецца ўстанавiць аўтаматы па продажы моркаўкi. Мiнiстэрства аховы здароўя Латвii мяркуе, што гэта стане здаровай альтэрнатывай аўтаматам па продажы нездаровых ласункаў, якiя забароненыя ў школах краiны. Адна порцыя гароднiны, што стане выдаваць аўтамат, будзе важыць 90 г. Магчыма, у хуткiм часе дзецi змогуць набываць у школах не толькi моркву, але i радыску. Продаж нездаровых прадуктаў харчавання быў забаронены ў латвiйскiх школах 1 лiстапада 2006 г. Дзецям перасталi прадаваць чыпсы, лiманад i жавальныя гумкi. ПОЎНЫ АБЗАЦШтраф у памеры ад Br35 тыс. да Br175 тыс. пагражае жыхару Бярозы. Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю каля 17 гадзін. У дзяжурную службу УУС Брэсцкага аблвыканкама пазванiла жыхарка абласнога цэнтра i паведамiла, што бачыла, як у багажнiк BMW чорнага колеру з салона перанеслi мужчыну, пасля чаго машына працягнула рух. Быў рэалiзаваны план "Перахоп", у вынiку якога падазроная машына была затрыманая на адной з вулiц Брэста. У багажнiку сапраўды быў выяўлены малады чалавек, якi, аднак, сустрэў супрацоўнiкаў ДАI з усмешкай. У салоне знаходзiлася яшчэ трое чалавек. Як выявiлася, маладыя людзi прыехалi ў абласны цэнтр адпачыць. Iх прыяцель перашчыраваў са спiртным, i яго знаходжанне ў салоне стала перашкаджаць астатнiм, таму яму было прапанавана працягваць шлях у багажнiку, на што ён згадзiўся. Аднак вадзiцеля ад адказнасцi яго прызнанне не вызваляе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памер дапамогi па доглядзе дзiцяцi да 3-х гадоў плануецца павысiць з 1 студзеня 2009 г. Ён будзе складаць 100 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму, |
|