"Забаставала" тармазная сістэма
"Забаставала" тармазная сістэма
І аўтобус Акцябрскага ДРБУ-116, якi ехаў па вулiцы Iнтэрнацыянальнай у Мазыры, збочыў на тратуар i, уляцеўшы на жалезную агароджу, перакулiўся. У iм, акрамя вадзiцеля, паведамiў нам начальнiк дзяржаўтаiнспекцыi горада Мазыра i раёна Сяргей Пахарэнка, знаходзiлася 13 чалавек. Адзiн з iх, трактарыст, быў моцна траўмаваны, i яму ампутавалi правае перадплечча. У астатнiх — раны нязначныя. У гэты ж дзень перакулiлася легкавушка аднаго гамяльчанiна, якi рухаўся па пясчана-гравiйнай дарозе, што вяла да вёскi Маркавiчы Гомельскага раёна. Вадзiцель загiнуў. Смерць напаткала i 47-гадовага мужчыну, якi ехаў на веласiпедзе па аўтамагiстралi Мiнск — Гомель. Яго зачапiла грузам (апалубкай), якi знаходзiўся ў паўпрычэпе МАЗа. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І аўтобус Акцябрскага ДРБУ-116, якi ехаў па вулiцы Iнтэрнацыянальнай у Мазыры, збочыў на тратуар i, уляцеўшы на жалезную агароджу, перакулiўся. У iм, |
|