21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь і Еўропа павінны пачаць нармальны палітычны дыялог і ўстараніць штучныя бар’еры, якія гэтам

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь і Еўропа павінны пачаць нармальны палітычны дыялог і ўстараніць штучныя бар’еры, якія гэтаму перашкаджаюць

Аб гэтым заявіў 30 верасня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Віцэ-старшынёй Парламенцкай асамблеі АБСЕ, кіраўніком місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі Ан-Мары Лiзен.

Прэзiдэнт Беларусi заклiкаў наглядальнiкаў ад АБСЕ не спяшацца даваць якую-небудзь ацэнку парламенцкiм выбарам у Беларусi пад дыктоўку якой-небудзь дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што беларускi бок "не чакаў рэвалюцыйных прызнанняў".

"З майго пункту гледжання, вы сказалi самае галоўнае: нашы выбары праведзены ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам. Якiя нi былi б законы ў краiне, iх трэба выконваць. Пакуль iснуюць законы i яны не зменены, краiна i яе грамадзяне павiнны жыць выключна па гэтых законах. Гэта аксiёма. Горш было б, калi вы сказалi б, што ў Беларусi гэты важны працэс не адпавядаў нацыянальным законам. Вось тады людзi iдуць на лаву падсудных", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт нагадаў, што ў рэспублiцы адказнасць за парушэнне выбарчага заканадаўства была ўзмоцнена двойчы i цяпер яна вельмi высокая.

"Для мяне як кiраўнiка дзяржавы, якi з’яўляецца гарантам Канстытуцыi i выканання закона, гэта прызнанне, што выбары прайшлi ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам, — самая галоўная ацэнка. Дзiўна было б, калi яны прайшлi б у адпаведнасцi з iншымi законамi", — дадаў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ўважлiва азнаёмiўся з папярэднiм заключэннем наглядальнiкаў ад АБСЕ. "Думаю, вы павiнны яшчэ вельмi сур’ёзна ацанiць усё, што зроблена ў Беларусi ў перадвыбарны перыяд, перш чым пiсаць канчатковае заключэнне", — сказаў Прэзiдэнт.

"Будзе вельмi вялiкай памылкай Еўропы, калi ад нас будуць патрабаваць паляпшэння адносiнаў з Еўрасаюзам за кошт пагаршэння адносiнаў з Расiяй. У нас традыцыйна добрыя адносiны з расiянамi. І не думаю, што Еўропе будуць выгадны дрэнныя адносiны Беларусi з Расiяй. Як бы там нi было, сама Еўропа разлiчвае на паляпшэнне адносiнаў з РФ. Таму, калi ад нас будуць патрабаваць, каб мы палепшылi адносiны з вамi за кошт расiйскага вектара, мы на гэта нiколi не пойдзем", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што беларускi бок зможа "знайсцi тую раўнадзейную, якая будзе цiкавая i Беларусi, i Еўропе, i Расii".

"Мы ў гэтым напрамку гатовы зрабiць усё. Але не хачу, каб вы ўспрымалi гэта так, што ў нас ужо такая сiтуацыя, што мы гатовы паўзком паўзцi ў Еўрапейскi саюз або ў АБСЕ, ПАСЕ i г.д. У нас такой сiтуацыi няма", — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

Беларусь чакае ад Еўропы адмены ўсякiх санкцый, якiя еўрапейцы ўвялi, пакрыўдзiўшы краiну.

"Трэба зняць "жалезную заслону" i не размаўляць праз агароджу як дрэнныя суседзi, а пачаць нармальны палiтычны дыялог", — перакананы кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь нiколi не парушала ўзятых абавязацельстваў. "Вы павiнны ведаць, што калi мы дамовiмся, беларусы заўсёды сваё слова стрымаюць. I калi ў палiтычным i эканамiчным супрацоўнiцтве Еўропа зробiць два крокi, то мы зробiм пяць", — заявiў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк беларускай дзяржавы адзначыў, што чакае паслядоўнасцi ад Еўропы. "Вы заўсёды крытыкавалi Савецкi Саюз за тое, што ён выбудаваў на гранiцы нейкую "жалезную заслону" i адгарадзiўся ад усяго свету i Еўропы. Правiльна! Дык навошта ж вы цяпер вакол нас гэту металiчную агароджу ўзвялi? Мы чакаем адмены ўсякiх санкцый, якiя вы ўвялi, пакрыўдзiўшы беларускi народ", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Еўропа "прынамсi, па дзвюх прычынах не мела права ўвесцi супраць беларусаў нават самых нязначных санкцый". "Па-першае, у Другой сусветнай вайне мы страцiлi кожнага трэцяга чалавека, мы абаранялi ўсю Еўропу. Па-другое, чарнобыльская трагедыя: не мы будавалi станцыю, не мы яе абслугоўвалi i не мы яе ўзарвалi. Але 85 працэнтаў няшчасцяў выпала на нашу галаву. Навошта ж вы яшчэ нам падкiдваеце нейкi "еўрапейскi чарнобыль", уводзячы санкцыi i прэсiнгуючы нашу краiну, наш народ? У чым жа беларускi народ вiнаваты перад Еўропай? Мы цудаў ад вас не чакаем i не просiм, як iншыя дзяржавы, каб нам давалi грошы, каб нас прымалi ў Еўрасаюз. Давайце нармальна супрацоўнiчаць", — сказаў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка асаблiва падкрэслiў, што беларусы не хочуць жыць за кошт еўрапейцаў, а могуць самi зарабiць сабе на жыццё. "Але размаўляць трэба. Яшчэ раз падкрэслiваю: калi Еўропа не гатова да гэтага, вы нам скажыце, мы зразумеем i не будзем настойваць на iншым", — дадаў кiраўнiк дзяржавы. Ён таксама заў-важыў, што вiзавыя абмежаваннi ў адносiнах да асобных афiцыйных асобаў Беларусi "ў шэрагу праблем стаяць на апошнiм месцы".

"У Еўропе пачынаюць ужо разумець, што зрабiлi вельмi неразумны крок. Гэта проста не характэрна для старой Еўропы. Што гэта за пазiцыя: мы не пусцiм вас у Германiю, Аўстрыю, Нiдэрланды. Не пусцiце — не трэба, а мы вас усiх будзем пускаць у Беларусь! Гэта такi асiметрычны адказ", — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы таксама назваў ганьбай Еўропы вiзавыя абмежаваннi. "А паставiць наш народ у iншыя ўмовы ў параўнаннi з Украiнай i Расiяй па вiзах — гэта наогул унiжэнне Еўропы", — лiчыць Аляксандр Лукашэнка.

"Я не раiў бы Еўропе глядзець на Беларусь вачамi асобных збанкрутаваўшых палiтыкаў ад так званай апазiцыi ў нашай краiне. Што такое апазiцыя? Вы бачылi. I калi вы да выбараў гаварылi нам i сiгналiзавалi аб тым, што мы павiнны даць магчымасць грамадзянам краiны абмеркаваць вынiкi выбараў на плошчы i нi ў якiм разе не разганяць i не выкарыстоўваць сiлу, я сам сабе падумаў: дзякуй Богу, што наглядальнiкi ўбачаць, як нашы грамадзяне на плошчы будуць абмяркоўваць вынiкi выбараў. Я папярэдзiў кiраўнiкоў сiлавых органаў, каб нiводнага з сiлавiкоў i блiзка там не было: няхай панi Лiзен са сваiмi калегамi паглядзiць на нашу апазiцыю. Я чакаў там 400 чалавек (гэта заўсёды быў iх колькасны склад), прыйшлi 250. Я гэта гавару таму, каб вы нi ў якiм разе не ацэньвалi нас з падачы гэтай кучкi людзей", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што гэта частка беларускага грамадства, безумоўна, мае права голасу. "Няхай яны выказваюць свой голас, але майце на ўвазе, што ў нас акрамя iх ёсць яшчэ 10 млн чалавек. I гэтыя 10 млн сваё слова сказалi дэмакратычным чынам на выбарах", — дадаў беларускi лiдар.

Звяртаючыся да вiцэ-старшынi Парламенцкай Асамблеi АБСЕ, Прэзiдэнт падкрэслiў: "Мы чакаем ад вас большага, чым вы сказалi папярэдне. Нягледзячы нават на тое, што на вас будзе аказвацца вельмi жорскi нацiск з боку асобных членаў АБСЕ. Так здарылася, што ад вашага слова будзе многае залежаць у развiццi Еўропы, таму што сёння нельга праiгнараваць Беларусь, якая знаходзiцца ў вашым сэрцы — цэнтры Еўропы".

Беларусь будзе ўдзячная заходняму свету за прадаўжэнне супрацоўнiцтва ў пераадоленнi наступстваў чарнобыльскай аварыi.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Ан-Мары Лiзен за дапамогу ў вырашэннi чарнобыльскiх праблем. "Для нас гэта вельмi актуальнае пытанне, таму што гэта звязана са станам здароўя, дабрабытам, перш за ўсё, нашых дзяцей. Таму, калi ў гэтым напрамку будуць нейкiя прапановы, пажаданнi, просьбы штосьцi яшчэ сумесна зрабiць i будзе жаданне далей сумесна працаваць, накiраваць магчымасцi заходняга свету на дапамогу нашым людзям, мы былi б вельмi ўдзячны", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Ён прапанаваў Ан-Мары Лiзен выказаць свае пажаданнi па чарнобыльскай праблематыцы да ад’езду з Беларусi на сустрэчы з мiнiстрам замежных спраў нашай краiны. "Усё, што вы скажаце па чарнобыльскай праблематыцы, мы неадкладна рэалiзуем", — запэўнiў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў меркаванне, што пункт гледжання, што выказваюць наглядальнiкi АБСЕ адносна выбараў, не заўсёды супадае з пунктам гледжання пяцi дзесяткаў дзяржаў — удзельнiц.

"Я думаў над вашымi словамi аб тым, што перадвыбарная кампанiя ў Беларусi праходзiць не зусiм так, як на Захадзе i неяк сумнавата. Тут я з вамi на 100 працэнтаў згодны. Але таму ёсць тлумачэнне. У нас парламенцкiя выбары — не галоўныя. Галоўныя — прэзiдэнцкiя выбары. Калi б мы аб’ядналi выбары i выканаўчай i заканадаўчай улады, то ў нас было б шуму i трэску столькi!" — сказаў беларускi лiдар.

Пры гэтым ён дадаў, што ў Беларусi яшчэ няма ўстойлiвай традыцыi, выпрацаванай на аснове практыкi, па частцы выбарных кампанiй. "Гэта заўсёды, на мой погляд, пагражае нейкай дэстабiлiзацыяй унутрыпалiтычнай сiтуацыi i можа прывесцi да негатыўных наступстваў у эканомiцы i сацыяльным жыццi. У гэтым маё апасенне. I, як вы разумееце, яно сёння яшчэ ўзмоцнена фiнансавым крызiсам у Еўропе i Амерыцы. Таму ў час гэтай кампанii я як кiраўнiк дзяржавы спрабаваў усё ўтрымлiваць у такiх рамках, каб не расхiстаць абстаноўку ў краiне, каб не было негатыўных наступстваў", — дадаў Прэзiдэнт.

Ан-Мары Лiзен падзякавала Кiраўнiку дзяржавы за прадастаўленую магчымасць свабоднай работы назiральнiкаў АБСЕ ў Беларусi. "Мы былi абсалютна свабодныя. Мы не можам адзначыць нiводнага абмежавальнага аспекту ў нашай дзейнасцi ў Беларусi. I мы вельмi гэтым задаволены", — падкрэслiла яна.

Прадстаўнiк АБСЕ паведамiла, што наведвала Беларусь у 1987 годзе, пасля чарнобыльскай катастрофы. "I памятаю зусiм iншы перыяд у жыццi гэтага горада. I на гэтай падставе бачу сваiмi вачамi рознiцу. I гэтага ж пункту гледжання прытрымлiваюцца ўсе, з кiм мы гаворым тут. Яны выказваюцца ў гэтым жа пазiтыўным сэнсе, гаворачы пра абнаўленне горада, пра рост дабрабыту людзей, пра паляпшэнне iх узроўню жыцця, змяненнi стылю жыцця. Таму што для Еўропы вельмi важна ведаць i ўсведамляць, што еўрапейскiя суседзi прагрэсiруюць у сваiм развiццi, iдуць уверх, па нарастаючай", — заявiла Ан-Мары Лiзен.

"Але хацела б, каб Вы разумелi, што калi мы дзейнiчаем у рамках АБСЕ, калi прыязджаем у складзе мiсii АБСЕ, што адрознiвае, як бы, ад фармату ЕС, мы назiраем за жыццём краiны толькi ў вельмi кароткi прамежак часу. I вось менавiта гэта — мэта, з якой мы прыязджаем у любую краiну, збiраем у нашу каманду вялiкую колькасць назiральнiкаў — гэта для таго, каб убачыць галоўныя рэчы. Але, углядаючыся ў гэтыя галоўныя рэчы, мы заўсёды iмкнёмся заставацца канструктыўнымi, працуючы на будучыню. I нават, нягледзячы на тыя нейкiя магчымыя крытычныя рэчы, якiя выказваем, мы ў любой краiне, уключаючы Беларусь, iмкнёмся пакiдаць дзверы адчыненымi для таго, каб заставалася магчымасць для дыялогу, для прадаўжэння работы ў будучым", — дадала Ан-Мары Лiзен.

Паводле яе слоў, людзi, якiя працуюць у мiсii АБСЕ, прадстаўляюць розныя краiны. У iх ва ўсiх свае погляды на палiтычныя працэсы, на палiтычную культуру.

"Мы ўсе ўяўляем сабой свет, якi знаходзiцца ў руху, у прагрэсii. I для нас, i ў Еўропе вельмi важна, што мы ўсе лiчым, што сённяшнiя адносiны з Беларуссю знаходзяцца ў той стадыi, калi яны могуць быць палепшаны", — сказала Вiцэ-старшыня Парламенцкай Асамблеi АБСЕ.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі беларусь і Белта.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў 30 верасня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Віцэ-старшынёй Парламенцкай асамблеі АБСЕ, кіраўніком місіі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика