Выбары ў Беларусi прайшлi свабодна i ў адпаведнасцi з мiжнароднымi стандартамi
Выбары ў Беларусi прайшлi свабодна i ў адпаведнасцi з мiжнароднымi стандартамi
Выбары ў Беларусi прайшлi свабодна, дэмакратычна, у адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам i мiжнароднымi стандартамi, якiя прад’яўляюцца да арганiзацыi выбараў. Такую ацэнку даў у час сустрэчы з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам старшыня Выканкама СНД — выканаўчы сакратар Садружнасцi Сяргей Лебедзеў. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў наглядальнiкам СНД за аб’ектыўную ацэнку праведзеных у краiне парламенцкiх выбараў. Пры гэтым Прэзiдэнт падкрэслiў, што нi ў адной краiне выбары не могуць быць iдэальнымi, але разам з тым была пастаўлена задача правесцi iх адкрыта, празрыста, што i было зроблена. "Мы хацелi паказаць усiм, хто сюды прыехаў, рэальную сiтуацыю, бо на Захадзе часта кажуць, што мы, маўляў, так трымаем выбарчы працэс пад кантролем, што ён, быццам бы, фальсiфiкаваны ад пачатку да канца. І галоўнае, каб паглядзелi, што гэта за апазiцыя такая, якая манапалiзавала адносiны з Захадам, i ў вынiку Захад размаўляў з намi мовай апазiцыi. Вельмi было важна, каб убачылi рэальную сiтуацыю", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт адзначыў, што ён быў рады пачуць пазiтыўныя ацэнкi ўбачанага ад вiцэ-старшынi Парламенцкай асамблеi АБСЕ, кiраўнiка мiсii кароткатэрмiновых наглядальнiкаў АБСЕ на парламенцкiх выбарах у Беларусi Ан-Мары Лiзен. На сустрэчы з ёй Аляксандр Лукашэнка заявiў аб немагчымасцi пабудовы адносiнаў з Еўропай ва ўрон адносiнам Беларусi з Расiяй. "Яна сказала, што Захаду гэта абсалютна не трэба", — дадаў Прэзiдэнт. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка запэўнiў, што зробленыя наглядальнiкамi заўвагi будуць улiчаны. "Для нас гэта будзе своеасаблiвая работа над памылкамi. Будучыя выбары стануць iдэальнымi з пункту гледжання выбарчага працэсу", — падкрэслiў кiраўнiк беларускай дзяржавы. Сяргей Лебедзеў заявiў, што, з пункту гледжання мiсii СНД, выбары ў Беларусi прайшлi свабодна, дэмакратычна, у адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам i мiжнароднымi стандартамi, якiя прад’яўляюцца да арганiзацыi выбараў. Паводле слоў кiраўнiка Выканкама СНД, пазiтыўная ацэнка вынiкаў выбарчай кампанii заснавана на аб’ектыўнай iнфармацыi, якая штодзень на працягу двух месяцаў паступала ад больш як 400 наглядальнiкаў мiсii Садружнасцi, што прадстаўляюць усе краiны гэтай арганiзацыi. Наглядальнiкi ад СНД пабывалi ва ўсiх 110 акруговых выбарчых камiсiях, i ў iх была цудоўная магчымасць назiраць ход выбараў у цэлым па краiне. "У наглядальнiкаў ад СНД было больш магчымасцяў для назiрання, чым у прадстаўнiкоў заходнiх мiсiй, паколькi мы прыехалi раней i колькасць нашай мiсii на першапачатковым этапе была большая", — сказаў Сяргей Лебедзеў. Ён выказаў удзячнасць беларускаму боку за ўсямерную падтрымку i магчымасць доступу да любой iнфармацыi ў час правядзення выбараў. "Мы сустракалiся з выбаршчыкамi, прадстаўнiкамi палiтычных партый, участковых выбарчых камiсiй, iншымi наглядальнiкамi", — сказаў старшыня Выканкама СНД. Сяргей Лебедзеў адзначыў, што ў прадстаўнiкоў краiн СНД агульны менталiтэт, ёсць разуменне сiтуацыi ў краiне. Ён выказаў iх агульны пункт гледжання, што ў Беларусi за апошнiя гады адбылiся пазiтыўныя змяненнi ў арганiзацыi выбарчага працэсу. I заходнiя наглядальнiкi таксама канстатавалi, што ёсць iстотныя пазiтыўныя зрухi ў выбарчым працэсе. Паводле слоў Сяргея Лебедзева, да вечара 28 верасня не было разыходжанняў у ацэнках ходу выбарчай кампанii з боку мiсii СНД i еўрапейскiх наглядальнiкаў. "Яны адзначалi пазiтыўны ход выбараў, i вечарам канстатавалi агульныя ацэнкi. Мяне здзiвiла, калi ранiцай 29 верасня яны гавораць, што не могуць канстатаваць, што выбары адпавядаюць нормам АБСЕ. Мiжвольна ўзнiкае адчуванне, што захоўваецца двайны падыход, двайная мараль або ў iх ёсць нейкая на гэта ўстаноўка", — сказаў Сяргей Лебедзеў. Пры гэтым ён падкрэслiў, што мiсiя ад СНД задаволена тым, як у Беларусi рыхтавалiся да выбараў i як яны праходзiлi. Ён сам пабываў у чатырох абласцях — Брэсцкай, Гомельскай, Магiлёўскай i Мiнскай. Асабiста размаўляў з выбаршчыкамi, пытаўся пра iх меркаваннi. Нiякiх заўваг наконт парушэння правоў выбаршчыкаў i перашкоды iх волевыяўленню адзначана не было. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбары ў Беларусi прайшлi свабодна, дэмакратычна, у адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам i мiжнароднымi стандартамi, якiя прад’яўляюцца да арган
|
|