E-mail — заўсёды актуальна
E-mail — заўсёды актуальна
Тыдзень "грыбнога" надвор’я
На гэтым тыднi надвор’е ў нашай краiне будзе вызначацца актыўнай Атлантыкай, якая прынясе да нас атмасферныя франты, паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. Да суботы захаваецца воблачнасць з праясненнямi, час ад часу будуць ісці кароткачасовыя дажджы, месцамi працяглыя. Тэмпература паветра ўначы 5—11 цяпла, удзень — 8—15, па паўднёвым усходзе на 2 градусы цяплей. У суботу дажджы пройдуць ўжо паўсюдна па краiне, у нядзелю — месцамi. Тэмпература паветра ўначы 3—9 градусаў, удзень — 9—15 цяпла. Сяргей КУРКАЧ. E-mail — заўсёды актуальна З 1 па 10 кастрычнiка ў Мiнску пройдзе тыдзень пажылых людзей, у рамках якога ў шэрагу раёнаў горада адбудуцца сустрэчы кiраўнiцтва раённых адмiнiстрацый з прадастаўнiкамi ветэранскiх арганiзацый, выставы-конкурсы сельскагаспадарчай i кандытарскай прадукцыi, святочныя сустрэчы ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва, канцэрты. Цяпер у сталiцы налiчваецца 380 тысяч пенсiянераў — кожны пяты жыхар горада. Пры гэтым 19,2 тысячы пажылых мiнчан з’яўляюцца адзiнокiмi, а амаль 55 тысяч — пражываюць асобна ад блiзкiх працаздольных сваякоў. Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" намеснiк начальнiка аддзела арганiзацыйна-кадравай работы Камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама Іна Сямёнава, менавiта пажылыя людзi з’яўляюцца найбольш частымi наведвальнiкамi тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва, дзе па неабходнасцi аказваецца матэрыяльная, юрыдычная i псiхалагiчная дапамога, паслугi сядзелак i бытавыя паслугi: дастаўка дадому прадуктаў харчавання, лекаў, аплата камунальных паслуг, уборка кватэры. Адначасова пры цэнтрах працуюць 78 клубаў i гурткоў па iнтарэсах. Прычым апошнiм часам з’явiўся значны попыт на навучанне ў групах камп’ютарнай грамаце, дзе ў мiнскiх пенсiянераў ёсць магчымасць бясплатна асвоiць Word, Excel, электронную пошту. Мiж тым, нагадала Iна Сямёнава, ужо некалькi гадоў у сталiцы дзейнiчае гарадская праграма падтрымкi асобных катэгорый грамадзян — у яе рамках робяцца даплаты да пенсiй iнвалiдам i ўдзельнiкам вайны, асобам, што даглядаюць нямоглых iнвалiдаў I групы i асобаў ва ўзросце больш за 80 гадоў, мiнчанам, якiя дасягнулi 95-гадовага ўзросту. Апроч таго, заўважыла Iна Сямёнава, пачалася выплата пажылым жыхарам сталiцы аднаразовай дапамогi на нарыхтоўку сельгаспрадукцыi. У прыватнасцi, права на такую дапамогу ў памеры 105 тысяч рублёў атрымалi пенсiянеры, што маюць пенсiю нiжэй за 3 бюджэты пражытковага мiнiмуму. Сяргей ГРЫБ. Мiнус змяншаецца, сталiца — плюсуе Па стану на 1 верасня насельнiцтва Беларусi складала 9 млн. 676,2 тыс. чалавек — на 20,8 тысячы менш, чым за аналагiчны перыяд летась. Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Алена Кандраценка, за студзень—жнiвень сёлета ў Беларусi нарадзiлася 71,3 тыс. чалавек, або на 2 тысячы больш, чым у такi ж час летась. У той жа час паказчык смяротнасцi зменшыўся на 1,1 тысячы — за студзень—жнiвень гэтага года пайшлi з жыцця 88,6 тыс. нашых грамадзян. Дарэчы, паводле звестак статыстыкi, у параўнаннi з мiнулым годам колькасць насельнiцтва Брэстчыны зменшылася з 1 млн. 438,7 тыс. да 1 млн. 435,5 тыс., Вiцебшчыны — з 1 млн. 277,5 да 1 млн. 268,5 тыс., Гомельшчыны з 1 млн. 472 тыс. да 1 млн. 466,3 тыс., Гродзеншчыны — з 1 млн. 111 тыс. да 1 млн. 105,2 тыс., Мiнскай вобласцi — з 1 млн. 467,5 тыс. да 1 млн. 460,2 тыс., Магiлёўскай — з 1 млн. 132,5 тыс. да 1 млн. 126 тыс. жыхароў. Адначасова колькасць насельнiцтва сталiцы павялiчылася з 1 млн. 797,8 да 1 млн. 814,5 тыс. чалавек. Пры гэтым, паводле апошнiх звестак, у Беларусi налiчвалася 14 гарадоў-"стотысячнiкаў". Апроч Мiнска, да iх адносiлiся Гомель (насельнiцiтва — 495 тыс.), Магiлёў (371 тыс.), Вiцебск (354 тыс.), Гродна (326 тыс.), Брэст (315 тыс.), Бабруйск (218 тыс.), Баранавiчы (168 тыс.), Барысаў (150 тыс.), Орша (139 тыс.), Пiнск (130 тыс.), Мазыр (112 тыс.), Наваполацк (107 тыс.) i Салiгорск (101 тысяча чалавек). Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 па 10 кастрычнiка ў Мiнску пройдзе тыдзень пажылых людзей, у рамках якога ў шэрагу раёнаў горада адбудуцца сустрэчы кiраўнiцтва раённых адмiнiстра |
|