Атрута ў заменніках груднога малака
Атрута ў заменніках груднога малака
— Малочная прадукцыя кiтайскай вытворчасцi ў беларускiм дзяржаўным гiгiенiчным рэгiстры не зарэгiстраваная, адпаведна, яна не рэалiзуецца i праз гандлёвую сетку, — аб гэтым заявiла Галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Беларусi Валянцiна Качан, каментуючы паведамленнi аб масавых атручэннях у Кiтаi дзяцей, што спажывалi сухiя малочныя сумесi. Па апошнiх даных Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, з-за прысутнасцi ў заменнiках груднога малака такога таксiчнага рэчыва, як меламiн, у Кiтаi пацярпелi каля 53 тысяч дзяцей i трое немаўлят загiнулi. Для даведкi: меламiн выкарыстоўваецца ў вытворчасцi пластмас, лакаў, клеяў, электраiзаляцыйных матэрыялаў i г.д. Высокая ж канцэнтрацыя гэтага рэчыва ў арганiзме выклiкае фармiраванне ў нырках i мачавым пухiры камянёў, да таго ж дробныя крышталiкi могуць закупорваць ныркавыя канальцы i з’явiцца прычынай вострай ныркавай недастатковасцi, а ў некаторых выпадках — i смерцi. Зразумела, што ў прадуктах харчавання прысутнасць гэтага рэчыва катэгарычна не дапускаецца. Дык якiм жа чынам таксiчнае рэчыва трапiла ў дзiцячыя малочныя сумесi? Высветлiлася, што меламiн дадаваўся для таго, каб схаваць факт фальсiфiкацыi малака пуцём дабаўлення ў прадукт вады для павелiчэння яго аб’ёму. Але ў гэтым разе ў прадукце змяншаецца ўтрыманне бялку. Дабаўленне ж маламiну павялiчвае ўтрыманне азоту ў малацэ i скажае вынiкi вызначэння колькасцi бялку ў прадукце, якi паступае для далейшай перапрацоўкi. У сувязi са скандалам вакол атручанага сухога малака Еўракамiсiя заклiкала ўзмацнiць кантроль за ўсiмi пастаўкамi харчовай прадукцыi з КНР, каб папярэдзiць кантрабандныя пастаўкi. Валянцiна Качан параiла беларусам не купляць харчовую прадукцыю, у тым лiку i малочную, у месцах несанкцыянаванага гандлю. А пры пакупцы малочнай прадукцыi замежнай вытворчасцi звяртаць увагу на маркiроўку i абавязковую наяўнасць дакументаў, якiя пацвярджаюць iх якасць i бяспечнасць. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Малочная прадукцыя кiтайскай вытворчасцi ў беларускiм дзяржаўным гiгiенiчным рэгiстры не зарэгiстраваная, адпаведна, яна не рэалiзуецца i праз гандл |
|