Ільготы па падатках, калі кватэру здымае малады спецыялiст
Ільготы па падатках, калі кватэру здымае малады спецыялiст
Рэдакцыя працягвае адказваць на самыя актуальныя пытаннi нашых чытачоў. Сёння нашаму выданню адказваюць спецыялiсты галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фiзiчных асобаў Мiнiстэрства па падатках i зборах. — Цi вызваляюцца ад падаткаабкладання даходы, атрыманыя ад здачы ў наём жылых памяшканняў маладым спецыялiстам, а менавiта: выпускнiкам вышэйшых ваенных навучальных устаноў? Антон Пiскун, Мiнская вобласць Рэдакцыя працягвае адказваць на самыя актуальныя пытаннi нашых чытачоў. Сёння нашаму выданню адказваюць спецыялiсты галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фiзiчных асобаў Мiнiстэрства па падатках i зборах.— Цi вызваляюцца ад падаткаабкладання даходы, атрыманыя ад здачы ў наём жылых памяшканняў маладым спецыялiстам, а менавiта: выпускнiкам вышэйшых ваенных навучальных устаноў? Антон Пiскун, Мiнская вобласць У адпаведнасцi з артыкулам 10 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi" маладымi спецыялiстамi лiчацца выпускнiкi ўстаноў адукацыi, якiя атрымалi прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную цi вышэйшую адукацыю дзённай формы атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў i накiравання на працу па размеркаваннi. Маладыя спецыялiсты павiнны адпрацаваць па размеркаваннi адзiн год пасля атрымання прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, два — пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыi. Тэрмiн, на працягу якога вайсковец можа быць прызнаны маладым спецыялiстам, вызначаны толькi Законам "Аб адукацыi". Атрымлiваецца, што для мэтаў падаткаабкладання выпускнiкi вышэйшых ваенных навуковых устаноў будуць лiчыцца маладымi спецыялiстамi на працягу двух гадоў пасля заканчэння ваеннай навучальнай установы. — Сёлета мая дачка 18-гадовага ўзросту будзе працягваць навучанне ў сярэдняй школе. Цi даецца бацькам такога дзiцяцi ў гэтым выпадку стандартны падатковы вылiк у памеры 2 базавых велiчынь? Алесь Лагун, г. Брэст г. Брэст— Стандартны падатковы вылiк у памеры 2 базавых велiчынь даецца на кожнае дзiця да 18 гадоў i (або) на кожнага ўтрыманца. Да ўтрыманцаў у тым лiку адносяцца навучэнцы дзённай формы навучання старэйшыя за 18 гадоў, якiя атрымлiваюць сярэднюю адукацыю, а таксама першую прафесiйна-тэхнiчную адукацыю. Вiдавочна, што ў вашым выпадку бацькi маюць права на атрыманне стандартнага падатковага вылiку ў памеры 2 базавых велiчынь. Такi вылiк даецца на падставе даведкi з навучальнай установы (сярэдняй школы, ПТВ) аб праходжаннi дзiцем навучання на дзённай форме i атрыманнi iм сярэдняй адукацыi. Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдакцыя працягвае адказваць на самыя актуальныя пытаннi нашых чытачоў. Сёння нашаму выданню адказваюць спецыялiсты галоўнага ўпраўлення падаткаабклад
|
|